ГараШ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 105: Радок 105:
|Аўтаэлектрык||Юры Навумаў
|Аўтаэлектрык||Юры Навумаў
|-
|-
|«Амэрыканец»||Арцём Курэнь
|«Амэрыканец», Віталь Барзоў||Арцём Курэнь
|-
|-
!colspan="2"|Другія ролі
!colspan="2"|Другія ролі
Радок 121: Радок 121:
|Хлапчукі-хуліганы з Шабаноў||Глеб Курэйчык
|Хлапчукі-хуліганы з Шабаноў||Глеб Курэйчык
|-
|-
|Васёк, амер. сябра В. Б.||Аляксей Сапрыкін
|Васёк
|Аляксей Сапрыкін
|-
|-
|Другі амер. сябра В. Б.||Аляксандар Крупіна
|Рожа
|Аляксандар Крупіна
|}
|}



Вэрсія ад 19:03, 8 сьнежня 2015

ГараШ
Жанр Камэдыя
Рэжысэр Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
Сцэнарыст Андрэй Курэйчык
Прадусар Мікіта Пінігін
У ролях Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў, Арцём Курэнь
Кампазытар Дзьмітры Фрыга
Апэратар Аляксандар Крупіна
Мантаж Сяргей Дзьмітрэнка
Вытворчасьць BezBuslou Arts
Дата выхаду 2015
Працягласьць 61 хвіліна
Краіна Беларусь Беларусь
Мова руская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«ГараШ» — беларуская камэдыя, сыткам па сцэнары Андрэя Курэйчыка. Год стварэньня — 2015.

Сюжэт

Вонкавыя відэафайлы
«ГараШ. Пачатак». Першы бэкстэйдж са здымак
Вонкавыя відэафайлы
Афіцыйны трэйлер

Па вызначэньні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камэдыя пра беларускія рэаліі[1][2]. У аснове фільма «ГараШ», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філязофская тэма сутыкненьня цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленьнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і саўковымі поглядамі жыхароў Шабаноў, якія зьяўляюцца, па меркаваньні аўтара, адлюстраваньнем каштоўнасьцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцьця[3].

Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільма). Маладога беларуса пасьля пяці гадоў амэрыканскага жыцьця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амерыканскія рэкамендацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць сваю саадказнасьць сваёй працай. Старэйшы механік, ён жа ўладальнік гэтага гаража (ролю выканаў Аляксандар Кулінковіч), вучыць яго жыцьцю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільма ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасьць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разьбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), а ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў пастсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур'ёзныя гісторыі на глебе сутыкненьня двух мысленьняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасьцямі, з марай пра посьпех і савецкага кансерватыўнага[5].

Фільм — іранічны погляд на нашу рэяльнасьць, як беларус з заходнім мысленьнем сутыкаецца з нашым беларускім «саўком».

Гісторыя стварэньня

Ідэя стварэньня фільма зьявілася ў кампазітара Дзьмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасьля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнары да фільма.

Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг(ru) планавалі сабраць на праект 80 млн рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым не менш стваральнікі фільма прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяваньне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зьняць фільм з мінімальнымі ўкладаньнямі.

Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Менску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксэмбург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5]. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвеліна Сакура(ru), пісьменьнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў[7][8][9].

Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[10]. Праект не зьўляецца камэрцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[11]. Аўтары ідэі таксама падрэсьліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамерцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадзюсэраў[12].

Галоўны рэжысэр фільма Андрэй Курэйчык падкрэсьліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» зьяўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[13].

17 жніўня 2015 года Андрэем Курэйчыкам быў прадстаўлены тызер(ru) фільма[14][15].

Кадры са здымачнай пляцоўкі

Прэзэнтацыя трэйлера

21 кастрычніка 2015 года сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзэнтавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ»[16][17]. Прэзэнтацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клюбе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і актораў, якія зьняліся ў гэтым фільме[18]. Падчас прэзэнтацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што у назове фільма, знарочыста хібнае напісаньне слова «гараж» зь літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаваньні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальных мовы: руская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:

«Мова "саўка" — гэта асобная мова. Яна не толькі ў словах, яна у эстэтыцы, сэнсе жыцьця, нашым побыце, яна ў вар'яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія атачаюць Менск. "Гараш" — гэта не "трасянка", гэта ўвасабленьне саўковай мовы, які працяў усю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і выдраў нас з нейкага пэўнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то няма, ці то мы Эўропа, ці то Расея. Эўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта "гараШ". "ГараШ" у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Эўропы: незразумела, дзе, і незразумела, як»[19].

Удзел у кінафэстывалях

У лістападзе 2015 года фільм увайшоў у праграму XXII Менскага міжнароднага кінафэстываля «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно»[20]. На 7 лістапада у рамках кінафэстывалю запланавана прэм'ера, кінатэатр «Перамога», 11 лістапада — кінатэатр «Мір».

Стваральнікі фільма

Здымачная група

Хлапушка да фільма і талерка з імёнамі здымачнай групы
  • Аўтары ідэі: Дзьмітры Фрыга, Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
  • Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык
  • Рэжысэр-пастаноўшчык: Андрэй Курейчык
  • Другі рэжысэр:Аляксандра Барысава
  • Асістэнт рэжысэра: Аляксандра Лігорава
  • Прадзюсэры: Андрэй Курэйчык, Дзьмітры Фрыга
  • Кампазітар: Дзьмітры Фрыга
  • Песьня да фільма: Аляксандар Кулінковіч
  • Аператары-пастаноўшчыкі: Мікіта Пінігін, Аляксандр Крупіна
  • Мастак-пастаноўшчык: Вікторыя Сяліцкая
  • Мастак па касьцюмам: Марына Кудраўцава
  • Мастак па грыму: Алена Ігнатовіч, Інга Муратава
  • Мантаж: Сяргей Дзьмітрэнка

У ролях

Персанаж Актор
Галоўныя ролі
Старэйшы аўтамеханік, Б.Г. Аляксандар Кулінковіч
Аўтаэлектрык Юры Навумаў
«Амэрыканец», Віталь Барзоў Арцём Курэнь
Другія ролі
Дзяржчыноўнік Васіль Ніцко
Кліентка гаража, дачка чыноўніка Лізавета Шукава
Прадавец аўтазапчастак Вадзім Гайдукоўскі
У эпізодах
Аўтамеханік Алег Грушэцкі
Хлапчукі-хуліганы з Шабаноў Глеб Курэйчык
Васёк, амер. сябра В. Б. Аляксей Сапрыкін
Другі амер. сябра В. Б. Аляксандар Крупіна

Спасылкі

ГараШсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Літаратура

Крыніцы

  1. ^ Курэйчык здыме Кулінковіча ў сэрыяле пра Шабаны. Радыё «Свабода» (13 мая 2015). Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Юлия Тельтевская (19 траўня 2015) Комедия про Шабаны. Лицо проекта - лидер группы «Нейро Дюбель» (рас.). Аргументы и факты. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Тарас Тарналицкий Из Шабанов с любовью  (рас.) // Белорусы и рынок : газета. — Мн.: ЗАО «Медиарынок», 20 чэрвеня 2015. — В. 1160. — № 27.
  4. ^ Кирилл Живолович (9 ліпеня 2015) Отвалите все от наших Шабанов! (рас.). БелГазета. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 9 ліпеня 2015 г.
  5. ^ а б Сергей Малиновский Андрей Курейчик снимает фильм за «три копейки» (рас.). Комсомольская ПравдаПраверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
  6. ^ Владимир Жданович (22 траўня 2015) Рио де Шабанейро (рас.). Минский Курьер. Праверана 9 жніўня 2015 г.
  7. ^ Александр Арсёнов (17 жніўня 2015) «Гараш» с Куллинковичем: трагикомедия об автослесаре в Шабанах (рас.). Наша НіваПраверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
  8. ^ Андрей Курейчик презентовал тизер нового белорусского кинопроекта "ГараШ" (рас.). TUT.BY (17 жніўня 2015). Праверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
  9. ^ Алег Грушэцкі Доктар Аўтахаўс // Культура : газэта. — Мн.: Мінкульт Беларусі, 25 ліпеня 2015. — В. 1208. — № 30.
  10. ^ Аляксандра Дорская, Адэля Дубавец (30 ліпеня 2015) Курэйчык паказаў фільм з Кулінковічам у галоўнай ролі. БелсатПраверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2 жніўня 2015 г.
  11. ^ Мария Гриц (23 чэрвеня 2015) Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов (рас.). БелаПАНПраверана 9 жніўня 2015 г.
  12. ^ На окраине Минска начались съемки независимого кино — «черной» комедии «ГараШ» по сценарию Андрея Курейчика. Interfax (29 чэрвеня 2015). Праверана 9 жніўня 2015 г.
  13. ^ Захар Шчарбакоў (26 чэрвеня 2015) Беларускія незалежныя кінематаграфісты пачалі здымкі камедыі "ГараШ" аб жыцці ў Шабанах. БелаПАНПраверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
  14. ^ Сергей Малиновский (17 жніўня 2015) Андрей Курейчик выложил в интернет тизер своего фильма «ГараШ» (рас.). Комсомольская правда. Праверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
  15. ^ Работа над черной трагикомедией "ГараШ" завершается. Создатели представили первый тизер (рас.). Interfax.by (17 жніўня 2015). Праверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
  16. ^ Сергей Малиновский (22 кастрычніка 2015) Премьера фильма «ГараШ» пройдет на «Лicтападзе». Комсомольская правда. Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
  17. ^ Андрей Курейчик показал трейлер сериала про Шабаны "ГараШ". TUT.BY (21 кастрычніка 2015). Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
  18. ^ Прэзентаваны фінальны трэйлер фільма Андрэя Курэйчыка пра мінскія Шабаны «ГараШ». Наша Ніва (22 кастрычніка 2015). Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
  19. ^ Захар Щербаков (21 кастрычніка 2015) Андрей Курейчик: «ГараШ» — это фильм о стране на окраине Европы. БелаПАН. Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
  20. ^ Гараш. Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад» (27 кастрычніка 2015). Праверана 27 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 27 кастрычніка 2015 г.