Міжнародны фонд Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вонкавыя спасылкі: кірылічная «і»
Радок 118: Радок 118:
* [http://kupala-museum.by/wp-content/uploads/pdf/00.pdf Уступнае слова старшыні фонду пры адкрыцьці ІХ Купалаўскіх чытаньняў]
* [http://kupala-museum.by/wp-content/uploads/pdf/00.pdf Уступнае слова старшыні фонду пры адкрыцьці ІХ Купалаўскіх чытаньняў]
* [http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001a%3D%22BY-NLB-ar2725567%22&lst_siz=20 Друкаваныя выданьні фонда]
* [http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001a%3D%22BY-NLB-ar2725567%22&lst_siz=20 Друкаваныя выданьні фонда]
* [http://www.ngo.by/database/ngo/view/616/ Партал грамадзкiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь]
* [http://www.ngo.by/database/ngo/view/616/ Партал грамадзкіх аб’яднаньняў Рэспублікі Беларусь]
* [http://www.gants-region.info/index/kupali_janki_dzjarzhawny_litaraturny_muzej/0-1422 Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал]
* [http://www.gants-region.info/index/kupali_janki_dzjarzhawny_litaraturny_muzej/0-1422 Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал]



Вэрсія ад 18:22, 29 сьнежня 2015

Міжнародны фонд Янкі Купалы
Абрэвіятура МФЯнК
Дата ўтварэньня 30 лістапада 1995 (28 гадоў таму)
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта дасьледваньне і прапаганда літаратурнай спадчыны Янкі Купалы
Штаб-кватэра Менск, вул. Янкі Купалы, 4
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь (Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак), Летува (Вільня), Латвія (Рыга, Дзьвінск), Польшча (Варшава), Расея (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань)
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Вячаслаў Рагойша
Намесьнік старшыні Жанна Дапкюнас
Кіроўны орган Рада

Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадзкае аб’яднаньне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадзкая, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой зьяўляецца садзейнічаньне больш дасканаламу вывучэньню жыцьця і творчасьці Янкі Купалы, выхаваньне маладога пакаленьня на лепшых узорах творчасьці Песьняра Беларусі, вызначэньне яго месца і ролі ў беларускай і сусьветнай літаратуры, глыбокае пазнаньне беларускім і іншымі народамі творчасьці клясыка беларускай літаратуры.

Структура

Вышэйшым органам фонду зьяўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду.

Старшынём фонду з дня яго заснаваньня зьяўляецца вядомы беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.

У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Менск, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак) і 6 суполак за мяжой: у Летуве (Вільня), Латвіі (Рыга, Дзьвінск), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).

Гісторыя

Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.

Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытаньняў у верасьні 1995 году. Першы, ўстаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў Менску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе.

Заснавальнікі Фонду (у 1995 годзе)

   Імя і прозьвішча    Занятак    Краіна
1.   Эдуард Агуновіч   мастак, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь   Беларусь
2.   Маргарыта Антонава   загадчык філіі Музэя-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах   Расея
3.   Аляксандар Баршчэўскі   загадчык катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту   Польшча
4.   Навум Гальпяровіч   намесьнік старшыні Саюза пісьменьнікаў Беларусі   Беларусь
5.   Уладзімер Гніламёдаў   намесьнік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі   Беларусь
6.   Жанна Дапкюнас   дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы   Беларусь
7.   Джым Дынглі   прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту   Вялікабрытанія
8.   Леанід Дранько-Майсюк   загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура»   Беларусь
9.   Сяргей Законьнікаў   галоўны рэдактар часопісу «Полымя», ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы   Беларусь
10.   Віктар Каваленка   дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі   Беларусь
11.   Аляксей Каўка   доктар філялягічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расейскай акадэміі навук   Расея
12.   Вітаўт Кіпель   старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва   ЗША
13.   Альма Лапіньскене   вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклёру   Летува
14.   Раман Лубкіўскі   паэт і перакладчык   Украіна
15.   Сяргей Маслоўскі   галоўны спэцыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь   Беларусь
16.   Генадзь Праневіч   загадчык катэдры беларускага літаратуразнаўства Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. Пушкіна   Беларусь
17.   Аляксей Пяткевіч   загадчык кафэдры беларускае культуры Гарадзенскага ўнівэрсытэту   Беларусь
18.   Вячаслаў Рагойша   загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту   Беларусь
19.   Аляксандра Станкевіч   загадчык катэдры беларускай мовы Гомельскага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны   Беларусь
20.   Сяргей Тарасаў   старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі   Беларусь
21.   Антаніна Хатэнка   вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы   Беларусь
22.   Міхась Шавыркін   галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»   Беларусь

Дзейнасьць

Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзеньне навукова-практычных канфэрэнцыяў, выдавецкую і іншую дзейнасьць.

З 1996 году разам зь Літаратурным музэем Янкі Купалы фонд зьяўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.

Вонкавыя спасылкі