Вістычы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
д дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
Радок 49: Радок 49:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
'''Ві́стычы''',<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Берасьцейская вобласьць}} С. 89</ref> '''Выстычы'''<ref>[http://euroradio.fm/report/gistarychnaya-veska-pad-brestam-mae-4-afitsyinykh-nazvy-fota-111664 Гістарычная вёска пад Брэстам мае 4 афіцыйных назвы]</ref>— аграгарадок у [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]], . Вістычы ўваходзяць у склад [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкага сельсавету]].
'''Ві́стычы''',<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Берасьцейская вобласьць}} С. 89</ref> '''Выстычы'''<ref>[http://euroradio.fm/report/gistarychnaya-veska-pad-brestam-mae-4-afitsyinykh-nazvy-fota-111664 Гістарычная вёска пад Брэстам мае 4 афіцыйных назвы]</ref> — аграгарадок у [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Вістычы ўваходзяць у склад [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкага сельсавету]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 19:03, 6 сьнежня 2015

Вістычы
трансьліт. Vіstyčy
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў (пабудаваны ў 1678 годзе)
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў (пабудаваны ў 1678 годзе)
Першыя згадкі: 1471
Мясцовая назва: Выстычы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чарнаўчыцкі
Насельніцтва: 697 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225031[2]
СААТА: 1212846016
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′10″ пн. ш. 23°41′0″ у. д. / 52.20278° пн. ш. 23.68333° у. д. / 52.20278; 23.68333Каардынаты: 52°12′10″ пн. ш. 23°41′0″ у. д. / 52.20278° пн. ш. 23.68333° у. д. / 52.20278; 23.68333
Вістычы на мапе Беларусі ±
Вістычы
Вістычы
Вістычы
Вістычы
Вістычы
Вістычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ві́стычы,[3] Выстычы[4] — аграгарадок у Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вістычы ўваходзяць у склад Чарнаўчыцкага сельсавету.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1471 годзе. У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939 году.

У 1678 годзе[5] з фундацыі Тышкевічаў у Вістычах паўстаў кляштар і касьцёл цыстэрцыянаў. Кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі ў 1832, а ў 1866 касьцёл быў перададзены праваслаўным. Царква была названа ў гонар Узвышэньня Сьвятога Крыжа і пераабсталявана ў адпаведнасьці з патрэбамі бізантыйскай традыцыі (створаны іканастас). Храм дзейнічае, зьяўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня.

Кляштарныя пабудовы да нашых дзён не захаваліся. Засталася толькі частка старажытнага кляштарнага мура зь нішамі.

Недалёка ад храму, на скрыжаваньні дарог, захавалася таксама калёна, на якой некалі знаходзілася статуя Маці Божай. Сёньня на ёй аднак няма статуі, але чыноўнікамі ад культуры зьмешчана мэмарыяльная табліца з выявай Маці Божай і даволі недарэчным надпісам з памылкай: «Калона Божай Маці. Узведзена ў XVIII стагоддзі. Сімвал гонару і Магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычнаю, архітэктурную і мастацкую вартасць. Ахоўваецца дзяржавай».

Паводле інфармацыі манаха-капуцына бр. Яна Фібэка, у кляштары цыстэрцыянаў існаваў таксама цудатворны абраз Маці Божай Вістыцкай, які сёньня знаходзіцца ў Польшчы.[6]

Насельніцтва і гаспадарка

  • 1905 — 74 жыхары
  • 1921 — 3 двары, 89 жыхароў
  • 1940 — 5 двароў, 37 жыхароў
  • 1959 — 105 жыхароў
  • 1970 — 103 жыхары
  • 1997 — 170 гаспадарак, 605 жыхароў
  • 1999 — 598 жыхароў
  • 2009 — 697 жыхароў[1]

Інфраструктура

Зь сьнежня 1949 году ў вёсцы ёсьць сельскагаспадарчае прадпрыемства, першапачаткова — калгас імя Сталіна (да сакавіка 1957), затым калгас «Расьсьвет», зь сьнежня 1969 — саўгас «Расьсьвет». У 2001 годзе саўгас ператвораны ў Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства саўгас-сад «Расьсьвет». Сёньня Вістычы — аграгарадок.

Крыніцы

  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ Вистычи
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 89
  4. ^ Гістарычная вёска пад Брэстам мае 4 афіцыйных назвы
  5. ^ Vistytis // CISTOPEDIA - Encyclopædia Cisterciensis
  6. ^ Царква Узвышэння Святога Крыжа

Вонкавыя спасылкі

Вістычысховішча мультымэдыйных матэрыялаў