Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Скасаваньне праўкі 1819763 удзельніка Basilius von Poljakow (гутаркі)
Радок 13: Радок 13:
|Галасоў выбаршчыкаў1 =
|Галасоў выбаршчыкаў1 =
|Адсотак1 = 80,1%
|Адсотак1 = 80,1%
|Выява2 = [[Файл:Кебіч Вячаслаў Францавіч.jpg|100пкс|Вячаслаў Кебіч]]
|Выява2 = [[Файл:Вячеслав_Кебич,_2014_год.jpg|100пкс|Вячаслаў Кебіч]]
|Кандыдат2 = Вячаслаў Кебіч
|Кандыдат2 = Вячаслаў Кебіч
|Партыя2 = Незалежны кандыдат
|Партыя2 = Незалежны кандыдат

Вэрсія ад 22:11, 12 кастрычніка 2015

 Сьцяг Беларусі
2001
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году
23 чэрвеня і 10 ліпеня 1994
Аляксандар Лукашэнка Вячаслаў Кебіч
Кандыдат Аляксандар Лукашэнка Вячаслаў Кебіч
Партыя Незалежны кандыдат Незалежны кандыдат
Адсотак 80,1% 14,1%
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году

Вынікі першага туру выбараў па раёнах

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году — першыя выбары прэзыдэнта ў Беларусі, і пакуль адзіныя, якія адбыліся ў два туры. Галасаваньне адбылося, адпаведна, 23 чэрвеня і 10 ліпеня. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандар Лукашэнка.

Перадгісторыя

15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна была абвешчаная ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 г. прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў аб тэрмінах: 15–24 красавіка 1994 г. – утварэньне мясцовых камісіяў па выбарах, 15–24 красавіка – вылучэньне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 25–29 красавіка – утварэньне ўчасткаў для галасаваньня, 25 красавіка – 14 траўня – збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савета за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 траўня – збор подпісаў грамадзян, 27 траўня – 2 чэрвеня – афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, пэрыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары прэзыдэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня (1 тур) і 10 ліпеня (2 тур) 1994 году.

Прэтэндэнты

Вылучэньне кандыдатаў адбывалася шляхам збору подпісаў грамадзян (неабходна было больш за 100 000) альбо подпісаў дэпутатаў (больш за 70). Выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, групе Віктара Альшэўскага было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Імя прэтэндэнта Колькасьць ініцыятыўнай групы, чал. Зьвесткі пра прэтэндэнта Сабрана сапраўдных подпісаў
Вячаслаў Кебіч 3920 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь 371967
Зянон Пазьняк 2734 кіраўнік партыі БНФ, нацыянал-дэмакрат 216855
Васіль Новікаў 3041 кіраўнік партыі ПКБ, камуніст 183836
Аляксандар Лукашэнка ? старшыня антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету, папуліст 156391
Станіслаў Шушкевіч 1420 былы старшыня Вярхоўнага Савету, адпраўлены ў адстаўку 26.I.1994 209 галасамі супраць 36, сацыял-дэмакрат 123552
Аляксандар Дубко 2901 старшыня Саюзу аграрнікаў, прыхільнік калгаснай сельскай гаспадаркі 116693
Генадзь Карпенка ? старшыня гарвыканкаму г. Маладзечна, кіраўнік Партыі народнай згоды, пазьней – у лібэральнай партыі АГП 93472
Уладзімер Карагін 1487 Прэзыдэнт Саюза прадпрымальнікаў 39542
Яўген Лугін 795 кіраўнік Сялянскай партыі 35 тыс.
Віктар Цярэшчанка 218 дырэктар інстытуту мэнэджмэнту «Мім-Беларусь» ?
Мікалай Каўбаска 2539 кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў ?
Леанід Козік 667 дэпутат Вярхоўнага Савету, сацыял-дэмакрат ?
Эдвард Ахрэм 337 кіраўнік Польскага дэмакратычнага згуртаваньня ?
Уладзімер Бялоў 283 кіраўнік лябараторыі гомельскага НПО «Сэйсматэхніка» ?
Іван Каравайчык 285 дырэктар фірмы «Растверк» 879
Канстанцін Бубен 165 кіраўнік каапэратыва «Бэта-88» ?
Аляксандр Кальцоў 121 кіраўнік цэнтру дзіцячай творчасьці ў Салігорску ?
Мікалай Шэляговіч 153 кіраўнік аб’яднаньня «Полісьсе» ?
Станіслаў Ліцкевіч 88 беспрацоўны 0

Заўвага: Генадзь Карпенка падаў у камісію 108354 подпісы, але частка зь іх былі аб’яўленыя несапраўднымі. Ён таксама сабраў 78 подпісаў дэпутатаў, але частка зь іх адмовіліся ад подпісу, і ўрэшце засталося 64.

Афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты

Вынікі

Першы тур

Колькасьць выбаршчыкаў на гэты момант складала 71% ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (7 349 710 чалавек паводле зьвестак да выбараў, 7 476 586 чалавек паводле ўдакладненых пасьлявыбарчых зьвестак). У скрынях для галасаваньня было падлічана 5 904 312 бюлетэняў (78,97% ад колькасьці выбаршчыкаў), зь іх несапраўдных – 121 509. Галасаваньне адбывалася 23.VI.1994, у чацьвер, з 07-00 да 22-00.

Першы тур
Лукашэнка
  
44.82%
Кебіч
  
17.33%
Пазьняк
  
12.82%
Шушкевіч
  
10.0%
Дубко
  
6.0%
Новікаў
  
5.0%

У першым туры Аляксандар Лукашэнка набраў 44,82% (2 646 140 галасоў), Вячаслаў Кебіч — 17,33% (1 023 174 галасы), Зянон Пазьняк — 12,82% (757 195 галасоў), Станіслаў Шушкевіч — 10% (585 143 галасы), Аляксандар Дубко — 6% (353 119 галасоў), Васіль Новікаў — 5% (253 009 галасоў), 165 023 галасы былі пададзеныя супраць усіх.

Кандыдат Берасьцейская Віцебская Гарадзенская Гомельская Магілёўская Менская Менск
Лукашэнка 53,5 46,0 36,3 45,6 63,0 44,5 26,5
Кебіч 13,9 19,3 14,6 23,1 17,0 14,9 18,2
Пазьняк 11,7 9,4 21,2 6,3 4,7 15,3 21,0
Шушкевіч 8,7 7,1 10,2 8,6 3,8 8,5 21,2
Рэгіён/Кандыдат Лукашэнка Кебіч Пазьняк Шушкевіч Дубко Новікаў
Менск (агулам) 26.5% 18.2% 20.9% 21.2% 3.5% 4.5%
Цэнтральны раён 22.7% 24.3% 17.8% 21.9% 3.2% 4.9%
Савецкі раён 21.6% 20.7% 21.0% 23.4% 3.2% 5.0%
Першамайскі раён 21.5% 25.3% 18.6% 21.1% 3.3% 4.6%
Партызанскі раён 25.9% 21.7% 18.7% 20.0% 3.4% 5.1%
Заводзкі раён 33.7% 13.6% 21.7% 18.0% 3.7% 4.6%
Ленінскі раён 30.0% 15.8% 20.9% 21.0% 3.2% 4.0%
Кастрычніцкі раён 25.8% 16.3% 22.3% 22.0% 3.7% 4.8%
Маскоўскі раён 26.4% 16.6% 22.0% 21.9% 3.8% 4.4%
Фрунзэнскі раён 26.3% 16.3% 22.4% 22.2% 3.7% 4.2%
Менская вобласьць (агулам) 44.5% 14.9% 15.3% 8.6% 7.9% 4.3%
Барысаў 27.2% 34.5% 9.0% 5.5% 4.0% 5.1%
Барысаўскі раён 42.6% 19.0% 9.2% 5.4% 8.6% 10.1%
Вялейка 31.3% 11.3% 31.6% 12.9% 3.4% 4.6%
Вялейскі раён 40.8% 10.1% 23.7% 8.2% 6.3% 5.5%
Койданаў 47.1% 10.5% 14.1% 15.1% 5.1% 3.0%

Другі тур

Другі тур
Лукашэнка
  
80.1%
Кебіч
  
14.1%

У другім туры з 7 476 205 выбарнікаў прынялі ўдзел 5 278 331 (70,6%). Аляксандар Лукашэнка набраў 4 241 026 галасоў, альбо 80,1% (56% галасоў выбарнікаў, з улікам яўкі), Вячаслаў Кебіч — 748 329, альбо 14,1%. 17 193 бюлетэні былі прызнаныя несапраўднымі.

Мапы выбараў

Вонкавыя спасылкі