Мікола Пракаповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 178.120.161.152 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Ihar Baranouski
Радок 43: Радок 43:
У [[1981]] годзе прыняты ў Саюз пісьменьнікаў. У [[1984]]—[[1990]] гг. быў сакратаром Берасьцейскага абласнога аддзяленьня СП БССР.
У [[1981]] годзе прыняты ў Саюз пісьменьнікаў. У [[1984]]—[[1990]] гг. быў сакратаром Берасьцейскага абласнога аддзяленьня СП БССР.


== Творчасць ==
== Творчасьць ==
Першы свой верш апублікаваў у 1966 г. у берасьцейская абласная газета «Заря».
Першы свой верш апублікаваў у 1966 г. у берасьцейская абласная газета «Заря».



Вэрсія ад 11:45, 16 сакавіка 2016

Мікола Пракаповіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Пракаповіч
Нарадзіўся 1 лістапада 1948
в. Пугачова, Берасьцейскі раён (у межах Берасьця), Берасьцейская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, тэлежурналіст
Гады творчасьці 1966
Кірунак паэзія
Мова беларуская
Дэбют берасьцейская абласная газэта ««Заря»» (1966)
Узнагароды

Мікала́й Мікалаевіч Пракаповіч (1 лістапада 1948, в. Пугачова (сёньня ў межах Берасьця) — беларускі паэт, тэлежурналіст, краязнаўца, грамадзка-палітычны дзяяч, адзін з заснавальнікаў берасьцейскай грамадзка-культурнай сябрыны «Край».

Біяграфія

Мікола Пракаповіч нарадзіўся ў сям’і рабочага 1 лістапада 1948 году у вёсцы Пугачова, якая з 1979 году стала адным з мікрараёнаў Берасьця.

У 1970-ым скончыў беларускае аддзяленьне факультэту мовы і літаратуры Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў настаўнікам у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёну. У 1971—1972 гг. служыў у Савецкай Арміі.

З 1972 году — рэдактар Берасьцейскага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Берасьцейскай студыі тэлебачаньня.

З 1975 года — старшы рэдактар, пазьней загадчык аддзелу мастацкіх праграмаў Берасьцейскага тэлерадыёаб’яднаньня. Стваральнік, аўтар і вядучы перадач «Творчыя сустрэчы», «Перазовы», «Далягляды», «Гэта было з намі», мастацка-публіцыстычных праграм «Берасьце», «Край». Дыплямант міжнародных тэлефэстываляў.

У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменьнікаў. У 19841990 гг. быў сакратаром Берасьцейскага абласнога аддзяленьня СП БССР.

Творчасьць

Першы свой верш апублікаваў у 1966 г. у берасьцейская абласная газета «Заря».

Першая кніга паэта «Белая вежа» была надрукавана ў калектыўным зборніку «Нашчадкі» (1979). Далей былі зборнікі «Неад’емнае» (1982) і «На кругі свае» (1986).

Адзнакі і ўзнагароды

За зборнік вершаў «Мяжа надзеі» выдавецтва «Мастацкая літаратура» адзначыла Міколу Пракаповіча прэміяй імя М. Багдановіча (1993). Паэт і тэлежурналіст Мікола Пракаповіч зьяўляецца ляўрэатам Літаратурнай прэміі Берасьцейскага аблвыканкаму імя Ўладзімера Калесніка (2008). Узнагароджаны Ганаровай граматай Берасьцейскага аблвыканкаму (2008). Таксама атрымаў званьне «Берасьцейская зорка».