Жытло: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +крыніца
W (гутаркі | унёсак)
Радок 10: Радок 10:


== Беларусь ==
== Беларусь ==
За [[2011]] г. у Беларусі пабудавалі 5,487 млн [[Квадратны мэтар|м²]] жытла, што на 17,2% (1,143 млн м²) менш, чым за [[2010]] год. У 2011 г. пабудавалі 68,3 тыс. кватэраў (-24% параўнальна з 2010 г.), у 2010 г. — 84,7 тыс. кватэраў. На вёсцы ў 2011 г. узьвялі 23,5% агульнай плошчы жытла (1,289 млн м²). Разьмеркаваньне будаўніцтва жытла між абласьцямі і [[сталіца]]й склалася наступным чынам: [[Берасьцейская вобласьць]] — 865,2 тыс м² (15,8%), [[Віцебская вобласьць]] — 689,7 тыс м² (8,9%), [[Гарадзенская вобласьць]] — 689,7 тыс м² (12,6%), [[Магілёўская вобласьць]] — 500,6 тыс м² (9,1%), Менск — 1002,2 тыс м² (18,3%), [[Менская вобласьць]] — 1108,8 тыс м² (20,2%). Для людзей без жытла ва ўласнасьці ўзьвялі 3,498 млн м² (63,8% агульнай плошчы) жытла. У шматкватэрных дамах гарадоў для іх пабудавалі 2,649 млн м² жытла (85,3% аб'ёму ў шматкватэрных гарадзкіх дамах)<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Куркач]].|загаловак=Летась было пабудавана амаль 5,5 млн квадратных мэтраў жыльля|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=91964|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=18 студзеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-01-18 10 (27125)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/91956/zv_20120118_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.
За [[2011]] г. у Беларусі пабудавалі 5,487 млн [[Квадратны мэтар|м²]] жытла, што на 17,2% (1,143 млн м²) менш, чым за [[2010]] год. У 2011 г. пабудавалі 68,3 тыс. кватэраў (-24% параўнальна з 2010 г.), у 2010 г. — 84,7 тыс. кватэраў. На вёсцы ў 2011 г. узьвялі 23,5% агульнай плошчы жытла (1,289 млн м²). Разьмеркаваньне будаўніцтва жытла між абласьцямі і [[сталіца]]й склалася наступным чынам: [[Берасьцейская вобласьць]] — 865,2 тыс м² (15,8%), [[Віцебская вобласьць]] — 689,7 тыс м² (8,9%), [[Гарадзенская вобласьць]] — 689,7 тыс м² (12,6%), [[Гомельская вобласьць]] — 829,8 тыс м² (15,1%), [[Магілёўская вобласьць]] — 500,6 тыс м² (9,1%), Менск — 1002,2 тыс м² (18,3%), [[Менская вобласьць]] — 1108,8 тыс м² (20,2%). Для людзей без жытла ва ўласнасьці ўзьвялі 3,498 млн м² (63,8% агульнай плошчы) жытла. У шматкватэрных дамах гарадоў для іх пабудавалі 2,649 млн м² жытла (85,3% аб'ёму ў шматкватэрных гарадзкіх дамах)<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Куркач]].|загаловак=Летась было пабудавана амаль 5,5 млн квадратных мэтраў жыльля|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=91964|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=18 студзеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-01-18 10 (27125)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/91956/zv_20120118_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 16:17, 22 студзеня 2016

Драўляная хата ў Заходняй Беларусі

Жытло́ — памяшканьне, якое прызначана для сталага або часовага пасяленьня людзей, як то прыватная хата, кватэра, пакой у гатэлі, дача, садовы будынак, а таксама тыя ягоныя складовыя часткі, якія выкарыстоўваюцца для адпачынку, захоўваньня майна альбо задавальненьня іншых запатрабаваньняў чалавека, як то гаўбцы, веранды, каморы й іншае.

Прыкметы

Жыльлё ёсьць пэўнае памяшканьне, звычайна збудаваньне капітальнага тыпу альбо ягоная частка. Жыльлё павінна мець сьцены, перакрыцьці, падлогу, столь, дах. Да жыльля прад’яўляюцца пэўныя санітарныя й тэхнічныя нормы, у найбольш агульным выглядзе замацаваныя ў Жыльлёвым кодэксе. Іншыя разуменьні й паняткі жыльля маюць суб’ектыўны характар і не ахопліваюцца прававым рэгуляваньнем жыльлёвых адносінаў.

Жыльлём зьяўляецца не любое памяшканьне, а менавіта тое, што прызначана для сталага альбо часовага пражываньня людзей. Асноўнае адрозненьне жыльля ад нежылых памяшканьняў складаецца ў розным іхным прызначэньні. Першыя прызначаны для сталага альбо часовага пражываньня грамадзянаў, другія для патрэбаў прамысловага характару, аб’ектаў інфраструктуры, адміністрацыйных ўстановаў і гэтак далей. Прызначэньне любога будынка й памяшканьняў у ім вызначаецца ў тэхнічным пашпарце будынка або збудаваньня, які вядзецца па дадзеных тэхнічнай інвэнтарызацыі. У выпадку парушэньня санітарна-тэхнічнага стану й немагчымасьці ягонага аднаўленьня такое жыльлё падлягае зносу альбо пераводу ў нежыльлёвы фонд.

Будынак павінен быць дабудаваным, каб зьяўляцца жыльлём. Пра тое, што будаўніцтва зьяўляецца завершаным, у прыватнасьці, сьведчыць акт дзяржаўнай камісіі аб прыёмцы будынку ў эксплюатацыю. Памяшканьне павінна ва ўстаноўленым парадку быць аднесена да жыльлёвага фонду. У жыльлёвы фонд не ўваходзяць нежылыя памяшканьні ў жылых дамах, прызначаныя для гандлёвых, бытавых й іншых патрэбаў непрамысловага характару.

Беларусь

За 2011 г. у Беларусі пабудавалі 5,487 млн м² жытла, што на 17,2% (1,143 млн м²) менш, чым за 2010 год. У 2011 г. пабудавалі 68,3 тыс. кватэраў (-24% параўнальна з 2010 г.), у 2010 г. — 84,7 тыс. кватэраў. На вёсцы ў 2011 г. узьвялі 23,5% агульнай плошчы жытла (1,289 млн м²). Разьмеркаваньне будаўніцтва жытла між абласьцямі і сталіцай склалася наступным чынам: Берасьцейская вобласьць — 865,2 тыс м² (15,8%), Віцебская вобласьць — 689,7 тыс м² (8,9%), Гарадзенская вобласьць — 689,7 тыс м² (12,6%), Гомельская вобласьць — 829,8 тыс м² (15,1%), Магілёўская вобласьць — 500,6 тыс м² (9,1%), Менск — 1002,2 тыс м² (18,3%), Менская вобласьць — 1108,8 тыс м² (20,2%). Для людзей без жытла ва ўласнасьці ўзьвялі 3,498 млн м² (63,8% агульнай плошчы) жытла. У шматкватэрных дамах гарадоў для іх пабудавалі 2,649 млн м² жытла (85,3% аб'ёму ў шматкватэрных гарадзкіх дамах)[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Жытлосховішча мультымэдыйных матэрыялаў