ГараШ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Фільм | назва = ГараШ | арыгназва = | выява = | памер = | подпіс...'
 
постэр
Радок 2: Радок 2:
| назва = ГараШ
| назва = ГараШ
| арыгназва =
| арыгназва =
| выява =
| выява = ГараШ.jpg
| памер =
| памер =
| подпіс =
| подпіс =

Вэрсія ад 19:20, 9 жніўня 2015

ГараШ
Жанр Камэдыя
Рэжысэр Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
Сцэнарыст Андрэй Курэйчык
Прадусар Мікіта Пінігін
У ролях Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў, Арцём Курэнь
Кампазытар Дзьмітры Фрыга
Апэратар Аляксандар Крупіна
Вытворчасьць Bez Buslou Arts[d]
Дата выхаду 2015
Працягласьць 45 хвілін
Краіна Беларусь Беларусь
Мова руская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«ГараШ» — беларуская камэдыя, сыткам па сцэнары Андрэя Курэйчыка. Год стварэньня — 2015.

Сюжэт

Вонкавыя відэафайлы
«ГараШ. Пачатак». Першы бэкстэйдж са здымак


Па вызначэньні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камэдыя пра беларускія рэяліі[1][2]. У аснове фільма «ГараШ», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філязофская тэма сутыкненьня цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленьнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і саўковымі поглядамі жыхароў Шабаноў, якія зьяўляюцца, па меркаваньні аўтара, адлюстраваньнем каштоўнасьцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцьця[3].

Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільма). Маладога беларуса пасьля пяці гадоў амэрыканскага жыцьця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амерыканскія рэкамендацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць сваю саадказнасьць сваёй працай. Старэйшы механік, ён жа ўладальнік гэтага гаража (ролю выканаў Аляксандар Кулінковіч), вучыць яго жыцьцю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільма ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасьць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разьбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), а ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў пастсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур'ёзныя гісторыі на глебе сутыкненьня двух мысленьняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасьцямі, з марай пра посьпех і савецкага кансерватыўнага[5].

Фільм — іранічны погляд на нашу рэяльнасьць, як беларус з заходнім мысленьнем сутыкаецца з нашым беларускім «саўком».

Гісторыя стварэньня

Ідэя стварэньня фільма зьявілася ў кампазітара Дзьмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасьля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнары да фільма.

Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандзінг(ru) планавалі сабраць на праект 80 млн. рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым не менш стваральнікі фільма прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяваньне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зьняць фільм з мінімальнымі ўкладаньнямі.

Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Менску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксэмбург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5].

Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[7]. Праект не зьўяляецца камерцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[8]. Аўтары ідэі таксама падрэсьліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамерцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадзюсэраў[9].

Галоўны рэжысэр фільма Андрэй Курэйчык падкрэсьліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» зьяўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[10].

Кадры са здымачнай пляцоўкі

Стваральнікі фільма

Здымачная група

Хлапушка да фільма і талерка з імёнамі здымачнай групы
  • Аўтары ідэі: Дзьмітры Фрыга, Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
  • Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык
  • Рэжысэры: Андрэй Курейчык, Аляксандар Крупіна
  • 2-я рэжысэры:Аляксандра Барысава, Аляксандра Лігорава
  • Прадзюсэр: Мікіта Пінігін
  • Кампазітар: Дзьмітры Фрыга
  • Песьня да фільма: Аляксандар Кулінковіч
  • Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Крупіна
  • Візажысты-грымёры: Алена Ігнатовіч, Інга Муратава

У ролях

Персанаж Актор
Галоўныя ролі
Старэйшы аўтамеханік, Б.Г. Аляксандар Кулінковіч
Аўтаэлектрык Юры Навумаў
«Амэрыканец» Арцём Курэнь
Другія ролі
Дзяржчыноўнік
Кліентка гаража, дачка чыноўніка Лізавета Шукава
Прадавец аўтазапчастак
У эпізодах
Аўтамеханік Алег Грушэцкі
Хлапчукі-хуліганы з Шабаноў Глеб Курэйчык

Спасылкі

ГараШсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Літаратура

Крыніцы

  1. ^ Курэйчык здыме Кулінковіча ў сэрыяле пра Шабаны. Радыё «Свабода» (13 мая 2015). Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Юлия Тельтевская (19 траўня 2015) Комедия про Шабаны. Лицо проекта - лидер группы «Нейро Дюбель» (рас.). Аргументы и факты. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Тарас Тарналицкий Из Шабанов с любовью  (рас.) // Белорусы и рынок : газета. — Мн.: ЗАО «Медиарынок», 20 чэрвеня 2015. — В. 1160. — № 27.
  4. ^ Кирилл Живолович (9 ліпеня 2015) Отвалите все от наших Шабанов! (рас.). БелГазета. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 9 ліпеня 2015 г.
  5. ^ а б Сергей Малиновский Андрей Курейчик снимает фильм за «три копейки» (рас.). Комсомольская ПравдаПраверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
  6. ^ Владимир Жданович (22 траўня 2015) Рио де Шабанейро (рас.). Минский Курьер. Праверана 9 жніўня 2015 г.
  7. ^ Аляксандра Дорская, Адэля Дубавец (30 ліпеня 2015) Курэйчык паказаў фільм з Кулінковічам у галоўнай ролі. БелсатПраверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2 жніўня 2015 г.
  8. ^ Мария Гриц (23 чэрвеня 2015) Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов (рас.). БелаПАНПраверана 9 жніўня 2015 г.
  9. ^ На окраине Минска начались съемки независимого кино — «черной» комедии «ГараШ» по сценарию Андрея Курейчика. Interfax (29 чэрвеня 2015). Праверана 9 жніўня 2015 г.
  10. ^ Захар Шчарбакоў (26 чэрвеня 2015) Беларускія незалежныя кінематаграфісты пачалі здымкі камедыі "ГараШ" аб жыцці ў Шабанах. БелаПАНПраверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.