Шэйх Мансур: розьніца паміж вэрсіямі
шаблён, артаграфія |
д робат зьмяніў: nl:Mansoer |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[Катэгорыя:Чачэнія]] |
[[Катэгорыя:Чачэнія]] |
||
⚫ | |||
[[ca:Xeic Mansur]] |
[[ca:Xeic Mansur]] |
||
⚫ | |||
[[he:שייח' מנצור]] |
[[he:שייח' מנצור]] |
||
[[nl: |
[[nl:Mansoer]] |
||
[[ru:Шейх Мансур]] |
[[ru:Шейх Мансур]] |
Вэрсія ад 21:19, 13 сакавіка 2008
Шэйх Мансу́р ("пераможца", сапраўднае імя — Ушурма; 1765, паводле іншых дадзеных 1760, Алды, Чачэнія – 13 красавіка 1794) — вайсковы, рэлігійны й палітычны лідэр каўказскіх горцаў напрыканцы 18 стагодзьдзя. Адзін з выбітных дзеячоў Каўкаскае вайны 1785–1791. Нацыянальны герой чачэнскага народу.
Дзяцінства й юнацтва
Належыў да тэйпу Элістанжхой. Бацька Шаабаз быў родам зь сяла Элістанжы. Некаторы час сям'я жыла ў сяле Хатуні, затым — у сяле Алды. У дзяцінстве вывучаў Кур'ан у дагестанскага мулы.
Паводле ж нідэрляндзкае вікіпэдыі нарадзіўся ў 1743 ці 1732 у італьянскім П'емонце як Джавані Батыста Баэці. Як дамініканскі манах быў пасланы прапаведваць хрысьціянства у Ірак у горад Масул, дзе, аднак прыняў іслам.
Правадыр антырасейскага паўстаньня
Напрыканцы 18 стагодзьдзя пачаў прапаведаваць сваё рэлігійнае вучэньне сярод чачэнцаў і падбухторыў іх супраць Расеі. Аддзел колькасьцю ў 2000 чалавек з 2 гарматамі на чале з палкоўнікам Дэ П'еры, пасланы для захопу Мансура й яго аднадумцаў, быў разьбіты 6 ліпеня 1785 ля паселішча Алды. Сам П'еры загінуў. У ліку палонных апынуўся ад'ютант Пётр Багратыён.
Посьпех у гэтай бітве заахвоціў Мансура распачаць шэраг наступальных дзеяньняў супраць расейскіх умацаваньняў і станіцаў Каўкаскае лініі. Гарнізоны, што займалі ўмацаваньні ад Маздоку да Ўладзікаўказу, не былі ў стане засьцерагчы дарогу ў Грузію ад нападаў з боку чачэнцаў. З прычыны гэтага ў 1786 годзе толькі што збудаваныя ўмацаваньні (Пацёмкіна, Грыгарыпаль, Уладзікаўказ) былі пакінутыя й гарнізоны выведзеныя на лінію.
Асноўнымі сваімі мэтамі Мансур ставіў змаганьне з рабствам, фэўдаламі, кроўнай помстай, і ў цэлым, замену горскіх адатаў на мусульманскія законы шарыяту.
Рух Мансура, які распаўсюдзіўся сярод кабардынцаў і закубанцаў, хутка ахапіў увесь Паўночны Каўказ. Змаганьне з Мансурам і туркамі, якія зьявіліся да яго на дапамогу, падчас вайны 1787–1791 запатрабавала вялікіх высілкаў і каштавала Расеі шматлікіх ахвяраў.
Пасьля некалькіх удалых паходаў, а галоўнае — пасьля перамогі 30 верасьня 1790 генэрала Германа над турэцка-горскім аддзелам турэцкага ары Батал-бэя на беразе Кубані, сілы Мансура былі зьнясіленыя й ён з апошнімі аддзеламі адышоў у занятую туркамі Анапу. 22 чэрвеня 1791, падчас штурму й узяцьця расейскімі войскамі Анапы, Мансур быў паранены й патрапіў у палон.
Памёр у ссылцы ў Шлісэльбурскай крэпасьці (паводле іншых дадзеных — у Салавецкім манастыры).