Вікіпэдыя:Парталы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
афармленьне
Радок 31: Радок 31:


== Як стварыць добры партал ==
== Як стварыць добры партал ==
{{Навігацыя
|Тэма = Парталы
|Вікісховішча = Category:Wikipedia portals
}}
{{Асноўны артыкул|Вікіпэдыя:Выбраныя парталы}}
{{Асноўны артыкул|Вікіпэдыя:Выбраныя парталы}}


Радок 45: Радок 49:
Партал можаце дадаць ў [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя парталы|кандыдаты на выбраныя парталы]].
Партал можаце дадаць ў [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя парталы|кандыдаты на выбраныя парталы]].


{{Навігацыя
|Тэма = Парталы
|Вікісховішча = Category:Wikipedia portals
}}


{{Накід:Вікіпэдыя}}
{{Накід:Вікіпэдыя}}

Вэрсія ад 10:16, 21 верасьня 2015

Скарачэньне:
ВП:ПАРТАЛ

Парталы - гэта старонкі, пакліканы быць «Галоўнымі артыкуламі» для пэўных тэматычных разьдзелаў. Парталы могуць быць зьвязаныя з адным ці некалькімі праектамі Вікіпэдыі, але ў адрозьненьне ад Вікіпраектаў парталы будуць карыснымі як чытачам Вікіпэдыі, так і яе рэдактарам. Для апошніх - яны заахвоцяць павялічыць уклад у напаўненьне Беларускай Вікіпэдыі.

Што такое Парталы

Канцэпцыя парталаў ўзьнікла ў польскай і нямецкай Вікіпэдыі. У пачатку 2005 года канцэпцыя была ўведзена на англійскай Вікіпэдыі, дзе паўсталі першыя Вікіпарталы. Пазьней у тым жа годзе было створана спэцыяльнае прастора (Партал :) для парталаў.

Ідэя парталаў у тым, каб аказаць дапамогу чытачам і рэдактарам арыентавацца сярод тэм Вікіпэдыі з дапамогай старонак падобных Галоўнай старонке. Па сутнасьці, парталы - гэта сход карысных спасылак на далейшае разьвіцьцё Вікіпэдыі.

Як знайсьці партал, што існуе

Аўтаматычна фармаваны пералік усіх парталаў

Асноўны артыкул: Партал:Агляд

Усе парталы павінны быць пералічаныя ў каталёгу парталаў, у якім таксама пазначаны даты іх стварэньня і куды Вы можаце зьвяртацца па вызначаным парталу. Калі Вы стварылі партал, Вы павінны паказаць яго там. Сьпіс парталаў зьмяшчае ўсе парталы прымальнай якасьці.

Парталы ўтрымліваюць спасылкі адзін на аднаго, што дазваляе удзельнікам камфортна пераходзіць ад аднаго партала да іншага. Унівэрсальныя сродкі, такія як навігацыя са спасылкамі на асноўныя парталы, і шаблён партала, які спасылаецца на сьпіс парталаў, забясьпечваюць зручнае карыстаньне. Больш за тое, парталы трэба катэгорызаваць згодна іерархіі. Большасьць парталаў таксама мае спасылкі на зьвязаныя парталы (тыя, што спасылаюцца на іх) і падпарталы (залежныя ад іх).

У асноўным прасторы назваў (па-ангельску: in the main namespace), спасылкі на парталы высокага ўзроўню іерархіі разьмяшчаюцца непасрэдна на Галоўнай старонцы. Спасылкі на асобныя парталы варта разьмяшчаць на старонках адпаведнай тэматыкі, выкарыстоўваючы ў канцы артыкула (у сэкцыі «Глядзець таксама», альбо эквівалентнае)

Як стварыць партал

Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Парталы/Інструкцыя

Не існуе адзінага стандартнага дызайну для парталаў, але найбольш выкарыстоўваемым зьяўляецца макет «Шкілет парталу» (гл. «Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Парталы»). Выкарыстаньне дадзенай канструкцыі рэкамэндуецца улічваючы зручнасьць ў стварэньні і абслугоўваньні партала. Пасьля стварэньня новага партала дадайце яго ў сьпіс парталаў. Для пакрокавай інструкцыі аб тым, як стварыць новы партал зьвяртайцеся да інструкцыі па стварэньні парталаў.

Як стварыць добры партал

Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Выбраныя парталы

Большасьць парталаў маюць для чытачоў наступнае:

  • Абраны, добры артыкул і выява;
  • спасылка на галоўную катэгорыю і падкатэгорыі на тэму парталу;
  • агульнаю інфармацыю па тэме парталу, і спасылкі да яе;
  • кароткая назва партала, што маштабна ахоплівае падтэмы;
  • спасылкі на іншыя парталы (выкарыстоўваючы шаблёны);
  • спасылка ў спалучэньні Вікіпраекты, можна карыстацца {{Вікімэдыя для парталаў}}, каб дадаць спасылку на брацкія праекты фундацыі «Вікімэдыі» (спасылкі на навіны, малюнкі і да т.п.);
  • спасылка на спэцыфічныя артыкула або працы;
  • супрацоўніцтва тыдня альбо месяца і да т.п. для выгоды навігацыі, разьвіцьця і аналізу асобна ўзятай тэмы.

Партал можаце дадаць ў кандыдаты на выбраныя парталы.