Роўэн Вайн: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выдаленая Катэгорыя:Гульцы ФК «Лутан Таўн»; дададзеная Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Лутан Таўн» з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прылады/HotCat|Ho...
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выдаленая Катэгорыя:Гульцы ФК «Ўэлінг Юнайтэд»; дададзеная Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Ўэлінг Юнайтэд» з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прыл...
Радок 60: Радок 60:
[[Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Гібэрніян» Эдынбург]]
[[Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Гібэрніян» Эдынбург]]
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Грынак Мортан»]]
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Грынак Мортан»]]
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Ўэлінг Юнайтэд»]]
[[Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Ўэлінг Юнайтэд»]]

Вэрсія ад 12:32, 28 чэрвеня 2015

Роўэн Вайн
Роўэн Вайн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасьня 1982 (41 год)
Бэсінгсток, Ангельшчына
Рост 185 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўэлінг Юнайтэд
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2005
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2005—2007
2007—2008
20077—2008
2008—2012
2010
2010
2011
2011
2012
2012—2013
2013—2014
2014
2015—
Портсмут
Брэнтфард
Колчэстэр Юнайтэд
Лутан Таўн
Лутан Таўн
Бірмінггэм Сіці
Кўінз Парк Рэйнджарз
Кўінз Парк Рэйнджарз
Гал Сіці
Брэнтфард
Мілтан Кейнз Донз
Эксэтэр Сіці
Джылінггэм
Сэнт-Джонстан
Гібэрніян
Грынак Мортан
Ўэлінг Юнайтэд
13 (0)
42 (10)
35 (6)
45 (9)
57 (22)
17 (1)
18 (4)
51 (5)
5 (0)
0 (0)
17 (1)
5 (0)
9 (1)
30 (7)
10 (0)
12 (4)
1 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 студзеня 2015.

Роўэн Льюіс Вайн (па-ангельску: Rowan Lewis Vine; 21 верасьня 1982, Бэсінгсток, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Ўэлінг Юнайтэд».

Кар’ера

Вайн пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Портсмут», гуляючы за моладзевую каманду клюба. Дэбютаваў у складзе каманды ў сьнежні 2000 году ў матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд», якая скончылася безвынікова — 0:0[1]. Роўэн спрабаваў зачапіцца за асноўны склад, але ў сэзоне 2002—2003 гадоў быў адпраўлены ў арэнду ў клюб «Брэнтфард», дзеля падвышэньня сваіх навыкаў. У новым клюбе Вайн правёў уражлівы сэзон, але нягледзячы на гэта ён зноўку быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Колчэстэр Юнайтэд».

Трэці год запар Вайн правёў увесь сэзон на правах арэнды, наступным клюбам стаў «Лутан Таўн» у сэзоне 2004—2005 гадоў[1][2]. Дзевяць галоў Вайна за клюб дапамаглі «Лутан Таўну» зацьвердзіцца ў Лізе 1. Пасьля сэзону Лутан выкупіў правы на гульца, як мяркуецца, за 250 тысяч фунтаў[3].

11 студзеня 2007 году за 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў Вайн перайшоў у табар клюбу «Бірмінггэм Сіці», аднак сума дамовы пазьней узрасла да 3 млн, дзякуючы таму, што Бірмінггэм атрымаў прасоўваньне ў Прэм’ер-лігу ў канцы сэзону[4]. За новы клюб Вайн адзначыўся толькі аднойчы, то бок у гульні супраць «Дэрбі Каўнці», якая скончылася зь лікам 1:0[1][5].

Пасьля «Бірмінггэм Сіці» Вайн выступаў за «Кўінз Парк Рэйнджарз», шмат часу праводзячы ў арэндах у розным ангельскіх клюбах. 31 ліпеня 2012 году Роўэн падпісаў кантракт з клюбам шатляндзкай Прэм’ер-лігі «Сэнт-Джонстан», дзе раней быў на праглядзе[6]. На наступны сэзон 12 ліпеня 2013 году Вайн падпісаў аднагадовы кантракт з «Гібэрніянам», да якога далучыўся разам са сваім партнэрам па камандзе Лаямам Крэйгам[7].

Падчас закрыцьця трансфэрнага вакна ў студзені 2014 году Вайн быў падпісаны клюбам «Грынак Мортан»[8]. Аднак, ужо ўлетку таго ж году Роўэн сышоў з клюбу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі