Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д Рэдагаваньні Basilius von Poljakow (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі W
Радок 44: Радок 44:
|Commons = Category:Brest Fortress
|Commons = Category:Brest Fortress
}}
}}
'''Берасьцейская крэпасьць''' — комплекс абарончых збудаваньняў 19 — пачатку 20 ст. у [[Берасьце|Берасьці]] (Брэст-Літоўск). Крэпасьць пабудавана як частка сыстэмы ўмацаваньняў на захадзе [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]]. Разьмешчана на 4 астравах, утвораных рэкамі [[Заходні Буг]] і [[Мухавец]], іх [[рукаў ракі|рукавамі]] і сыстэмай каналаў. Будавалася паводле праекту генэралаў Малецкага і К. І. Опэрмана, палкоўніка А. І. Фэльдмана. У [[1832]] годзе найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам фартэцыі быў ускладзены на генэрал-фэльдмаршала Ф. І. Паскевіча.
'''Берасьцейская крэпасьць''' — комплекс абарончых збудаваньняў 19 — пачатку 20 ст. у [[Берасьце|Берасьці]] (Брэст-Літоўск). Крэпасьць пабудавана як частка сыстэмы ўмацаваньняў на захадзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Разьмешчана на 4 астравах, утвораных рэкамі [[Заходні Буг]] і [[Мухавец]], іх [[рукаў ракі|рукавамі]] і сыстэмай каналаў. Будавалася паводле праекту генэралаў Малецкага і К. І. Опэрмана, палкоўніка А. І. Фэльдмана. У [[1832]] годзе найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам фартэцыі быў ускладзены на генэрал-фэльдмаршала Ф. І. Паскевіча.


== Умацаваньні ==
== Умацаваньні ==

Вэрсія ад 11:26, 6 красавіка 2016

Славутасьць
Берасьцейская крэпасьць
Холмская брама Берасьцейскай крэпасьці
Холмская брама Берасьцейскай крэпасьці
Краіна Беларусь
Горад Берасьце
Каардынаты 52°4′55.2″ пн. ш. 23°39′28.8″ у. д. / 52.082° пн. ш. 23.658° у. д. / 52.082; 23.658Каардынаты: 52°4′55.2″ пн. ш. 23°39′28.8″ у. д. / 52.082° пн. ш. 23.658° у. д. / 52.082; 23.658
Тып будынка Фартэцыя
Аўтар праекту інжынэр-генэрал К. І. Опэрман
Будаўнік генэрал-маёр І. І. Дэн
Заснавальнік Мікалай I
Першае згадваньне 1831
Дата заснаваньня 1 чэрвеня 1836 году
Будаваньне 1 чэрвеня 1836 году—26 красавіка 1842 году
Прыбудоўкі 1864 год
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1]
Сайт brest-fortress.by (рас.)
Берасьцейская крэпасьць на мапе Беларусі
Берасьцейская крэпасьць
Берасьцейская крэпасьць
Берасьцейская крэпасьць
Берасьцейская крэпасьць на Вікісховішчы

Берасьцейская крэпасьць — комплекс абарончых збудаваньняў 19 — пачатку 20 ст. у Берасьці (Брэст-Літоўск). Крэпасьць пабудавана як частка сыстэмы ўмацаваньняў на захадзе Расейскай імпэрыі. Разьмешчана на 4 астравах, утвораных рэкамі Заходні Буг і Мухавец, іх рукавамі і сыстэмай каналаў. Будавалася паводле праекту генэралаў Малецкага і К. І. Опэрмана, палкоўніка А. І. Фэльдмана. У 1832 годзе найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам фартэцыі быў ускладзены на генэрал-фэльдмаршала Ф. І. Паскевіча.

Умацаваньні

Абарончая сыстэма падзялялася Заходнім Бугам і Мухаўцом на ўмацаваньні: Цэнтральнае (Цытадаль), Валынскае (Паўднёвае), Цярэспальскае (Заходняе), Кобрынскае (Паўночнае).

Цытадэль

Вонкавы фасад Цярэспальскай брамы

Цытадэль разьмешчаная на высьпе, на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага цэнтру гораду (места). Па пэрымэтры акружаная замкнёнай пяцівугольнай абарончай двухпавярховай казармай (даўжыня 1,8 км) з 500 казематамі, у якіх маглі разьмесьціцца 12 тыс. салдатаў зь неабходным для баявых дзеяньняў рыштункам і запасам харчаваньня. Вонкавыя сьцены казармы мелі байніцы й амбразуры для стральбы з ружжаў і гарматаў.

Валынскае ўмацаваньне

Валынскае ўмацаваньне зробленае на месьцы Берасьцейскага замку, складалася з 2 бастыённых фортаў з 2 равэлінамі. Тут у былым кляштары бэрнардзінцаў у сярэдзіне 19 ст. месьціўся Берасьцейскі кадэцкі корпус, пазьней — вайсковы шпіталь. Злучалася з цытадэльлю Холмскай брамай і пад’ёмным мостам цераз Мухавец.

Цярэспальскае ўмацаваньне

Цярэспальскае ўмацаваньне будавалася на левым беразе Заходняга Буга. Мела чатыры земляныя люнэты, злучаныя ровам. Цярэспальскай брамай і канатным мостам (самым вялікім на той час у Расейскай імпэрыі) цераз Заходні Буг злучалася з Цытадэльлю. Над уязным праёмам Цярэспальскае брамы былі 4 ярусы вузкіх вокнаў-байніцаў, над якімі ў 1920-я надбудаваная 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай.

Кобрынскае ўмацаваньне

Кобрынскае ўмацаваньне

Кобрынскае ўмацаваньне створана на месцы былога Кобрынскага прадмесьця. Яно складалася з 4 бастыённых фортаў з 3 равэлінамі. З Цытадэльлю злучалася Берасьцейскай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі й мастамі цераз Мухавец.

Фартыфікацыйная лінія

Па вонкавай лініі крэпасьці праходзіў земляны вал вышынёй да 10 м з каменнымі казематамі ўнутры й запоўненым вадой ровам перад ім. Даўжыня галоўнай фартыфікацыйнай лініі складала 6,4 км. З прылеглай да крэпасьці тэрыторыяй перадмаставыя ўмацаваньні злучаліся праз Аляксандраўскую (Паўночную), Паўночна-Заходнюю, Міхайлаўскую (Усходнюю), Мікалаеўскую (Паўднёвую) брамы і Варшаўскі праезд.

Гісторыя

Крэпасьць Берасьце-Літоўскі, 1840 год

Расейская імпэрыя

Будаўніцтва і рэканструкцыя

6 чэрвеня 1833 распачаты масавыя земляныя працы. У сувязі з пабудовай крэпасьці г. Берасьце-Літоўскі перанесены на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным скончыліся, 1 чэрвеня 1836 адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваныя бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манэтамі.

26 красавіка 1842 Берасьцейская крэпасьць пачала дзейнічаць як фартэцыя першай клясы. Кампазыцыйны цэнтар Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква (18561879, архітэктар Г. Грым). Тут жа ў будынку былога кляштару езуітаў (узьведзены ў 1623, адноўлены ў 1679) месьцілася канцылярыя камэнданта крэпасьці. Будынак царквы базылянаў (1629, пазьней вядомы як Белы палац) быў перабудаваны пад афіцэрскае казыно.

На пачатку свайго існаваньня крэпасьць была адным з самых дасканалых фартыфікацыйных умацаваньняў Расейскай імпэрыі. Зьяўленьне наразной артылерыі запатрабавала перабудовы крэпасьці і ўзьвядзеньня вакол яе поясу новых умацаваньняў. У 1863 у адпаведнасьці з запіскай генэрала Э. І. Татлебена аб мадэрнізацыі крэпасьцяў Расеі (1862) пачалася яе рэканструкцыя. Быў патоўшчаны галоўны вал, узьведзена 2 рэдзюіты на Кобрынскім умацаваньні, напраўленыя на Цярэспальскім, пабудаваныя 2 парахавыя склады ўмяшчальнасьцю па 5 тыс. пудоў і інш. У 1878 зацьверджаны плян будаўніцтва перадавых умацаваньняў. Да 1888 на адлегласьці 3-4,5 км адзін ад аднаго ўзьведзена 9 фортаў, у кожным зь якіх можна было разьмясьціць каля 200 чалавек і да 20 гарматаў. Даўжыня абарончай лініі дасягнула 30 км.

Падчас рэвалюцыі 19051907 у крэпасьці адбыліся Берасьцейскія выступленьні салдатаў. У 1912 зацьверджаны генэральны плян пашырэньня крэпасьці на 19121921. За 6-7 км ад ядра крэпасьці меркавалася пабудаваць новы фортавы пояс, прадугледжвалася ўмацаваньне й перабудова састарэлых збудаваньняў. Летам 1913 пачатае будаўніцтва. Да Першай сусьветнай вайны толькі 2 форты былі скончаныя цалкам, 8 — збудаваныя часткова. З аб’яўленьнем мабілізацыі крэпасьць стала пунктам папаўненьня дзеючай арміі і базай забесьпячэньня крэпасьці Іван-Горад (Эстонія). Удзень і ўначы вяліся інтэнсіўныя работы па падрыхтоўцы Берасьцейскай крэпасьці да абароны, штодзённа працавала каля 70 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. падвод. Да кастрычніка 1914 фартыфікацыйная пазыцыя мела закончаны выгляд. Яна складалася з 14 фортаў і 5 абарончых казармаў, 21 прамежкавага апорнага пункту. Пры агульнай даўжыні фортавага поясу 45 км сярэдняя адлегласьць паміж фортамі складала 1 км, г. зн. яны знаходзіліся ў поўнай агнявой сувязі. У будаўніцтве і ўдасканальваньні крэпасьці ў пачатку 20 ст. удзельнічалі ваенныя інжынэры прафэсар Мікалаеўскай інжынэрнай акадэміі генэрал-лейтэнант Н. А. Буйніцкі, А. К. Аўчыньнікаў, палкоўнікі І. В. Бялінскі, Б. Р. Дабашчынскі, Г. І. Лагорыя, капітан Дз. М. Карбышаў.

Першая сусьветная вайна

З набліжэньнем да Берасьця нямецкіх войскаў камэндант крэпасьці Лаймінг стварыў раду абароны, якая прызнала магчымым у выпадку аблогі пратрымацца 8 месяцаў. Аднак па загадзе Вярхоўнага камандаваньня 8-12 жніўня 1915 гарнізон, фартыфікацыйнае ўзбраеньне, баявыя запасы, маёмасьць і амаль ўсё насельніцтва Берасьця былі эвакуяваныя, частка ўмацаваньняў былі ўзарваныя. З 15 жніўня 1915 да канца Першай сусьветнай вайны крэпасьць была занятая нямецкімі войскамі. Тут на тэрыторыі Цытадэлі ў Белым палацы быў падпісаны Берасьцейскі мір.

Польшча

Другая сусьветная вайна

Паводле ўмоваў Рыскай мірнай дамовы горад Берасьце з крэпасьцю адышлі да Польшчы. У Берасьцейскай крэпасьці месьціліся часткі 9-га Палескага корпусу Войска Польскага. На пачатку Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 нямецка-фашысцкія войскі бамбілі крэпасьць, была пашкоджаная частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынэрнага ўпраўленьня, Белы палац. 14 верасьня 1939 да крэпасьці падышлі перадавыя часткі 19-га танкавага корпусу нямецкага войска, пасьля ўпартых баёў 17 верасьня, яны захапілі крэпасьць.

СССР

Сустрэча нямецкіх і савецкіх войскаў

22 верасьня ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да савецка-нямецкага пакту аб ненападзе (23 жніўня 1939) у горад і крэпасьць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада Чырвонай Арміі[2]. Знаходжаньне нямецкіх войскаў у крэпасьці скончылася сумесным разьвітальным парадам і абменам сьцягамі. Сыстэма ўмацаваньняў, якія акружалі крэпасьць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасьць у сувязі з разьвіцьцём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэньне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў Берасьцейскі ўмацаваны раён.

Зь вясны 1941 у крэпасьці дысьлякаваліся ў асноўным часткі 6-й Арлоўскай і 42-й стралковай дывізіяў 28-га стралковага корпусу, якія 22 чэрвеня 1941 прынялі ўдар нямецка-фашысцкай арміі і каля тыдня трымалі арганізаваную абарону.

28 ліпеня 1944 у ходзе Люблінска-Берасьцейскай апэрацыі Берасьце разам з крэпасьцю вызваленае ад нямецкіх войскаў.

За гады вайны крэпасьць моцна разбураная, у пасьляваенны час шматлікія будынкі разабраныя.

Мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць»

Галоўны ўваход

У 1971 адкрыты мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой». Скульптурна-археалягічны ансамбль уключае ўцалелыя збудаваньні, закансэрваваныя руіны, фартыфікацыйныя валы й творы сучаснага манумэнтальнага мастацтва. Комплекс месьціцца ва ўсходняй частцы Цытадэлі.

Галоўны праход уяўляе сабой праём у выглядзе пяціканцовай зоркі ў маналітным жалезабэтонным масіве, які абапіраецца на вал і сьцены казематаў. На вонкавым баку ўсталяваная дошка з тэкстам аб прысваеньні крэпасьці ганаровага званьня «герой». Ад галоўнага ўваходу алея вядзе цераз мост да плошчы Цырыманіялаў, дзе адбываюцца масавыя ўрачастасьці.

Зьлева ад мосту скульптурная кампазыцыя «Смага» — фігура савецкага воіна, які цягнецца з каскай да вады, да плошчы Цырыманіялаў прымыкаюць музэй і руіны Белага палацу.

Кампазыцыйным цэнтрам зьяўляецца галоўны манумэнт «Мужнасьць» — пагрудная скульптура воіна і штык-абэліск. На адваротным баку манумэнту рэльефныя кампазыцыі, якія адлюстроўваюць асобныя эпізоды абароны крэпасьці, каля манумэнту трыбуна і трох’ярусны нэкропаль. На 2011 г. у нэкропалі знаходзіліся пахаваньні 1020 чалавек, у тым ліку 747 (73%) безыменныя і 273 з высечанымі на плітах імёнамі[3]. Побач з руінамі былога інжынэрнага кіраваньня гарыць Вечны агонь. Перад ім адлітыя з бронзы словы: «Стаялі насьмерць, слава героям!», недалёка знаходзіцца пляцоўка «гарадоў-герояў» з капсуламі, напоўненымі зямлёй з гэтых гарадоў.

Музэі

Музэй абароны крэпасьці

Адкрыты 8 лістапада 1956. Састаўная частка мэмарыяльнага комплексу. Месьціцца ў былой кальцавой казарме, якая захавалася на цэнтральным востраве крэпасьці (Цытадэлі). Мае 11 экспазыцыйных заляў, каля 40 тыс. экспанатаў у тым ліку больш за 20 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Тэматычныя аддзелы экспазыцыі: гісторыя крэпасьці, перадваеннае жыцьцё, мерапрыемствы па ўмацаваньні заходніх рубяжоў, напад фашысцкіх войскаў, дзейнасьць кампартыі і Савецкага ўраду па арганізацыі адпору ворагу, прыгранічныя баі, абарона крэпасьці, Люблінска-Берасьцейская апэрацыя, крэпасьць — аснова патрыятычнага выхаваньня. Асноўнае ў экспазыцыі — абарона крэпасьці. Найбольш каштоўныя экспанаты — прадметы, знойдзеныя падчас раскопаў: сьцяг 393-га артылерыйскага дывізіёну, загад № 1 па гарнізоне, подпіс на цаглінах «Умираем не срамя», зброя, гадзіньнікі воінаў і шмат іншага. У 2 кіназалях дэманструюцца хранікальна-дакумэнтальныя фільмы пра абарону крэпасьці.

Археалягічны музэй «Берасьце»

Жылыя пабудовы старажытнага Берасьця

Археалягічны музэй «Берасьце»‎ заснаваны ў 1972 годзе, месьціцца на тэрыторыі Валынскага ўмацаваньня. Мае 14 экспазыцыйных заляў, плошча экспазыцыі 2400 м², больш за 45 тыс. экспанатаў. Музэй знаёміць з эканамічным разьвіцьцём Берасьця ў 11—14 ст. Асноўная экспазыцыя ўключае больш як 30 выяўленых у выніку археалягічных раскопак гарадзішча Берасьця драўляных жылых і гаспадарчых пабудоваў, рэшткі маставых, частаколаў, якія дзякуючы кансэрвуючым якасьцям магутнага культурнага пласту добра захаваліся на вышыню 12 вянкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касьцяны мастыхін, мэталічная пісала й інш.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  110Г000707

Берасьцейская крэпасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў