Пакістан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 171: Радок 171:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы}}
{{Партал|Азія}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 11:02, 24 верасьня 2015

Пакістан
Islāmī Jumhūrīyah-e-Pākistān
اسلامی جمہوریۂ پاکستان
Сьцяг Пакістану Герб Пакістану
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: ا اتحاد، تنظيم، يقين محکمIttehad, Tanzim, Yaqeen-e-Muhkam («адзінства, дысцыпліна, цьвёрдая вера»)
Дзяржаўны гімн: «Qaumi Tarana»
Месцазнаходжаньне Пакістану
Афіцыйная мова урду, ангельская
Сталіца Ісламабад
Найбуйнейшы горад Карачы
Форма кіраваньня рэспубліка
Асіф Алі Зардары
Наваз Шарыф
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
36-е месца ў сьвеце
796 095 км²
3,1
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
6-е месца ў сьвеце
170,6 млн
214,3/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
27 месца ў сьвеце
$464,897 млрд
$2791
Валюта Пакістанская рупія (PKR)
Часавы пас
 • улетку
PST (UTC+5)
PDT (UTC+6)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі
14 жніўня 1947
Аўтамабільны знак PAK
Дамэн верхняга ўзроўню .pk
Тэлефонны код +92
Мапа Пакістану
Мапа Пакістану

Пакіста́н (на урду: پاکستان) — краіна ў Паўднёвай Азіі. Краіна ўзьнікла ў выніку падзела тэрыторыі Брытанскай імпэрыі.

Мае выхад да Арабійскага мора на поўдні, мяжуе з Аўганістанам на паўночным захадзе (2430 км), з Іранам на паўднёвым захадзе (909 км), з Кітаем на поўначы (523 км) і Індыяй на ўсходзе (2912 км).

Краіна была афіцыйна заснаваная як Дамініён Пакістан ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам Мухамада Алі Джыны (Muhammad Ali Jinnah) і ачольванай ім Мусульманскай лігі, а ў 1956 годзе перайменаваная ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.

Пакістан — шостая паводле колькасьці насельніцтва краіна ў сьвеце, якая мае другое па велічыні мусульманскае насельніцтва ў сьвеце пасьля Інданэзіі. Пакістан зьяўляецца чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Садружнасьці нацыяў, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, назіральнікам Шанхайскай арганізацыі Супрацоўніцтва, чальцом краінаў G33, якія разьвіваюцца.

National symbols of Pakistan (Official)
National animal
National bird
National tree
National flower
National heritage animal
National heritage bird
National aquatic marine mammal
National reptile
National amphibian
National fruit
National mosque
National mausoleum
National river
National mountain

Гісторыя

Імя краіны «Пакістан» азначае «краіна чысьціні» на ўрду і фарсі. Яго прыдумаў ў 1934 годзе (спачатку як «Пакстан») Чоўдгуры Рахмат Алі (Choudhary Rahmat Ali), які і апублікаваў яго ў сваім артыкуле «Цяпер ці ніколі»[1]. Імя мусіла абазначаць «трыццаць мільёнаў мусульманаў Пакстану, якія жывуць у пяці Паўночных правінцыях (Брытанскае) Індыі — Панджабе, Аўганіі (вядомай таксама як Паўночна-Заходняя памежная правінцыя), Кашміры, Сындху і Бэлуджыстане»[2].

Незалежнасьць ад Брытаніі атрыманая ў 1947; датуль Пакістан уваходзіў у склад Індыі; рэспубліка абвешчаная ў 1956. Усходні Пакістан стаў самастойнай краінай Банглядэш у 1971 годзе. Пасьля грамадзянськай вайны ўлада перайшла да Зульфікар Алі Бгута, ён быў скінуты генэралам Зія уль-Хакам у 1977 і пакараны сьмерцю ў 1979. Агітацыя за правядзеньне вольных выбараў была пачатая Бэназір Бгута ў 1986, яна была абраная прэзыдэнтам у 1988 (вызваленая ад улады ў 1990). Пакістан далучыўся да Садружнасьці ў 1989. Урад Ісламскага дэмакратычнага альянсу ўвёў законы шарыяту і пачаў зьдзяйсьняць праграму прыватызацыі ў 1991. У 1993 Фарух Легары быў абраны прэзыдэнтам, абяцяў аднавіць поўную парлямэнцкую палітычную сыстэму. Бэназір Бгута была абраная прэм’ер-міністрам у 1993.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пакістану
Адмістрацыйны падзел Пакістану

Правінцыі:

  1. Бэлуджыстан
  2. Панджаб
  3. Сынд
  4. Хайбэр-Пахтунхва

Тэрыторыі:

  1. Сталічная Тэрыторыя Ісламабаду
  2. Фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі

Пакістанскі адміністрацыйны падзел Кашміру:

  1. Азад Кашмір
  2. Гілгіт-Балтыстан

Дзьве апошнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі створаныя на тэрыторыях, занятыя Пакістанам у 1947 годзе ў выніку Кашмірскага канфлікту, які распачаўся праз тэрытарыяльныя прэтэнзіі Пакістану на землі княства Джаму і Кашмір, якое, аднак, неўзабаве падало просьбу аб уваходжаньні ў склад суседняй Індыі. Канфлікт спрычыніўся да шэрагу пазьнейшых узброеных канфліктаў, аднак у Кашміры ў якасьці фактычнае мяжы захоўваецца лінія спыненьня агню на 1949 год. Урад Індыі не прызнае фактычнае заваёвы Пакістану, разглядаючы Азад Кашмір і Гілгіт-Балтыстан як часткі ўласнага штату Джаму і Кашмір. У 1960-х гг. Пакістан перадаў крайнюю поўнач кантраляванай ім часткі Кашміру на карысьць Кітаю (Шаксгамская даліна). Усе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, апрача сталічнае тэрыторыі, падзяляюцца на меншыя (акругі, якія ўтрымліваюць тэгсылы), пры гэтым Азад Кашмір фармальна мае статус дзяржавы, асацыяванай з Пакістанам.

Геаграфія

Клімат

На клімат краіны ўплываюць мусоны, на большай частцы Пакістану клімат трапічны, па паўночным захадзе — субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад +12 °C да +16 °C, ліпеня — ад +30 °C да +35 °C. Колькасьць ападкаў на раўніне складае 100—400 мм, у гарах — да 1000 мм. Год у Пакістане дзеліцца на тры сэзоны: прахалодны (з кастрычніка да сакавіка), сьпякотны (з сакавіка да чэрвеня) і дажджавы (з ліпеня да верасьня).

Эканоміка

Пакістан — аграрна-індустрыйная краіна. Большая частка насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы.

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка — гэта аснова эканомікі краіны. Галоўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца (18,2 млн т.). Таксама вырошчваецца рыс (6,3 млн т.), кукуруза (5 млн т.), цукровы трысьнёг (48 млн т.) і бавоўна (5 млн т.). У Пакістане існуе разьвітая арашальная сетка (арашае 6,7 млн га земляў).

Прамысловасьць

У 1952 годзе былі вынайдзены першыя радовішчы прыроднага газу ў Бэлуджыстане, потым таксама знайшлі газ і ў Сіндзе і Пэнджабе. Вынайдзена 7 радовішчаў нафты (запасы ацэньваюцца ў 300 млн барэляў). Зь іншым карысных выкапняў вядзецца здабыча вугля, хромавай руды, мармура, солі, вапняку, урану, фасфатаў, барытаў, серы, каштоўных і паўкаштоўных камянёў.

Самай разьвітай галіной апрацоўваючай прамысловасьці краіны, зьяўляецца тэкстыльная, якая выкарыстоўвае мясцовую сыравіну. Існуюць нафтапераапрацоўчыя заводы, мэталюргічны камбінат, разьвіваецца мелкая вытворчасьць спартовых тавараў і фармацэўтычная прамысловасьць.

У красавіку 2005 году Пакістан пачаў вытворчасьць уласных аўтамабіляў REWO, існуе сборачны завод КАМАЗ у Карачы.

Энэргетыка Пакістану заснавана ў асноўным на гідраэлектрастанцыях. Вытворчасьць электрычнай энэргіі ў 2003 годзе склала 76,92 млрд кВт пры спажываньні 71,54 млрд кВт.

Дэмаграфія

Этнічны склад насельніцтва: пэнджабцы (55%), сындхі (20%), пуштуны і мугаджыры (20%), бэлуджы (5%) і інш.

Культура

Спорт

Крыкет — найбольш папулярны від спорту

Самыя распаўсюджаныя віды спорту ў Пакістане — футбол, хакей на траве, вялікі й настольны тэніс, барацьба, бокс, цяжкая атлетыка, гольф, пола, плаваньне, сквош, бэйсбол і крыкет.

Крыкет

Найбольш папулярны від спорту ў краіне — крыкет. Зборная каманда Пакістану па крыкеце зьяўляецца адной з наймацнейшых у сьвеце й змагаецца за лідэрства ў міжнародных спаборніцтвах з сапернікамі зь Вялікабрытаніі, Аўстраліі й Індыі. У 1992 годзе Пакістан здолеў перамагчы ў Кубку сьвету па крыкеце. З мэтай кіраўніцтва й кантролю за разьвіцьцём крыкета ў дзяржаве быў створаны адмысловы нацыянальны камітэт[3].

Хакей на траве

З алімпійскіх відаў спорту хакей на траве зьяўляецца найбольш пасьпяховым для Пакістану. З сваіх 10 алімпійскіх мэдалёў за ўсю гісторыю правядзеньня гульняў пакістанцы 8 зь іх выйгралі менавіта ў мужчынскім хакеі на траве, у тым ліку ўсё золата й срэбра. Тройчы (1960, 1968 і 1984) пакістанцы станавіліся алімпійскімі чэмпіёнамі, тройчы выйгравалі срэбра (1956, 1964, 1972) і двойчы бронзу (1976 і 1992). Такім чынам з 1956 па 1984 гады Пакістан выйграваў узнагароды на ўсіх сямі Алімпіядах, у якіх прымаў удзел (Гульні ў Маскве-1980 Пакістан байкатаваў). Менавіта Пакістан у 1960 годзе ў Рыме здолеў перапыніць пераможную сэрыю Індыі, якая выйгравала золата на шасьці Алімпіядах запар (у фінале Пакістан абыграў Індыю зь лікам 1:0). Бронза хакеістаў на Алімпіядзе-1992 у Барсэлёне застаецца на дадзены момант апошняй алімпійскай узнагародай пакістанцаў. Яшчэ дзьве алімпійскія ўзнагароды прынесьлі Пакістану барацьбіт вольнага стылю Махамад Башыр (бронза ў 1960 годзе) і баксэр Саед Хусэйн Шаг (бронза ў 1988 годзе).

Крыніцы

  1. ^ Choudhary Rahmat Ali (January 28, 1933). Now or never: Are we to live or perish for ever?
  2. ^ Wolpert, Stanley A. (1984). Jinnah of Pakistan. New York: Oxford University Press. ISBN 0-19-503412-0
  3. ^ Людзі Пакістана й іхны лад жыцьця

Вонкавыя спасылкі

Пакістансховішча мультымэдыйных матэрыялаў