Чырвона-зялёны сьцяг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: : У беларускай мове слова «рок» ня ўжываецца ў дадзеным значэньні.
Радок 26: Радок 26:
Малюнак сьцяга БССР з пэўнымі сымбалічнымі дадаткамі да абранага арнамэнту стварыў мастак [[Мікалай Гусеў|М. І. Гусеў]]<ref name="flagi24"/>, расеец з паходжаньня<ref>[http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2005/05&article=pe-taras Валянцін Тарас: «Трэба жыць»] // «[[Наша Ніва]]» 2005 — 05.</ref>.
Малюнак сьцяга БССР з пэўнымі сымбалічнымі дадаткамі да абранага арнамэнту стварыў мастак [[Мікалай Гусеў|М. І. Гусеў]]<ref name="flagi24"/>, расеец з паходжаньня<ref>[http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2005/05&article=pe-taras Валянцін Тарас: «Трэба жыць»] // «[[Наша Ніва]]» 2005 — 05.</ref>.


[[Файл:Помніку Сталіну з арнамэнтам.jpg|міні|[[Помнік Сталіну (Менск)|Помнік Ё. Сталіну ў Менску]], адкрыты ў [[1952]] року. На пастамэнце зьмяшчаўся арнамэнт са сьцягу БССР]]
[[Файл:Помніку Сталіну з арнамэнтам.jpg|міні|[[Помнік Сталіну (Менск)|Помнік Ё. Сталіну ў Менску]], адкрыты ў [[1952]] годзе. На пастамэнце зьмяшчаўся арнамэнт са сьцягу БССР]]


У выніку, [[25 сьнежня]] [[1951]] року Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў новы сьцяг БССР<ref name="flagi24"/>. Форму закону гэтаму ўказу надалі [[27 сакавіка]] [[1952]] року<ref name="flagi25">{{Літаратура/Флагі Беларусі ўчора і сёньня|к}} С. 25.</ref>.
У выніку, [[25 сьнежня]] [[1951]] року Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў новы сьцяг БССР<ref name="flagi24"/>. Форму закону гэтаму ўказу надалі [[27 сакавіка]] [[1952]] року<ref name="flagi25">{{Літаратура/Флагі Беларусі ўчора і сёньня|к}} С. 25.</ref>.

Вэрсія ад 22:10, 23 жніўня 2015

Сьцяг Беларусі (ад 1995), палотнішча 1:2

Сьцяг Беларусі — афіцыйны сымбаль Рэспублікі Беларусь. Уяўляе сабой палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне. Ужываецца як дзяржаўны сьцяг пасьля ўказу А. Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 року[1]. Шэраг аўтараў (праўнікі, гісторыкі і інш.) паказваюць на незаконнасьць дзяржаўнага статусу гэтай сымболікі з прычыны парушэньня Канстытуцыі і заканадаўства Беларусі пры прызначэньні і правядзеньні рэфэрэндуму 14 траўня 1995 року[1][2][3][4][5][6]. На гэтай падставе апазыцыйныя да ўлады А. Лукашэнкі грамадзкія, культурніцкія і палітычныя арганізацыі працягваюць выкарыстоўваць беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, які быў афіцыйным дзяржаўным сымбалем Беларусі з 1991 па 1995 рок. Аднак вольна карыстацца гэтым сьцягам можна толькі за межамі краіны[1][7].

Беларусь — адзіная з колішніх рэспублік СССР, улады якой вярнулі дзяржаўны статус савецкім сымбалям, нягледзячы на наяўнасьць беларускіх гістарычных нацыянальных сьцяга і гербу. Цяперашні афіцыйны сьцяг зьяўляецца мадыфікацыяй сьцяга БССР, распрацаванага і зацьверджанага за часамі кіраваньня Ёсіфа Сталіна ў 1951 року.

Дызайн

Сьцяг у 19952012 роках

За аснову новага сьцяга з ініцыятывы А. Лукашэнкі ўзялі сьцяг БССР, зь якога прыбралі серп і молат і чырвоную зорку. Апроч таго, інвэртавалі колеры арнамэнту (замест белага арнамэнту на чырвоным фоне зьявіўся чырвоны арнамэнт на белым фоне).

Ад 1 траўня 2012 року, паводле пастановы Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь, з арнамэнту сьцягу прыбраныя белыя бакавыя палоскі.

Прапорцыі афіцыйнага сьцягу
Прапорцыі афіцыйнага сьцягу

Гісторыя

БССР

Файл:Сталінская дэманстрацыя пад чырвона-зялёным сьцягам.jpg
Сталінская дэманстрацыя пад новым сьцягам БССР у Менску (1950-я)
Асноўны артыкул: Сьцяг Беларускай ССР

Згодна зь першай Канстытуцыяй БССР (ССРБ), прынятай 3 лютага 1919 року, ейны сьцяг апісваўся наступным чынам: «Гандлёвы і ваенны сьцяг ССРБ — прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам „Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь“»[8]. Пазьней сьцяг БССР некалькі разоў зьмяняўся, аднак адзінае яго адрозьненьне ад сьцяга СССР (як і сьцягоў іншых саюзных рэспублік) крылася ў надпісе «БССР» у левым верхнім куце.

Кампанія па зьмяненьні сьцягаў рэспублік Савецкага Саюзу (у тым ліку і БССР) на больш арыгінальныя распачалася «зьверху»[9] неўзабаве па сканчэньні Другой Сусьветнай вайны. Імаверна, яе прычынай было ўтварэньне ААН, дзе акрамя СССР прадстаўніцтва таксама атрымалі БССР і УССР. На тле шматколернасьці сьцягоў краінаў-удзельніцаў ААН савецкія рэспубліканскія палотнішчы выглядалі непаўнавартаснымі і безаблічнымі[9].

Для адлюстраваньня нацыянальных асаблівасьцяў на палотнішчы новага сымбалю БССР вырашылі зьмясьціць малюнак арнамэнту, вышытага ў 1917 року (рок Кастрычніцкай рэвалюцыі) сялянкай Матронай Маркевіч зь вёскі, якая на момант стварэньня сьцяга ўваходзіла ў склад Ульянаўскага (назва ў гонар У. Леніна) сельсавету[9]. Яшчэ да вайны ўзор узялі на захоўваньне ў архіў Белпрамсавету з прычыны магчымасьці яго выкарыстаньня ў лёгкай прамысловасьці[9]. Вялікую ролю пры абраньні менавіта гэтага арнамэнту адыграла ягоная назва «Ўзыходзячае сонца», якая імпанавала камуністычнай ідэалёгіі[9].

Малюнак сьцяга БССР з пэўнымі сымбалічнымі дадаткамі да абранага арнамэнту стварыў мастак М. І. Гусеў[9], расеец з паходжаньня[10].

Помнік Ё. Сталіну ў Менску, адкрыты ў 1952 годзе. На пастамэнце зьмяшчаўся арнамэнт са сьцягу БССР

У выніку, 25 сьнежня 1951 року Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў новы сьцяг БССР[9]. Форму закону гэтаму ўказу надалі 27 сакавіка 1952 року[11].

Ад БССР да Рэспублікі Беларусь

27 ліпеня 1990 року Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце краіны. 25 жніўня 1991 року Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Яшчэ ў 1990 року ўлады Менску (а таксама Радашковічаў[12]) пачалі выкарыстоўваць нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг побач са сьцягам БССР (яны разам вывешваліся над будынкам гарсавету).

Дыскусія пра прыняцьце дзяржаўнага сьцяга разгарнулася на 6-ай пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 19 верасьня 1991 року пры абмеркаваньні закону «Аб назьве, Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сьцягу Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Яшчэ ў час дзённага перапынку народны дэпутат БССР касманаўт У. Кавалёнак[12] выйшаў на плошчу, дзе на той час звычайна знаходзіліся пікетоўцы, узяў у іх бела-чырвона-белы сьцяг і ў атачэньні сваіх аднадумцаў вярнуўся ў будынак Дома ўраду. У залі паседжаньняў Вярхоўнага Савету ён паставіў нацыянальны сьцяг побач з савецкім. Пасьля перапынку пачаўся разгляд пытаньня. Н. Гілевіч прапанаваў вярнуць гістарычную беларускую сымволіку. Большасьць падтрымала яго.

Пастанова Вярхоўнага Савету ад 10 сьнежня 1991 року зацьвердзіла «Палажэньня аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь».

Рэфэрэндум 1995 року

Праект сьцяга Беларусі, які ад пачатку прапаноўваў А. Лукашэнка
Асноўны артыкул: Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году

Яшчэ ў 1993 року Лукашэнка, які ў той час быў дэпутатам Вярхоўнага Савету, прапаноўваў правесьці рэфэрэндум датычна зьмены сымболікі, але парлямэнт не падтрымаў гэтую ідэю. Па абраньні прэзыдэнтам 21 сакавіка 1995 року ён прапанаваў варыянт сьцяга з трох палосаў: зялёнай, чырвонай (шырокай) і зялёнай, а 23 сакавіка зьявіліся новыя праекты сьцягу і гербу, высунутыя на рэфэрэндум[13].

14 траўня 1995 року з ініцыятывы А. Лукашэнкі адбыўся агульнанацыянальны рэфэрэндум па пытаньні нацыянальнай сымболікі. Паводле афіцыйных зьвестак, за прапанаваныя прэзыдэнтам варыянты гербу і сьцягу прагаласавала 75,1% выбарцаў (або 49,7% тых, хто меў права голасу[5]). Ужо 16 траўня новыя сьцягі вывесілі над будынкам Вярхоўнага Савету Беларусі і іншымі афіцыйнымі ўстановамі.

Пасьля апублікаваньня вынікаў рэфэрэндуму 12 чэрвеня 1995 року А. Лукашэнка выдаў указ №214, які зацьвердзіў Палажэньне аб Дзяржаўным сьцягу. Ягоны выгляд амаль цалкам адпавядаў старому сьцягу БССР 1951 року[13].

Згодна з законам РБ «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь» (№301-3) ад 5 ліпеня 2004 року сьцяг Беларусі мае наступнае апісаньне (разьдзел II, артыкул 4):

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прастакутнае палотнішча, якое складаецца зь дзьвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру і ніжняй — зялёнага колеру. Стасунак шырыні палос чырвонага і зялёнага колераў — 2:1. Стасунак шырыні Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь да яго даўжыні — 1:2. Каля тронка вэртыкальна разьмяшчаецца беларускі нацыянальны арнамэнт чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь № 12 ад 10 лютага 2012 року былі прынятыя зьмены ў арнамэнце сьцягу, якія былі ўведзеныя ў дзеяньне 1 траўня 2012 року. Былі выдалены белыя бакавыя палосы на арнамэнце[14].

Гісторыя дзяржаўнага сьцяга Беларусі

Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і дзяржаваў на тэрыторыі Беларусі ў XIV—XXI стст.
Выява
Назва дзяржавы
Час
Апісаньне
Вялікае Княства Літоўскае (сучасная рэканструкцыя) 13411795 Белая Пагоня ў чырвоным полі
Беларуская Народная Рэспубліка 19181919 Палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі
ССРБ 1919 Прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам «Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь»
ЛітБел 19191920 Чырвонае палотнішча памерамі 1:2
ССРБ 19201924 Прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам «Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь»[15]
Сярэдняя Літва (сучасная рэканструкцыя) 19201922 Прастакутнае чырвонае палотнішча з гербам Сярэдняе Літвы (тарк, падзелены вэртыкальна на дзьве часткі, у левай — белы арол, у правай — «Пагоня»)
БССР 19241927 Фактычна не было[8]
19271937 Чырвонае або пунсовае палотнішча, у верхнім куце якога ля трока зьмяшчаюцца залатыя літары «БССР» або надпіс «Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка»
1937-1940
19371951 Чырвонае палотнішча памерамі 1:2 з выявай у яго верхнім куце, ля тронка залатых сярпа і молата і над імі — чырвонай пяціканцовай зоркі, аблямаванай залатым шлякам, а ўнізе сярпа і молата залатыя літары — БССР
19511991 Палотнішча зь дзьвюх гарызантальна разьмешчаных палосаў: верхняй чырвонага колеру і ніжняй зялёнага колеру ў стасунку 2/3:1/3 з выявай у верхнім левым куце чырвонай паласы залатых сярпа і молата і над імі чырвонай пяціканцовай зоркі, аблямаванай залатым шлякам. Ля трока вэртыкальна разьмяшчаецца арнамэнт белага колеру на чырвоным полі, які складае 1/9 даўжыні сьцяга
Рэспубліка Беларусь 19911995 Палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі
19952012 Палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне.
2012—… Палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне.

Падобныя сьцягі

Падобныя сьцягі
Сьцяг Мадагаскару Сьцяг Аману Сьцяг Летувіскай ССР Сьцяг Чачэніі

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в А. Латышонак. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток-Вільня, 2009.
  2. ^ Міхаіл Пастухоў. Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове? // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  3. ^ Сяргей Запрудзкі. Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  4. ^ Сяргей Запрудзкі. Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады // Архэ Пачатак № 1 (21) — 2002
  5. ^ а б Ігар Лялькоў. Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан // ARCHE № 1 (21) — 2002.
  6. ^ Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 «О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона „О Верховном Совете Республики Беларусь“, статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь»
  7. ^ Ці маюць права адбіраць бел-чырвона-белы сьцяг? // «Радыё Свабода», 2 лютага 2009.
  8. ^ а б Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 22. Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; назва «flagi22» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам
  9. ^ а б в г д е ё Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 24.
  10. ^ Валянцін Тарас: «Трэба жыць» // «Наша Ніва» 2005 — 05.
  11. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 25.
  12. ^ а б Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 26.
  13. ^ а б Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (рас.). «VEXILLOGRAPHIA: Официальный сайт русского центра флаговедения и геральдики»Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
  14. ^ http://www.tnpa.by/ViewFileText.php?UrlRid=52178&UrlOnd=%D1%D2%C1%20911-2008 СТБ 911—2008 «О государственном флаге Республики Беларусь. Общие технические условия» (рас.)
  15. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 21.

Вонкавыя спасылкі

Чырвона-зялёны сьцягсховішча мультымэдыйных матэрыялаў