Ціхан Кісялёў: розьніца паміж вэрсіямі
д шаблён |
|||
Радок 40: | Радок 40: | ||
| узнагароды = {{Блёк узнагародаў|{{мэдаль Зорка Героя Сацыялістычнай Працы}}}} |
| узнагароды = {{Блёк узнагародаў|{{мэдаль Зорка Героя Сацыялістычнай Працы}}}} |
||
}} |
}} |
||
{{Цёзкі}} |
|||
'''Ці́хан Я́каўлевіч Кісялёў''' ({{Дата ў старым стылі|30 ліпеня|1917|12 жніўня}}, [[Агародня]], [[Добрускі павет]], [[Гомельская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] — 11 студзеня 1983, [[Менск]], [[БССР]]) — савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром [[ЦК КПБ]] з [[15 кастрычніка]] [[1980]] году да 11 студзеня 1983 году. |
'''Ці́хан Я́каўлевіч Кісялёў''' ({{Дата ў старым стылі|30 ліпеня|1917|12 жніўня}}, [[Агародня]], [[Добрускі павет]], [[Гомельская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] — 11 студзеня 1983, [[Менск]], [[БССР]]) — савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром [[ЦК КПБ]] з [[15 кастрычніка]] [[1980]] году да 11 студзеня 1983 году. |
||
Вэрсія ад 09:35, 18 сьнежня 2015
Ціхан Якаўлевіч Кісялёў | ||||
13-ы Першы сакратар Камуністычнай Партыі БССР | ||||
---|---|---|---|---|
15 кастрычніка 1980 — 11 студзеня 1983 | ||||
Папярэднік: | Пётар Машэраў | |||
Наступнік: | Мікалай Сьлюнькоў | |||
Першы сакратар Берасьцейскага абласнога камітэта КПБ | ||||
1952 — 1955 | ||||
Папярэднік: | Фёдар Сіляеў | |||
Наступнік: | Пётар Машэраў | |||
Старшыня Савета Міністраў БССР | ||||
9 красавіка 1959 — 11 сьнежня 1978 | ||||
Папярэднік: | Мікалай Аўхімовіч | |||
Наступнік: | Аляксандар Аксёнаў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
30 ліпеня 1917 Агародня, Добруская воласьць Гомельскі ўезд | |||
Памёр: |
11 студзеня 1983 (65 гадоў) Менск, БССР | |||
Партыя: | ||||
Адукацыя: | пэдагог | |||
Узнагароды: |
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кісялёў.
Ці́хан Я́каўлевіч Кісялёў (30 ліпеня [ст. ст. 12 жніўня] 1917, Агародня, Добрускі павет, Гомельская губэрня, Расейская імпэрыя — 11 студзеня 1983, Менск, БССР) — савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 15 кастрычніка 1980 году да 11 студзеня 1983 году.
Біяграфія
З 1936 году працаваў выкладчыкам беларускай мовы, а ў 1941 годзе скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут. Пасьля нямецкага ўварваньня Ціхан Кісялёў разам зь сям’ёй быў эвакуяваны ў Сталінградзкую вобласьць[1], а потым стаў дырэктарам Красьнянскай школы Ўрупінскай вобласьці. У 1944 годзе ён стаў інструктарам Гомельскага абкаму, а потым з 1952 году быў прызначаны сакратаром Берасьцейскага абкаму. У 1955 годзе Кісялёў быў выбраны сакратаром Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі БССР. З 1959 да 1978 году працаваў Старшынём Савета Міністраў Беларускай ССР. Два гады (з 1978 да 1980) працаваў у Маскве намесьнікам старшыні Савета Міністраў СССР, а пасьля гэтага быў адкліканы ў Менск. З 1980 да 1983 году быў сакратаром ЦК КПБ[2]. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 4—10 скліканьняў. Стаў Героем Сацыялістычнай Працы ў 1977 годзе.
Памёр 11 студзеня 1983 году ў Менску.
Ціхан Кісялёў быў ініцыятарам будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну, нягледзячы на тое, што ў той час мэтро будавалася ў гарадах, насельніцтва якіх перавышала адзін мільён чалавек, а насельніцтва Менску складала 850 тыс. чалавек. Акрамя гэтага, ён дабіўся будаўніцтва мэталюргічнага заводу ў Жлобіне, з самым сучасным на той час аўстрыйскім абсталяваньнем. Пасьля таго, як Кісялёў даведаўся пра трагедыю, якая здарылася ў Хатыні пад час Другой Сусьветнай вайны, ён загадаў пабудаваць мэмарыяльны комплекс на месцы вёскі, прысьвечаны ня толькі Хатыні, але і ўсім іншым спаленым беларускім вёскам. Мэмарыяльны комплекс адкрыўся ў 1969 годзе[3].
Папярэднік Пётар Машэраў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 15 кастрычніка 1980 — 11 студзеня 1983 |
Наступнік Мікалай Сьлюнькоў |
Крыніцы
- ^ http://www.newsvm.com/news/15/46110/
- ^ Известия ЦК КПСС, 7, июль, 1990 г.
- ^ http://21.by/papers_print?id=47287
|