Слонімскі павет: розьніца паміж вэрсіямі
д (Script) File renamed: File:Pahonia, Słonim. Пагоня, Слонім (1747).jpg → File:Słonim, Pahonia. Слонім, Пагоня (1747).jpg name unification by uploader |
дапаўненьне |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
| Назва ў родным склоне = Слонімскага павету |
| Назва ў родным склоне = Слонімскага павету |
||
| Арыгінальная назва = |
| Арыгінальная назва = |
||
| Герб = |
| Герб = Navahradak. Наваградак (1720).jpg |
||
| Сьцяг = |
| Сьцяг = |
||
| Краіна = [[Вялікае Княства Літоўскае]] |
| Краіна = [[Вялікае Княства Літоўскае]] |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
На [[Гарадзенскі Сойм (1793)|Гарадзенскім сойме]] [[12 студзеня]] [[1793]] дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] быў намінаваны [[кашталян]] слонімскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага [[маршалак павятовы|павятовага маршалка]], якім на той момант быў [[Ян Казімер Макавецкі]]. [[24 студзеня|24.1]].[[1793]] ён прысягнуў у [[Горадня|Горадні]] і атрымаў прывілей [[26 кастрычніка|26.10]].[[1793]], але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] скасавала слонімскую кашталянію. У выніку, [[кашталян]] слонімскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў. |
На [[Гарадзенскі Сойм (1793)|Гарадзенскім сойме]] [[12 студзеня]] [[1793]] дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] быў намінаваны [[кашталян]] слонімскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага [[маршалак павятовы|павятовага маршалка]], якім на той момант быў [[Ян Казімер Макавецкі]]. [[24 студзеня|24.1]].[[1793]] ён прысягнуў у [[Горадня|Горадні]] і атрымаў прывілей [[26 кастрычніка|26.10]].[[1793]], але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] скасавала слонімскую кашталянію. У выніку, [[кашталян]] слонімскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў. |
||
== |
== Архітэктура == |
||
На тэрыторыі Слонімшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва. У [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] у тутэйшую мураваную архітэктуру прыйшла стылістыка [[барока]], у [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] — [[Віленскае барока|віленскага барока]] і [[клясыцызм]]у. |
|||
⚫ | |||
Файл:Słonim. Слонім (XIX).jpg|[[Слонім]] |
|||
⚫ | |||
Файл:Słonim, Albertyn-Pusłoŭski. Слонім, Альбэртын-Пуслоўскі (N. Orda, 1860).jpg|[[Альбэртын]] |
|||
Białavičy. Бялавічы (3.04.2011).jpg|Ільлінская царква, Бялавічы |
|||
Файл:Bycień. Быцень (1862).jpg|[[Быцень]] |
|||
Dabromyśl. Дабромысьль (1916).jpg|Царква, Дабромысьль |
|||
Файл:Catholic Church and Monastery of Dominican in Dziarečyn, N. Orda.jpg|[[Дзярэчын]] |
|||
Kosaŭ. Косаў (1909).jpg|Траецкі касьцёл, Косаў |
|||
Файл:Žyrovičy, Napaleon Orda.jpg|[[Жыровічы]] |
|||
Царква Ўсекнавеньня Сакалова 1.jpg|Царква Ўсекнавеньня, Саколаў |
|||
Файл:Ździecieł. Зьдзецел (N. Orda, XIX).jpg|[[Зьдзецел]] |
|||
Jahlevičy. Яглевічы (XX).jpg|Царква, Яглевічы |
|||
Файл:Kaściuška Manor in Maračoŭščyna (Kosava), N. Orda.jpg|[[Косава (горад)|Косаў]] |
|||
Файл:Sapieha Estate in Ružany.jpg|[[Ружаны]] |
|||
</gallery></center> |
</gallery></center> |
||
Вэрсія ад 22:49, 25 сакавіка 2016
Слонімскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Слонім |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Старосты | Старосты слонімскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Слонімскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сло́німскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Слонім.
Месты і мястэчкі: Бусяж, Быцень, Дзярэчын, Жыровічы, Зьдзецел, Зьдзітаў, Івацэвічы, Косаў, Ружаны.
Сымболіка
Павятовая харугва была чырвонага колеру з выяваю Пагоні ў цэнтры[1].
Гісторыя
У 1413 папярэднік Слонімскага павету — аднайменнае намесьніцтва — увайшло ў склад Троцкага ваяводзтва[2].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) павет атрымаў акрэсьленыя межы і ўвайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва. У XVI ст. на Слонімшчыне пачаў дзейнічаць Жыровіцкі манастыр базылянаў.
У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Дэмаграфія
У сяр. XVII ст. налічваў 11 022 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 77 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 63 тыс. чал.[3]
Паводле люстрацыі 1775 року налічваў 11 803 дымоў.
Геаграфія
Мяжа з Ваўкавыскім паветам ішла ракою Зальвянка, з Наваградзкім — сьпярша праходзіла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага[4].
У склад Слонімскага павету ўваходзіла тэрыторыя Слонімскага гродавага, Моўчадзкага, Зьдзітаўскага і Сакалоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Ураднікі
- Асноўны артыкул: Старосты слонімскія
Павятовы соймік праходзіў у Слоніме, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян слонімскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Казімер Макавецкі. 24.1.1793 ён прысягнуў у Горадні і атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала слонімскую кашталянію. У выніку, кашталян слонімскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
Архітэктура
На тэрыторыі Слонімшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва. У XVII ст. у тутэйшую мураваную архітэктуру прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
-
Ільлінская царква, Бялавічы
-
Царква, Дабромысьль
-
Траецкі касьцёл, Косаў
-
Царква Ўсекнавеньня, Саколаў
-
Царква, Яглевічы
Крыніцы
- ^ Вячаслаў Насевіч. Слонімскі павет // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 340.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Слонімскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 586.
- ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
|
|