Рэгіянальная газета: розьніца паміж вэрсіямі
д стыль, артаграфія using AWB |
Лагатып |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Газэта |
{{Газэта |
||
|назва = «Рэгіянальная газета» |
|назва = «Рэгіянальная газета» |
||
|выява = |
|выява = Logo_Reh_Hazieta.png|250пкс|center |
||
|тып = тыднёвік (пятніца) |
|тып = тыднёвік (пятніца) |
||
|фармат = 24 старонкі, фармат А3 |
|фармат = 24 старонкі, фармат А3 |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
Некалькі разоў газэта падвяргалася рэпрэсіям. У [[2004]] годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасьля адпаведнага загаду міністра інфармацыі<ref name="Прып">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Прыпыненая недзяржаўная «Рэгіянальная газета»|спасылка=http://www.spring96.org/be/news/1692/print|выдавец=[[Вясна (цэнтар)|Праваабарончы цэнтар «Вясна»]]|дата публікацыі=29 верасьня 2004|дата доступу=15 траўня 2013}}</ref>. [[16 траўня]] [[2006]] г. распаўсюджаньне газэты аднавіўся праз шапікі «[[Белсаюздрук]]у» Менскай вобласьці пасьля зваротаў чытачоў з Маладэчна і Вялейкі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=«Рэгіянальная газета» вярнулася ў кіёскі «Белсаюздруку»|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/1873.html|выдавец=[[Наша Ніва]]|дата публікацыі=16 траўня 2006|дата доступу=15 траўня 2013}}</ref>. |
Некалькі разоў газэта падвяргалася рэпрэсіям. У [[2004]] годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасьля адпаведнага загаду міністра інфармацыі<ref name="Прып">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Прыпыненая недзяржаўная «Рэгіянальная газета»|спасылка=http://www.spring96.org/be/news/1692/print|выдавец=[[Вясна (цэнтар)|Праваабарончы цэнтар «Вясна»]]|дата публікацыі=29 верасьня 2004|дата доступу=15 траўня 2013}}</ref>. [[16 траўня]] [[2006]] г. распаўсюджаньне газэты аднавіўся праз шапікі «[[Белсаюздрук]]у» Менскай вобласьці пасьля зваротаў чытачоў з Маладэчна і Вялейкі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=«Рэгіянальная газета» вярнулася ў кіёскі «Белсаюздруку»|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/1873.html|выдавец=[[Наша Ніва]]|дата публікацыі=16 траўня 2006|дата доступу=15 траўня 2013}}</ref>. |
||
Лагатып газэты да 2014 году: |
|||
[[Выява:Rg_logo.tif|150px|left]] |
|||
== Сёньняшні дзень == |
== Сёньняшні дзень == |
Вэрсія ад 15:56, 10 жніўня 2015
«Рэгіянальная газета» | |
Тып | тыднёвік (пятніца) |
---|---|
Фармат | 24 старонкі, фармат А3 |
Уладальнік | Аляксандар Манцэвіч, Ніна Манцэвіч |
Выдавец | ТАА "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета"" |
Галоўны рэдактар | Аляксандар Манцэвіч |
Заснаваная | 28 красавіка 1995 (28 гадоў таму) |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Маладэчна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310 |
Наклад | 6250 (№18 (940), 3 траўня 2013) |
ISSN | 1992-7155 |
Афіцыйны сайт | www.rh.by |
Рэгістрацыйныя зьвесткі | Пасьведчаньне аб рэгістрацыі №731 ад 10 кастрычніка 2009 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
«Рэгіянальная газета» — беларуская газэта, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 году[1]. Рэгіён распаўсюджваньня — былы цэнтар Вялейскай вобласьці, а пасьля Маладэчанскай вобласьці — частка колішняй Віленшчыны. Выданьне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Менскай вобласьці (Маладэчанскі, Вялейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гарадзенскай вобласьці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі). Падпісныя індэксы на «Белпошце» 63212, 632122.
Выходныя звесткі
24-х палосны тыднёвік фармату А3, наклад (студзень 2013) 6250 асобнікаў.
Гісторыя
«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданьнем у рэгіёне[2]. Спачатку газэта выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасьць інфармацыі і сваё афармленьне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданьнем.[3]. Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі.[4].
На старонках газэты і на сайце выданьня[5] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:
- Адам Мальдзіс,
- Генадзь Каханоўскі (пасьмяротныя публікацыі)[6]
- Анатоль Рогач,
- Анатоль Капцюг,
- Алесь Карлюкевіч,
- Сымон Барыс,
- Міхась Казлоўскі,
- Мікола Капыловіч [7]
- Сяргей Чыгрын,
- Уладзімер Содаль,
- Вольга Коласава,
- Барыс Бароўскі,
- Аляксандар Зайцаў,
- Натальля Іванова,
- Сяргей Верамейчык,
- Алена Саламевіч,
- Уладзімер Прыхач,
- Міхаіл Міхалевіч,
- Анатоль Сьцебурака[8],
- Валянцін Ількевіч[8],
- Стэфан Плавінскі
Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцыяў. Адна самая істотная зь іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.
Некалькі разоў газэта падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасьля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[9]. 16 траўня 2006 г. распаўсюджаньне газэты аднавіўся праз шапікі «Белсаюздруку» Менскай вобласьці пасьля зваротаў чытачоў з Маладэчна і Вялейкі[10].
Лагатып газэты да 2014 году:
Сёньняшні дзень
Сёньня «РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае інтэрнэт-вэрсію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэкляма і аб’явы з усяго рэгіёну.
«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданьне, якое не зьяўляецца выразьнікам інтарэсаў і пазыцыяў якой-кольвек палітычнай партыі, рэлігійнай канфэсіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжаньня, пазьбягаючы тэндэнцыйнасьці.
Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“».
«Рэгіянальная газета» ў сеціве
Упершыню “Рэгіянальная газета” стварыла свой сайт у сакавіку 2000 году[11]. Стваральнік – маладачанец Дзьмітры Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выданьня была адным зь першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 году інтэрнэт-вэрсія газэты неістотна адрозьнівалася па зьмесьце ад папяровай вэрсіі выданьня. У асноўным публікацыі, зьмешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Зьмест сайту абнаўляўся 1 раз на тыдзень.
Пасьля запуску абноўленай вэрсіі сайту 15 траўня 2009 году на новым адрасе палітыка выданьня адносна зьместу і рэгулярнасьці падачы інфармацыі зьмянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым разьмяшчэньне многіх зь іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасьці.
25 лістапада 2009 году тыднёвік быў адзначаны дыплёмам інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту.[12]
Адной з прыкмет сайту “Рэгіянальнай газеты” стала яго мультымедыйнасьць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа. 1 траўня 2013 году рэдакцыя правяла сваю першую он-лайн-трансьляцыю[13] з вуліцаў Маладэчна. 13 мая 2013 году ў прамым інтэрнэт-этэры прайшоў круглы стол[14], прысьвечаны праблемам мясцовага футболу.
Асноўныя рубрыкі і разьдзелы газеты
- Адна зямля (культура)
- Базарны дзень (эканоміка)
- Куфэрак (гісторыя)
- Вакол здарэньня
- Грамадзтва
- Сэктар спорту
- Рэкляма і аб’явы
- Тэлетыдзень (праграма тэлебачаньня)
Творчыя праекты
- Госьць нумара
- Школка дзядзькі Капцюга (аўтар Анатоль Капцюг)
- Дзікая прырода (аўтар Віктар Казлоўскі)
- Думкі ўслых (аўтар Марына Сьліж)
- Цыкл публікацыяў краязнаўца Анатоля Рогача
Журналісты і аўтары ў штаце
- Зоя Хруцкая, загадчыца аддзелу інфармацыі
- Настасься Роўда, карэспандэнт
- Натальля Тур, карэспандэнт
- Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вялейскім і Мядзельскім раёнах
- Марыя Берасьнева, стыльрэдактар
Аўтары
- Сяргей Гайковіч, спартовы аглядальнік
- Аляксандра Парахня
- Вольга Юркевіч
Узнагароды, адзнакі
- Дыплём інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту[12]
- Другое месца ў намінацыі "Дэбют" конкурсу "Вольнае слова" (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай [15]
- Дыплём за перамогу ў намінацыі "Лепшы тлумачальны артыкул" конкурсу "Лепшая рэгіянальная газэта году 2013", арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя Мас-мэдыі" [16]
- Другое месца ў намінацыі "Лепшая рэгіянальная газэта году" конкурсу "Лепшая рэгіянальная газэта году 2013", арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя Мас-мэдыі" [16]
Літаратура
- Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета» — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.
Крыніцы
- ^ Аб «Рэгіянальнай газеце»
- ^ "Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны універсітэт
- ^ «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт
- ^ «Куды ні плюнь — "акупацыйная" прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт
- ^ Анлайн-версія «Рэгіянальнай газеты»
- ^ Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ^ Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ^ а б Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812-2012) ля Вілейкі
- ^ Прыпыненая недзяржаўная «Рэгіянальная газета» // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 29 верасьня 2004 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
- ^ «Рэгіянальная газета» вярнулася ў кіёскі «Белсаюздруку» // Наша Ніва, 16 траўня 2006 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
- ^ Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
- ^ а б Дыплём інстытуту FOJO, Швэцыя
- ^ Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне
- ^ Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН
- ^ Віншуем пераможцаў «Вольнага слова» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 3 траўня 2013 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
- ^ а б Ваша "Рэгіянальная газета" − з найлепшых у Беларусі//«Рэгіянальная газета»