Малдова: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
|||
Радок 39: | Радок 39: | ||
}} |
}} |
||
[[Файл:Maldavia mapa be.png|міні|Мапа]] |
[[Файл:Maldavia mapa be.png|міні|Мапа]] |
||
'''Рэспу́бліка Малдо́ва''' ({{Мова-ro|Republica Moldova}}) — сухапутная краіна ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропе]], мяжуе з [[Румынія]]й на захадзе і [[Украіна|Ўкраінай]] на ўсходзе. |
'''Рэспу́бліка Малдо́ва''' ({{Мова-ro|Republica Moldova}}) — сухапутная краіна ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропе]], мяжуе з [[Румынія]]й на захадзе і [[Украіна|Ўкраінай]] на ўсходзе. |
||
У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі [[Днестр]], вылучаецца [[Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка]] — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году. |
У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі [[Днестр]], вылучаецца [[Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка]] — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году. |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў ([[Кіеўская Русь]], Галіцкае княства, [[Залатая Арда]]). З другой паловы XIV стагодзьдзя |
Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў ([[Кіеўская Русь]], Галіцкае княства, [[Залатая Арда]]). З другой паловы XIV стагодзьдзя — у складзе [[Малдаўскае княства|Малдаўскага княства]], у XVI-XVIII стагодзьдзях — пад падпарадкаваньнем [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і [[Малдаване|малдаванах]], адзначаў:<blockquote>«Вера і абрады [[Малдаване|малдаванаў]] вельмі блізкія да царквы [[Грэцыя|грэцкай]] і [[Армэнія|армянскай]]; сьвятары ў іх ажэньваюцца. [[Малдаване]] асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых [[конь|коней]], здольных для паходаў і бітваў. Падобна [[вугорцы|вугорцам]], яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой.»</blockquote> У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям’ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І. |
||
У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 |
У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бэсарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб’ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія. |
||
У 1917 абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 году — [[Бэсарабія]] ў складзе Румыніі. У 1924 на тэрыторыі Ўкраінскай ССР утворана Малдоўская АССР. |
У 1917 абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 году — [[Бэсарабія]] ў складзе Румыніі. У 1924 на тэрыторыі Ўкраінскай ССР утворана Малдоўская АССР. |
||
Радок 56: | Радок 56: | ||
27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова. |
27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова. |
||
Канфлікт паміж малдоўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989, у 1992 прывёў да ўзброенага |
Канфлікт паміж малдоўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989, у 1992 прывёў да ўзброенага проціборства і шматлікіх ахвяраў з абодвух бакоў. Канфлікт атрымалася спыніць дзякуючы ўмяшаньню Расеі і, у прыватнасьці, дзякуючы прысутнасьці на тэрыторыі Прыднястроўя расейскіх узброенных сіл. У цяперашні час бясьпеку ў зоне канфлікту забясьпечваюць Сумесныя міратворчыя сілы Расеі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі і ваенныя назіральнікі ад Украіны. У ходзе шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Расеі, Украіны і АБСЭ дасягнуць пагадненьня з нагоды статусу Прыднястроўя пакуль не атрымалася. Адносіны паміж бакамі канфлікту застаюцца напружанымі. |
||
У 1994 прынята Канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. У красавіку 2009 году ў Кішынёве адбыліся антыўрадавыя беспарадкі. |
У 1994 прынята Канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. У красавіку 2009 году ў Кішынёве адбыліся антыўрадавыя беспарадкі. |
Вэрсія ад 02:37, 25 сакавіка 2016
Малдова Republica Moldova | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Limba noastră» | |||||
Афіцыйная мова | румынская[1] | ||||
Сталіца | Кішынёў | ||||
Найбуйнейшы горад | Кішынёў | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Нікалаэ Тымофці Кірыл Габурыч | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
138-е месца ў сьвеце 33 846 км² 1,4% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
132-е месца ў сьвеце 3 558 500[2] 121,9/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
141 месца ў сьвеце $14,884 млрд $4182 | ||||
Валюта | Леў (MDL) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+2) CEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад СССР |
27 жніўня 1991 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .md | ||||
Тэлефонны код | +373 |
Рэспу́бліка Малдо́ва (па-румынску: Republica Moldova) — сухапутная краіна ва Ўсходняй Эўропе, мяжуе з Румыніяй на захадзе і Ўкраінай на ўсходзе.
У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі Днестр, вылучаецца Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году.
Адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% насельніцтва, па зьвестках перапісу 2004 году) вызнаюць праваслаўе.
Гісторыя
Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў (Кіеўская Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). З другой паловы XIV стагодзьдзя — у складзе Малдаўскага княства, у XVI-XVIII стагодзьдзях — пад падпарадкаваньнем Асманскай імпэрыі. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і малдаванах, адзначаў:
«Вера і абрады малдаванаў вельмі блізкія да царквы грэцкай і армянскай; сьвятары ў іх ажэньваюцца. Малдаване асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых коней, здольных для паходаў і бітваў. Падобна вугорцам, яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой.»
У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям’ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.
У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бэсарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб’ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.
У 1917 абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 году — Бэсарабія ў складзе Румыніі. У 1924 на тэрыторыі Ўкраінскай ССР утворана Малдоўская АССР.
У чэрвені 1940 году ў выніку падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа Румынія была прымушана саступіць Бэсарабію і Паўночную Буковіну СССР. У выніку ўтворана Малдоўская ССР. У час Другой сусьветнай вайны, у 1941-1944, была занятая нямецкімі і румынскімі войскамі і было ўтворана Губэрнатарства Бэсарабія. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай апэрацыі, тэрыторыя Бэсарабіі была зноў занятая савецкімі войскамі.
27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова.
Канфлікт паміж малдоўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989, у 1992 прывёў да ўзброенага проціборства і шматлікіх ахвяраў з абодвух бакоў. Канфлікт атрымалася спыніць дзякуючы ўмяшаньню Расеі і, у прыватнасьці, дзякуючы прысутнасьці на тэрыторыі Прыднястроўя расейскіх узброенных сіл. У цяперашні час бясьпеку ў зоне канфлікту забясьпечваюць Сумесныя міратворчыя сілы Расеі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі і ваенныя назіральнікі ад Украіны. У ходзе шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Расеі, Украіны і АБСЭ дасягнуць пагадненьня з нагоды статусу Прыднястроўя пакуль не атрымалася. Адносіны паміж бакамі канфлікту застаюцца напружанымі.
У 1994 прынята Канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. У красавіку 2009 году ў Кішынёве адбыліся антыўрадавыя беспарадкі.
Палітычная сыстэма
Малдова зьяўляецца ўнітарнай парлямэнцкай дэмакратычнай рэспублікай. Галава дзяржавы, Прэзыдэнт Малдовы абіраецца Парлямэнтам Малдовы на чатырохгадовы тэрмін. Прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам з 2001 року, пасьля таго, як у 1999 быў праведзены канстытуцыйны рэферэндум. Заканадаўчы орган — Парлямэнт Малдовы, складаецца з 101 дэпутата, якія абіраюцца па прапарцыянальнай выбарчай сыстэме на чатырохгадовы тэрмін.
Адміністрацыйны падзел
Малдова падзяляецца на 39 адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню: 32 раёны, 5 муніцыпіі і 2 аўтаномныя ўтварэньні Гагавузія (Găgăuzia) і Прыднястроўе (Stînga Nistrului). Усяго ў Малдове 60 гарадоў і 917 вёсак.
Частку тэрыторыі краіны займае непрызнаная самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад яе кантролем, афіцыйна ўваходзяць у Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, што зьяўляецца адной з аўтаноміяў.
Глядзіце таксама
Малдова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
|