Прыродазнаўчыя навукі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: перанос 1 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:q7991
дапаўненьне
 
Радок 7: Радок 7:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Партал|Навука}}
{{Commonscat|Natural sciences}}
{{Commonscat|Natural sciences}}
* [http://hrst.mit.edu/ Гісторыя нядаўняй навукі і тэхніцы]
* [http://hrst.mit.edu/ Гісторыя нядаўняй навукі і тэхніцы]

Цяперашняя вэрсія на 19:22, 28 верасьня 2015

Прыродазнаўчыя навукі імкнуцца зразумець, як уладкованы сьвет і сусвет вакол нас. Існуюць пяць асноўных галінаў: хімія (цэнтр), астраномія, навукі пра Зямлю, фізыка і біялёгія (па гадзіньнікавай стрэлцы ад верхняга левага кута).

Прыро́дазна́ўчыя наву́кінавукі, якія прадметам вывучэньня маюць прыроду. Традыцыйна супрацьпастаўляюцца гуманітарным навукам, прадмет якіх мае каштоўнасную афарбоўку (В. Дыльтэй). Сярод прыродазнаўчых навук цэнтральнае месца займае фізыка, у рэчышчы якой склаўся навуковы мэтад і якая зьяўляецца агульным тэарэтычным грунтам дзеля пабудовы й разуменьня хіміі, біялёгіі, геалёгіі, астраноміі і іншых. Матэматыка ў Эўклідавых «Пачатках» паўстала таксама як навука прыродазнаўчая, а менавіта як апісальная навука аб прасторы — аб наяўным; але далейшае разьвіцьцё і фармалізацыя надалі матэматыцы інструмэнтальнае вымярэньне, пераўтварыўшы яе ў навуку аб мажлівым.

Існуюць пяць галіны прыродазнаўства, то бок астраномія, біялёгія, хімія, навукі пра Зямлю і фізыка. Гэтыя навукі адрозьніваюцца ад гуманітарных навук, як то мовазнаўства, антрапалёгія, літаратуразнаўства, а таксама фармальных навук, як то матэматыка і лёгіка. Нягледзячы на іхныя адрозьненьні, гэтыя навукі часам перасякаюцца. Напрыклад, сацыяльныя навукі і біялёгія перасякаюцца пры вывучэньні чалавека як арганізмаў, а таксама матэматыка рэгулярна выкарыстоўваецца ва ўсіх натуральных навуках.

Разам з традыцыйным выкарыстаньнем, прыродазнаўства можа ахопліваць натуральную гісторыю, якая ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, і засяроджвацца на апісаньнях і клясыфікацыях расьлінаў, жывёл, мінэралаў і іншых прыродных аб’ектаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыродазнаўчыя навукісховішча мультымэдыйных матэрыялаў