Музэй Уладзімера Караткевіча: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдалены файл
Радок 28: Радок 28:
|Водступ подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
}}
}}
'''Музэ́й Уладзі́мера Каратке́віча''' — музэй у [[Ворша|Воршы]], прысьвечаны жыцьцю і творчасьці [[Уладзімер Караткевіч|Ўладзімера Караткевіча]]. Заснаваны паводле рашэньня Аршанскага выканаўчага камітэту ад 20 красавіка 1994 г. Адкрыты [[26 лістапада]] [[2000]] г. у сувязі з 70-годзьдзем зь дня нараджэньня беларускага пісьменьніка У. Караткевіча. Філіял [[Музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны|Музэйнага комплексу гісторыі й культуры Аршаншчыны]]. Месьціцца ў доме – помніку архітэктуры канца [[19 стагодзьдзе|19]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|20 ст.]]
'''Музэ́й Уладзі́мера Каратке́віча''' — музэй у [[Ворша|Воршы]], прысьвечаны жыцьцю і творчасьці [[Уладзімер Караткевіч|Ўладзімера Караткевіча]]. Заснаваны паводле рашэньня Аршанскага выканаўчага камітэту ад 20 красавіка 1994 г. Адкрыты [[26 лістапада]] [[2000]] г. у сувязі з 70-годзьдзем з дня нараджэньня беларускага пісьменьніка У. Караткевіча. Філіял [[Музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны|Музэйнага комплексу гісторыі й культуры Аршаншчыны]]. Месьціцца ў доме – помніку архітэктуры канца [[19 стагодзьдзе|19]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|20 ст.]]


== Структура і экспазыцыя ==
== Структура і экспазыцыя ==
[[Файл:Boehm Magisterarbeit Karatkevich Orscha.JPG|зьлева|значак|Частка экспазыцыі]]
Асноўны фонд музэю ([[2008]]) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны – 300. Агульная плошча музэю 360 м². Усе экспанаты разьмешчаны ў 2 залях (пл. 89 і 84 м²).
Асноўны фонд музэю ([[2008]]) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны – 300. Агульная плошча музэю 360 м². Усе экспанаты разьмешчаны ў 2 залях (пл. 89 і 84 м²).



Вэрсія ад 12:39, 12 лютага 2016

Музэй Уладзімера Караткевіча
Філія Музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны
Месцазнаходжаньне ВоршаБеларусь
Адрас вул. Леніна, 26
Тэматыка калекцыі жыцьцё й творчасьць У. Караткевіча
Велічыня калекцыі каля 1 тыс. экспанатаў
Створаны 1994
Адкрыты 26 лістапада 2000
Геаграфічныя каардынаты 54°30′41.24″ пн. ш. 30°25′44.44″ у. д. / 54.5114556° пн. ш. 30.4290111° у. д. / 54.5114556; 30.4290111Каардынаты: 54°30′41.24″ пн. ш. 30°25′44.44″ у. д. / 54.5114556° пн. ш. 30.4290111° у. д. / 54.5114556; 30.4290111
Музэй Уладзімера Караткевіча на мапе Беларусі
Музэй Уладзімера Караткевіча
Музэй Уладзімера Караткевіча
Музэй Уладзімера Караткевіча
korotkevich.orsha.museum.by/…

Музэ́й Уладзі́мера Каратке́віча — музэй у Воршы, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці Ўладзімера Караткевіча. Заснаваны паводле рашэньня Аршанскага выканаўчага камітэту ад 20 красавіка 1994 г. Адкрыты 26 лістапада 2000 г. у сувязі з 70-годзьдзем з дня нараджэньня беларускага пісьменьніка У. Караткевіча. Філіял Музэйнага комплексу гісторыі й культуры Аршаншчыны. Месьціцца ў доме – помніку архітэктуры канца 19 — пачатку 20 ст.

Структура і экспазыцыя

Асноўны фонд музэю (2008) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны – 300. Агульная плошча музэю 360 м². Усе экспанаты разьмешчаны ў 2 залях (пл. 89 і 84 м²).

У аснову экспазыцыі «Жыцьцё, творчасьць і літаратурная спадчына У. С. Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналягічны прынцып, вылучаны тэматычныя разьдзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменьніка, ягоная грамадзянская пазыцыя, найбольш значныя падзеі і асобы ў літаратурным жыцьці Аршанскага раёну: «Радавод У. С. Караткевіча», «Дзіцячыя гады У. С. Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасьці», «У. С. Караткевіч – настаўнік», «Партрэт пісьменьніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве», «Час Караткевіча». Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакумэнты, фатаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія У. Караткевіча, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменьніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказваньні і лісты сучасьнікаў.

Пры музэі дзейнічае навукова-дасьледчы цэнтар, які займаецца вывучэньнем творчасьці У. Караткевіча і іншых пісьменьнікаў, а таксама знакамітых людзей Аршанскага раёну. У будынку ёсьць выставачная галерэя (плошча 47 м²) для часовых выставак.

Літаратура

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000115
  • Юркевіч, Г.А. Караткевіча Уладзіміра музей / Г.А. Юркевіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. – Мн., 2008. – С. 278–280.
  • Музей У. Караткевіча // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 482.

Вонкавыя спасылкі