Сяржук Вітушка: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 40: | Радок 40: | ||
* [http://www.svaboda.org/content/article/24632121.html Сяржук Вітушка больш ня з намі] |
* [http://www.svaboda.org/content/article/24632121.html Сяржук Вітушка больш ня з намі] |
||
* Паліна Качаткова ''[http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/vit37?OpenDocument Сяржук Вітушка]'' // [[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]] № 37 (13677), 20 ліпеня 2012 |
* Паліна Качаткова ''[http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/vit37?OpenDocument Сяржук Вітушка]'' // [[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]] № 37 (13677), 20 ліпеня 2012 |
||
* {{Спасылка | аўтар = ''[[Вінцук Вячорка]]''| дата публікацыі = 11 красавіка 2015 | url =http://novychas.by/hramadstva/sjarzuk_vitushka_uzor_bielarus/ | копія = http://www.peeep.us/89d85051| дата копіі = 21 сакавіка 2016 | загаловак = Сяржук Вітушка — узор беларускага інтэлігента| выдавец = [[Новы час (газэта)|Новы Час]]| дата доступу = 21 сакавіка 2016 }} |
|||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Вітушка, Сяржук}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Вітушка, Сяржук}} |
Вэрсія ад 11:00, 21 сакавіка 2016
Сяржук Вітушка | |
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе | |
Род дзейнасьці | грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, пэдагог |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 красавіка 1965 |
Месца нараджэньня | Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 2012 (47 гадоў) |
Месца сьмерці | Вільня, Летува |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, пэдагог, гісторык |
Жонка | Людвіка Вітушкава (Кардзіс) |
Дзеці | Паўліна Вітушчанка |
Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільня, Летува) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 красавіка 1965 году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.
У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клюб «Талака», у 1987 абраны старшынём таварыства.
З 1991 году жыў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газэту «Vilnia i kraj» (1993). Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і летувіскай дзяржаўнай тэлевізіяй. Як публіцыст, друкаваўся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукроўку. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мэлёдыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Менску выйшла ягоная першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазьней паўтораная ў аўдыёварыянце.
Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў Менску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[1].
Крыніцы
- ^ Памёр Сяржук Вітушка. Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
- Сяржук Вітушка больш ня з намі
- Паліна Качаткова Сяржук Вітушка // Дзеяслоў № 37 (13677), 20 ліпеня 2012
- Вінцук Вячорка (11 красавіка 2015) Сяржук Вітушка — узор беларускага інтэлігента. Новы Час. Праверана 21 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 21 сакавіка 2016 г.