Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
* '''Уладальнікі''' [[Кубак Мэркасур|'''Кубка Мэркасур''']]: '''1''' |
* '''Уладальнікі''' [[Кубак Мэркасур|'''Кубка Мэркасур''']]: '''1''' |
||
** |
** 2001 |
||
* <small>Удакладненьне: І — [[Інісіяль і Фіналь|Інісіяль]], К — [[Апэртура і Кляўсура|Кляўсура]], М — [[Мэтрапалітана і Насьяналь|Мэтрапалітана]], Н — [[Мэтрапалітана і Насьяналь|Насьяналь]]</small> |
* <small>Удакладненьне: І — [[Інісіяль і Фіналь|Інісіяль]], К — [[Апэртура і Кляўсура|Кляўсура]], М — [[Мэтрапалітана і Насьяналь|Мэтрапалітана]], Н — [[Мэтрапалітана і Насьяналь|Насьяналь]]</small> |
Вэрсія ад 03:43, 30 сьнежня 2015
Сан-Лярэнса | |
Поўная назва | Club Atlético San Lorenzo de Almagro |
---|---|
Заснаваны | 1 красавіка 1908 |
Горад | Буэнас-Айрэс |
Стадыён |
Нуэва Гасамэтра Умяшчальнасьць: 45 000 |
Прэзыдэнт | Арасьё Арэсэйгор[d] |
Галоўны трэнэр | Эдгарда Баўса |
Чэмпіянат | Прэм’ер Дывізіён |
· 2014 Трансысьён | 8 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sanlorenzo.com.ar (гішп.) |
Сан-Лярэнса дэ Альмагра (па-гішпанску: San Lorenzo de Almagro) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прэм’ер Дывізіёне. «Сан-Ларэнса» лічыцца адным з клюбаў вялікай пяцёркі аргентынскага футболу, куды, таксама, уваходзяць «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ» і «Расінг». Аднак гістарычным супернікам клюбу лічыцца клюб «Уракан». «Сан-Лярэнса» па-за меамі Аргентыны атрымаў дадатковую вядомасьць дзякуючы таму, што ў сакавіку 2013 году рымскім папам быў абраны заўзятар гэтага клюбу папа Францішак I[1].
Гісторыя
Каманда была заснавана 1 красавіка 1908 году. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да Сьвятога Лаўрэнція і каталіцкага сьвятара Ляренса Маса, які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленьне ў выкарыстаньне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэньня прафэсійнага футболу ў 1931 годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку лепшых клюбаў Аргентыны, нароўні з «Рывэр Плэйтам», «Бока Хуніёрс», «Расінгам» і «Індэпэнд’ентэ».
У 1933 годзе клюб выйграў свой першы прафэсійны тытул. За каманду выступаў знакаміты баск Ісыдра Лянгара. Наступны тытул быў атрыманы ў 1946 годзе, што перапыніла пераможную сэрыю «Рывэр Плэйт» у чэмпіянаце Аргентыны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па Гішпаніі і Партугаліі, дзе правяла сэрыю таварыскіх матчаў. Пасьля паразы ад мадрыдзкага «Рэалу», «Сан-Лярэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «Барсэлёнай», нацыянальнай зборнай Гішпаніі і Партугаліі. Гішпанскія журналісты назвалі «Сан-Лярэнса» «лепшай камандай у сьвеце». Футбалісту Рэнэ Пантоні прапаноўвалі кантракт з «Барсэлёнай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежаданьня пакідаць родную Аргентыну.
«Сан-Лярэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс ў 1960 годзе. Аднак каманда саступіла у паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру уругвайскаму клюбу «Пэньяроль».
Дасягненьні
- Чэмпіён Аргентыны: 15
- 1923, 1924, 1927, 1933, 1936, 1946, 1959, 1968(М), 1972(М), 1972(Н), 1974(Н), 1995(К),
- 2001(К), 2007(К), 2013(І)
- Уладальнікі Кубку Лібэртадорэс: 1
- 2014
- Уладальнікі Паўднёваамэрыканскага кубку: 1
- 2002
- Уладальнікі Кубка Мэркасур: 1
- 2001
- Удакладненьне: І — Інісіяль, К — Кляўсура, М — Мэтрапалітана, Н — Насьяналь
Склад
Па стане 25 лютага 2015 году
|
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў