Сампдорыя Генуя: розьніца паміж вэрсіямі
д →Склад: выпраўленьне спасылак |
д абнаўленьне зьвестак |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Футбольны клюб |
{{Футбольны клюб |
||
|Назва = |
|Назва = Сампдорыя |
||
|Лягатып = Sampdoria badge.png |
|Лягатып = Sampdoria badge.png |
||
|ПоўнаяНазва = Unione Calcio Sampdoria, SpA |
|ПоўнаяНазва = Unione Calcio Sampdoria, SpA |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
|Умяшчальнасьць = 36 536 |
|Умяшчальнасьць = 36 536 |
||
|Прэзыдэнт = |
|Прэзыдэнт = |
||
|Трэнэр = [[ |
|Трэнэр = [[Вальтэр Дзэнга]] |
||
|Чэмпіянат = [[Сэрыя A]] |
|Чэмпіянат = [[Сэрыя A]] |
||
|Сэзон = [[Чэмпіянат Італіі па футболе |
|Сэзон = [[Чэмпіянат Італіі па футболе 2014—2015 гадоў|2014—2015]] |
||
|Месца = |
|Месца = 7 месца |
||
|Сайт = http://www.sampdoria.it/ |
|Сайт = http://www.sampdoria.it/ |
||
|Прыналежнасьць = Італьянскія |
|Прыналежнасьць = Італьянскія |
Вэрсія ад 23:34, 22 жніўня 2015
Сампдорыя | |
Поўная назва | Unione Calcio Sampdoria, SpA |
---|---|
Заснаваны | 1 жніўня 1946 |
Горад | Генуя, Італія |
Стадыён |
Люіджы Фэрарыс Умяшчальнасьць: 36 536 |
Прэзыдэнт | Марка Лана[d] |
Галоўны трэнэр | Вальтэр Дзэнга |
Чэмпіянат | Сэрыя A |
· 2014—2015 | 7 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Сампдорыя (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.
І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.
«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.
Гісторыя
Раньнія гады
Гімнастычны клюб «Самп’ердарэнэзэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю футбольную сэкцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клюб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.
Клюб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваныя італьянскай фэдэрацыі футболу, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтва, якія былі арганізаваныя італьянскай гімнастычнай фэдэрацыяй. Клюб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак гульцы не маглі перамагчы ў ніводнай гульне да 1907 году, калі яны нанесьлі паразу сваім мясцовым канкурэнтам клюбу «Джэноа» зь лікам 3:1.
Клюб не паказваў значных посьпехаў, толькі ў сэзоне 1910—1911 гадоў ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клюбы, як то «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» й «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёну.
Пасьля Першай сусьветнай вайны, «Самп’ердарэнэзэ», нарэшце, пачалі выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасьля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клюб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу й згулялі ўнічыю (4-1 і 1-1), а таксама занялі другое месца пасьля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.
Склад
Па стане на 27 студзеня 2015 году
|
|