Бэрнат Дэсклёт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 9: Радок 9:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.escriptors.cat/autors/desclotb/ Асацыяцыя літаратараў на каталёнскай мове] {{ref-ca}}{{ref-en}}{{ref-es}}
* [http://www.escriptors.cat/autors/desclotb/ Асацыяцыя літаратараў на каталёнскай мове] {{ref-ca}}{{ref-en}}{{ref-es}}



Вэрсія ад 16:03, 23 лютага 2016

Помнік Бэрнату Дэсклёту ў Барсэлёне (не захаваўся)
Старонка з Бэрнатавае хронікі

Бэрнат Дэсклёт (па-каталянску: Bernat Desclot) — каталёнскі летапісец, вядомы сваім апісаньнем кароткага панаваньня Пэдра III Арагонскага (1276-85). Ягоны твор(ca) склаў адну з чатырох частак «Вялікіх каталёнскіх хронік(ca)», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і вайсковага жыцьця Каралеўства Арагону і Княства Каталёніі ў XIII—XIV стагодзьдзях[a], у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклёта пачынаецца ад XI стагодзьдзя, аднак найбольшую цікавасьць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бэрнат напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналёгамі галоўных пэрсанажаў ды захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Пэдравага брата, Якуба II, з фартэцыі Пэрпіньян праз каналізацыю.

Уласна пра Бэрната не захавалася ніякіх зьвестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».

Заўвагі

  1. ^ Астатнія тры часткі — аўтабіяграфіі Якуба I Арагонскага і Рамона Мунтанэра, а таксама каралеўская хроніка Пэдра IV.

Вонкавыя спасылкі

Бэрнат Дэсклётсховішча мультымэдыйных матэрыялаў