Вэрсальская мірная дамова 1919 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
img
Радок 23: Радок 23:
| wikisource = Treaty of Versailles
| wikisource = Treaty of Versailles
}}
}}
[[File:The signing of the peace treaty of Versailles.webm|thumb|thumbtime=5|''The Signing of the Peace Treaty of Versailles'']]
'''Вэрсальская мірная дамова 1919 року''' — пагадненьне, якое афіцыйна завяршыла [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну 1914—1918 рокаў]]. Падпісаная [[28 чэрвеня]] [[1919]] року ў Вэрсальскім палацы (Францыя) [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучанымі Штатамі Амэрыкі]], [[Вялікабрытанія]]й, [[Францыя]]й, [[Італія]]й і [[Японія]]й, а таксама [[Бэльгія]]й, [[Балівія]]й, [[Бразылія]]й, [[Куба]]й, [[Эквадор]]ам, [[Грэцыя]]й, [[Гватэмала]]й, [[Гаіці]], [[Хіджаз]]ам, [[Гандурас]]ам, [[Лібэрыя]]й, [[Нікарагуа]], [[Панама]]й, [[Пэру]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]], [[Партугалія]]й, [[Румынія]]й, [[Каралеўства Югаславія|Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў]], [[Тайлянд|Сыямам]], [[Чэхаславаччына]]й і [[Уругвай|Ўругваем]] з аднаго боку, і [[Нямеччына]]й — зь іншага.

Вэрсія ад 13:51, 7 чэрвеня 2015

Вэрсальскі мір
Вэрсальская мірная дамова 1919 року
Вялікая чацьвёрка (зьлева направа): Дэйвід Лойд Джордж, Віторыё Эмануэле Арлянда, Жорж Клемансо, Ўудра Ўілсан
Тып дамовы Мірная дамова
Падпісаная 28 чэрвеня 1919
 ·  месца Вэрсаль, Івэлінскі павет, вобласьць Іль-дэ-Франс, Францыя
Набыла моц 10 студзеня 1920
 ·  умовы Перадача Нямеччынай Брытанскай імпэрыі большасьці ўладаньняў у Афрыцы; Францыі — Камэруна, Лятарынгіі ды Эльзаса; Японіі — большасьці астравоў у Ціхім акіяне
Тэрмін дзеяньня неабмежаваны
Страціла моц 1 верасьня 1939 (84 гады таму)
Падпісанты Гэрман Мюлер
Дэйвід Лойд-Джордж, Жорж Клемансо, Сіднэй Саніньё, Саёнзі
Бакі Сьцяг Вэймарскай рэспублікі Нямеччына
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Італіі Італія
Сьцяг Японіі Японія
Месца захаваньня Парыж, Францыя
Статус скасаваная
Мовы ангельская, француская
Тэкст у Вікікрыніцах:
Treaty of Versailles
The Signing of the Peace Treaty of Versailles

Вэрсальская мірная дамова 1919 року — пагадненьне, якое афіцыйна завяршыла Першую сусьветную вайну 1914—1918 рокаў. Падпісаная 28 чэрвеня 1919 року ў Вэрсальскім палацы (Францыя) Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй, а таксама Бэльгіяй, Балівіяй, Бразыліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гватэмалай, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Лібэрыяй, Нікарагуа, Панамай, Пэру, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў, Сыямам, Чэхаславаччынай і Ўругваем з аднаго боку, і Нямеччынай — зь іншага.

Паводле Пратаколу да Дамовы ўмовы міру набывалі моц пры іх ўхваленьні Нямеччынай ды прынамсі трыма зь пяці галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў, у якасьці якіх у прэамбуле па парадку згадваліся Злучаныя Штаты Амэрыкі, Брытанская імпэрыя, Францыя, Італія ды Японія. Дадзеныя агаворкі дазволілі ажыцьцявіць Вэрсальскую дамову насуперак адмове ЗША яе ўхваліць.

Умовы

З улікам агаворак аб набыцьці моцы Дамовай, зямельныя ўмовы міру вызначаліся:

  1. Пунктам 3 яе 27-га Артыкула, што тычыўся вяртаньня Нямеччынай Францыі земляў, заваяваных ў вайне 18701871 рокаў;
  2. Артыкулам 119, паводле якога Нямеччына адмаўлялася ад усіх заморскіх уладаньняў на карысьць галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў.

Такім чынам, зямельна мір абумоўліваўся перадачаю Нямеччынай:

  1. Брытанскай імпэрыі — архіпэлага Бісмарка, поўначы Камэруна, выспы Науру, усходу выспы Новая Гвінэя, заходніх астравоў Самоа, Паўднёва-Заходняй Афрыкі, большай часткі Паўднёва-Ўсходняй Афрыкі ды ўсходу Тогалэнду;
  2. Францыі — большай часткі Камэруна, Лятарынгіі, захаду Тогалэнду ды Эльзаса;
  3. Японіі — Каралінскіх, Маршалавых і Марыянскіх выспаў ды астравоў Палаў.

Наступствы для Беларусі

Паводле 116-га Артыкула Дамовы Нямеччына пазбаўлялася ўсіх захопленых земляў, што ўваходзілі ў склад былой Расейскай імпэрыі па стане на 1 жніўня 1914 року, ды касавала Берасьцейскую мірную дамову 1918 року з бальшавіцкім урадам Расеі. Такім чынам, праз вызваленьне ад умоваў Берасьцейскага міру расейскія бальшавікі ўпаўнаважваліся на захоп усёй Беларусі. Аднак польска-савецкая вайна прывяла да адпаведнага перадзелу краіны паводле Рыскае мірнае дамовы 1921 року.

Вонкавыя спасылкі

Вэрсальская мірная дамова 1919 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў