Маладэчна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 1792947 удзельніка 37.215.164.151 (гутаркі) не мясцовы СМІ
Выпраўленыя памылкі
Радок 17: Радок 17:
|Сельсавет =
|Сельсавет =
|Пасялковы савет =
|Пасялковы савет =
|Гарадзкі савет =
|Гарадзкі савет = Няма. Горад раённага падпарадкавання
|Старшыня гарвыканкаму = [[Аляксандра Яхнавец]]
|Старшыня гарвыканкаму =
|Пасада кіраўніка =
|Пасада кіраўніка = Старшыня райвыканкаму
|Кіраўнік =
|Кіраўнік =
|Плошча = 30
|Плошча = 30

Вэрсія ад 14:33, 7 ліпеня 2015

Маладэчна
трансьліт. Maladečna
Цэнтральны пляц
Цэнтральны пляц
Герб Маладэчна Сьцяг Маладэчна
Першыя згадкі: 16 сьнежня 1388
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Гарадзкі савет: Няма. Горад раённага падпарадкавання
Плошча: 30 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 94 282 чал.[1]
шчыльнасьць: 3142,73 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовыя індэксы: 222301, 222303, 222304, 222306, 222307, 222310
СААТА: 6238501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′49″ пн. ш. 26°51′6″ у. д. / 54.31361° пн. ш. 26.85167° у. д. / 54.31361; 26.85167Каардынаты: 54°18′49″ пн. ш. 26°51′6″ у. д. / 54.31361° пн. ш. 26.85167° у. д. / 54.31361; 26.85167
Маладэчна на мапе Беларусі ±
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.molodechno.gov.by/

Маладэ́чна — места ў Беларусі, на рацэ Вуша. Адміністрацыйны цэнтар Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 94 282[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 73 км на паўночны захад ад Менску; вузел чыгунак на Менск, Полацак, Вільню, Ліду і аўтамабільных дарог на Менск, Вільню, Нарач.

Маладэчна — места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства.

Назва

Тапонім «Маладэчна», відаць, паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая зьнікла ў выніку мэліярацыйных працаў. Таксама існуе меркаваньне, што назва места ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэньні — дзяцюк, ваяр у княскай дружыне[2]), «малады», «малодшы» або ад спалучэньня двух даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазьмяшчальнае месца»[3].

Ад пачатку XX ст. у беларускай літаратурнай мове ўсталявалася форма Маладэчна ў адпаведнасьці з гаворкай мясцовых жыхароў[4]. У той жа час назва Маладзечна зьяўляецца прыкладам уплыву польскае мовы, адкуль перайшла спачатку ў расейскую, а потым і ў афіцыйны правапіс беларускае мовы[5].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Маладэчна

Першы пісьмовы ўспамін пра Маладэчна зьмяшчаецца ў прысяжным лісьце князя ноўгарад-северскага Дзьмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 сьнежня 1388[6]. У 1413 мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводзтва.

У ХV ст. ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі драўляны замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 — двойчы, а таксама ў 1533) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Маладэчна ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1567 тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоваў Люблінскай уніі[6]. У кан. ХVI ст. Маладэчна ўваходзіла ў шэрагі 20 найбуйнейшых местаў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[6]. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Заслаўскіх, Мсьціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) у 1708 Маладэчна пэўны час займалі швэдзкія войскі. У 1757 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 уладальнік паселішча Міхал Казімер Агінскі збудаваў тут касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, пры якім з 1762 дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расейскімі ўладамі ў 1831)[7].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае (1793) Маладэчна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1847 Віленскай губэрні. У вайну 1812 году 4 сьнежня каля мястэчка расейскія войскі разьбілі ар’ергард францускай арміі маршала Віктора.

14 красавіка 1831 за часамі вызвольнага паўстаньня аддзел Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў вызваліў Маладэчна з-пад расейскага панаваньня. Аднак ужо 22 красавіка 1831 царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 з мэтаю маскалізацыі краю ўлады адкрылі настаўніцкую сэмінарыю, выкладаньне ў якой вялося вылучна на расейскай мове пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэньню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Маладэчна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся самастойнай гмінай у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1925 паселішча атрымала статус асобнага павету, а ў 1929 — зноў статус места. З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 году ў складзе места) разьмяшчаўся [8] гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

Асноўны артыкул: Маладэчна ў складзе Польшчы

У 1939 Маладэчна ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці19441960 цэнтар асобнай вобласьці). Станам на 1940 тут адкрылася пэдагагічная вучэльня, працавалі 2 клюбы, бібліятэка, лякарня, 2 аптэкі. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

25 красавіка 1993 за часамі дэмакратычных мескіх уладаў на чале з Генадзем Карпенкам на цэнтральным пляцы Маладэчна ў прысутнасьці некалькіх тысячаў месьцічаў адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі (у наш час пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанесьлі ў мескі парк). 18 сакавіка 1997 у месьце адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касьцёла Сьв. Язэпа[9].

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Разьмешчаны на паўночным захадзе Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Маладэчанскага раёну й знаходзіцца паблізу межаў Валожынскага, Вялейскага, Менскага і Смаргонскага раёнаў. 75% тэрыторыі знаходзіцца на Менскім ўзвышшы, рэльеф пагорысты.

Маладэчна займае выгоднае геаграфічнае становішча паміж дзьвюма сталіцамі - Менскам і Вільняй. Праз Маладэчна працякае рака Вуша, басэйн ракі Вяльля.

Адлегласьць ад Маладэчна да розных местаў (аўташляхамі)[10]
Сьцяг Летувы Вільня ~ 145 км
Сьцяг Нарвэгіі Осьлё ~ 2206 км
Сьцяг Польшчы Гданьск ~ 710 км
Сьцяг Эстоніі Талін ~ 706 км
Сьцяг Фінляндыі Хэльсынкі ~ 793 км
Сьцяг Латвіі Рыга ~ 401 км
Сьцяг Беларусі Полацак ~ 222 км
Сьцяг Расеі Санкт-Пецярбург ~ 783 км
Сьцяг Расеі Мурманск ~ 2101 км
Сьцяг Беларусі Горадня ~ 266 км
Сьцяг Польшчы Варшава ~ 609 км
Сьцяг Нямеччыны Бэрлін ~ 1176 км
Ружа вятроў
Ружа вятроў
Сьцяг Беларусі Магілёў ~ 285 км
Сьцяг Расеі Смаленск ~ 387 км
Сьцяг Расеі Казань ~ 1600 км
Сьцяг Беларусі Берасьце ~ 421 км
Сьцяг Польшчы Кракаў ~ 838 км
Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна ~ 3008 км
Сьцяг Украіны Львоў ~ 683 км
Сьцяг Украіны Адэса ~ 1082 км
Сьцяг Турэччыны Стамбул ~ 1905 км
Сьцяг Беларусі Менск ~ 77 км
Сьцяг Армэніі Ерэван ~ 2650 км
Сьцяг Катару Доха ~ 5221 км

Клімат

 Кліматычныя зьвесткі для Маладэчна 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн
Сярэдняя t, °C −5,5 −4 0,5 6,5 12 15 16 16 10,5 5,5 0,5 −3
Норма ападкаў, мм 50 40 55 50 65 95 100 70 75 60 60 65
Крыніца: Клімат Маладэчна (рас.) Метеоновости Праверана 14 чэрвеня 2014 г.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Маладэчна

Рэлігія

У Маладэчне дзейнічаюць пяць рэлігійных суполак.

Адукацыя

Дзяржаўны палітэхнічны каледж

У Маладэчне працуюць 14 школаў, зь іх адна беларускамоўная (Маладэчанская беларуская гімназія на базе сярэдняй школы № 10, але яе беларускамоўныя клясы згортваюцца з кожным годам), мастацкая школа; 6 навучальных установаў тыпу вучэльні, у іх ліку мэдычная і музычная; палітэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.

Культура

Палац культуры

Маладэчна лічыцца рэп ці гіп-гоп горадам, тут таксама існуюць і альтэрнатыўныя гурты (Usplёsk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal, Botanic Project ды іншыя). Раз на два гады, пачынаючы з 1993 году, у Маладэчне праходзіць фэстываль беларускай песьні ды паэзіі «Маладзечна». Значнае месца ў культурным жыцьці гораду займае абласны драматычны тэатар, а таксама, на радасьць дзецям, абласны тэатар лялек «Батлейка».

Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны».

Мас-мэдыя

Друк:

Рэклямныя выданьні:

  • «Из рук в руки, Молодечно»

Мясцовыя тэлебачаньне і радыё прадстаўлены па мінімуме:

Грамадзкія аб’яднаньні, палітычныя партыі

Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленьне праваабарончай арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт, скаўцкая дружына «Маладэчына» (кіраўнік Валеры Трацяк).

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Транспарт

Вуліца Вялікі Гасьцінец — галоўная вуліца места

Маладэчна — чыгуначны вузел на Менск, Вільню, Ліду і Полацак. У месьце наладжаная зручная транспартная сетка. Яна ўлучае:

  • аўтобусны парк (рух аўтобусаў ажыцьцяўляецца па 22 маршрутах);
  • службы таксі;
  • маршрутныя таксі (рух ажыцьцяўляецца па найбольш загружаных аўтобусных маршрутах).

Турыстычная інфармацыя

«Брадвэй» — пешаходная частка вуліцы Прытыцкага, папулярнае сярод моладзі месца сустрэчаў

Маладэчна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім»[14].

Гатэль «Маладэчна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілінаў хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У месьце працуе краязнаўчы музэй.

Выдатныя мясьціны

  • Гарадзішча (XV—XVII стагодзьдзі)
  • Гістарычная забудова места (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў)
  • Касьцёл і кляштар трынітарыяў (XVIII ст., дагэтуль ня вернутыя каталікам)
  • Мэмарыяльны комплекс «Шталаг 342»
  • Настаўніцкая сэмінарыя (1762)
  • Сынагога (XIX—XX стагодзьдзі)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (1867—1871)
  • Чыгуначная станцыя (1907)

Страчаная спадчына

  • Трыюмфальная арка (1929)
  • Вуніяцкая царква Сьвятых Космы і Даміяна (XVІІI ст.)
  • Касьцёл (1-я пал. ХХ ст.)
  • Палац Агінскіх (XVІІI ст.)
  • Царква (XVI ст.)

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 240.
  3. ^ Краязнаўчы маршрут. Ільянскія далягляды-2 на Ільянская сярэдняя школа імя А. Грымаця
  4. ^ Віктар Мухін. Спрадвечныя назовы // «Студэнцкая думка» №?
  5. ^ Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя пра польска-беларускія моўныя ўзаемаўплывы ў XV—XІX ст. // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 10 студзеня 2008.
  6. ^ а б в г д е Генадзь Каханоўскі. Маладзечна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 263. Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; назва «evkl» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам
  7. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 215.
  8. ^ Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе // «Рэгіянальная газета»
  9. ^ 10-годдзе кансэкрацыі касцёла св. Юзафа ў Маладзечне // «Catholic.by», 20 сакавіка 2007
  10. ^ Адлегласьці ад Маладэчна да розных местаў транспартнымі шляхамі (укр.) Автоперевезення. DELLA. Праверана 3 жніўня 2014 г.
  11. ^ История на Молодеченский районный исполнительный комитет
  12. ^ а б в г Молодечно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  13. ^ Молодечно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  14. ^ Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Маладэчнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў