Луганская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
дНяма апісаньня зьменаў |
д →Абласнога значэньня: артаграфія |
||
Радок 88: | Радок 88: | ||
=== Месты === |
=== Месты === |
||
==== Абласнога значэньня ==== |
==== Абласнога значэньня ==== |
||
* [[ |
* [[Алчэўск]] |
||
* [[Антрацыт]] |
* [[Антрацыт]] |
||
* [[Бранка]] |
* [[Бранка]] |
Вэрсія ад 22:45, 11 чэрвеня 2015
Луганская вобласьць | |
Луганська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Луганскае |
Улучае | 18 раёнаў |
Найбольшы горад | Луганскае |
Іншыя буйныя гарады | Севераданецк Лісічанск Алчэўск Сьвярдлоўск |
Дата ўтварэньня | 4 ліпеня 1938 року |
Галава абласное вайскова-цывільнае адміністрацыі | Генадзь Маскаль |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2005) | 2540,1 тыс. (5,13%, 5-е месца) |
Шчыльнасьць | 90,28 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 58,0 % расейцы — 39,0 % беларусы — 0,8% татары — 0,3 %. |
Плошча | 26,684 тыс. км² (4,42%) |
Шырата | ад 47°49' да 50°05' пн. ш. |
Даўгата | ад 37°52' да 40°13' у. д. |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-09 |
Тэлефонны код | +38 064 |
Паштовыя індэксы | 91xxx, 92xxx, 93xxx, 94xxx |
Інтэрнэт-дамэн | lugansk.ua; lg.ua |
Код аўтам. нумароў | BB |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Луга́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Луга́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,684 тыс. км². Насельніцтва — 2540,1 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Луганскае.
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на ўсходзе Ўкраіны па абодва бакі плыні ракі Северскі Данец.
На поўначы, ўсходзе, і поўдні мяжуе зь Белгародзкай, Варонескай і Растоўскай абласьцямі Расеі, на захадзе — з Харкаўскай і Данецкай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 270 км, з захаду на ўсход — 170 км.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7 °C, ліпеня +21 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—500 мм.
Рэльеф
Паверхня вобласьці ўяўляе сабой хвалістую раўніну, якая ўзвышаецца ад даліны Северскага Данца на поўнач і на поўдзень, дзе разьмешчаны Данецкі камлюк. У даліне рэчак Міюса й Нагольнай вышыня камлюку зьніжаецца, а ўсходнія схілы пераходзяць у Прыазоўскую раўніну. У левабярэжнай частцы вобласьці распасьціраецца Старабельская раўніна. На крайняй поўначы ў межы вобласьці заходзяць бэлькі Сярэднярускага ўзвышша.
Глебы галоўным чынам чарназёмныя. Пашыраныя таксама дзярновыя глебы.
Карысныя выкапні
Луганская вобласьць зьяўляецца адным з найбольш разьвітых у прамысловым пляне рэгіёнаў Украіны з шырокиі комплексам разнастайных відаў мінэральнай сыравіны. На тэррыторыі вобласьці маюцца радовішчы вуглю, газу, будаўнічай сыравіны, фасфатаў і нават золата. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральнай вады.
Водныя аб'екты
У вобласьці — 123 ракі, 6 зь якіх маюць даўжыню звыш 100 км. Галоўная рака — Северскі Данец. Таксама ёсьць 60 азёраў (найвялікшыя зь іх Бабровае ды Воўчае) і 60 вадасховішчаў.
Гісторыя
Засяленьне тэрыторыі вобласьці пачалося каля 100 тыс. рокаў таму.
У Сярэднявечча велічэзная, практычна незаселеная терыторыя атрымала гістарычную назву Дзікае поле, і аддзяляла Рускую дзяржаву ад Крымскага ханства.
З XVI ст. у паўднёвых стэпах утвараюцца вартаўнічыя службы, умацаваныя лініі Расейскай імпэрыі.
З мэтай аб'яднаньня ў адно цэлае вугольных раёнаў басэйну ў лютым 1919 р. была ўтвораная Данецкая губэрня з цэнтрам у месьце Луганск. 3 чэрвеня 1938 р. яна была падзеленая на Сталінскую й Варашылаўградзкую. У 1958 року, вобласьць была перайменаваная ў Луганскую.
Адміністрацыйны падзел
Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 37 местаў, зь якіх 14 — абласнога значэньня, 109 мястэчак, 109 пасёлкаў, 638 вёсак.
Месты
Абласнога значэньня
- Алчэўск
- Антрацыт
- Бранка
- Кіраўск
- Краснадон
- Красны Луч
- Лісічанск
- Луганскае
- Первамайск
- Равянькі
- Рубежнае
- Сьвярдлоўск
- Севераданецк
- Стаханаў
Раённага значэньня
- Алмазная
- Аляксандраўск
- Арцёмаўск
- Вахрушчава
- Горскае
- Залатое
- Зімагор'е
- Зорынск
- Чырвонапартызанск
- Краменная
- Лутугіно
- Маладагвардэйск
- Міюсінск
- Навадружаск
- Папасная
- Перавальск
- Прывольле
- Пятроўскае
- Сватаво
- Старабельск
- Сухадольск
- Цеплагорск
- Шчасьце
Вонкавыя спасылкі
Луганская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў