Бэрнат Дэсклёт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Летапісцы з дапамогай HotCat
 
Радок 13: Радок 13:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бэрнат, Дэсклёт}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бэрнат, Дэсклёт}}
[[Катэгорыя:Летапісцы]]
[[Катэгорыя:Храністы]]
[[Катэгорыя:Храністы]]
[[Катэгорыя:Арагонская карона]]
[[Катэгорыя:Арагонская карона]]

Цяперашняя вэрсія на 16:04, 23 лютага 2016

Помнік Бэрнату Дэсклёту ў Барсэлёне (не захаваўся)
Старонка з Бэрнатавае хронікі

Бэрнат Дэсклёт (па-каталянску: Bernat Desclot) — каталёнскі летапісец, вядомы сваім апісаньнем кароткага панаваньня Пэдра III Арагонскага (1276-85). Ягоны твор(ca) склаў адну з чатырох частак «Вялікіх каталёнскіх хронік(ca)», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і вайсковага жыцьця Каралеўства Арагону і Княства Каталёніі ў XIII—XIV стагодзьдзях[a], у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклёта пачынаецца ад XI стагодзьдзя, аднак найбольшую цікавасьць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бэрнат напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналёгамі галоўных пэрсанажаў ды захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Пэдравага брата, Якуба II, з фартэцыі Пэрпіньян праз каналізацыю.

Уласна пра Бэрната не захавалася ніякіх зьвестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Астатнія тры часткі — аўтабіяграфіі Якуба I Арагонскага і Рамона Мунтанэра, а таксама каралеўская хроніка Пэдра IV.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэрнат Дэсклётсховішча мультымэдыйных матэрыялаў