Станіслаў Ішора: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылак
Радок 16: Радок 16:
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы}}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ішора, Станіслаў}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1838 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Перасьледы каталіцтва ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перасьледы каталіцтва ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паўстанцы 1863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Паўстанцы 1863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1838 годзе]]
[[Катэгорыя:Вязьні Лукіскай турмы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1863 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1863 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя]]

Вэрсія ад 01:13, 6 чэрвеня 2015

Станіслаў Ішора (12 красавіка 1838 — рэпрэсаваны 3 чэрвеня (ст. 22 траўня) 1863 у Вільні) — беларускі каталіцкі ксёндз, удзельнік Нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 18631864 рокаў.

Жыцьцяпіс

Станіслаў Ішора нарадзіўся 12 красавіка 1838 року ў вёсцы Цэсарка Вількамірскага раёну Віленскага павету. Сын Станіслава Ішоры й Марыі Шантыр. Скончыў гімназію ў Вільні й паступіў у Пецярбурскую духоўную акадэмію. Гэта была адзіная ў Расейскай імпэрыі ўстанова для навучаньня каталіцкіх ксяндзоў. Пасьля высьвячэньня ў 1861 року быў вікарыем у парафіі Жалудок Лідзкага павету.

Браў удзел у Нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 рокаў. 8 лютага 1863 году ксёндз з Жалудка Станіслаў Ішора зачытаў у касьцёле маніфэст паўстанцаў. Сам сьвятар пайшоў у паўстанцкі аддзел Людвіка Нарбута. Але потым ён добраахвотна здаўся, каб вызваліць пробашча жалудоцкага касьцёлу. Пробашча арыштавалі якраз з нагоды зачытанага вернікам маніфэста, да чаго ён ня меў дачыненьня. Станіслава Ішору напачатку пакаралі пяцьцю гадамі катаргі. Але асабіста Мураўёў-вешальнік замяніў пакараньне на расстрэл. Ксяндза пакаралі сьмерцю ў Лукіскай турме ў Вільні 3 чэрвеня 1863 року[1]. Сьведкі пакараньня сьмерцю ўспаміналі, што сьвятар зьвярнуўся да натоўпу з такімі словамі: «Трымацца й ня падаць духам. Мы паміраем, а вам перадаём далейшыя лёсы Айчыны». Ксёндз Станіслаў Ішора стаў першай ахвярай Мураўёва-вешальніка[2].

Ушанаваньне

14 ліпеня 2003 року ў Лідзе адкрылася мэмарыяльная шыльда, прысьвечаная расстраляным у 1863 року ксяндзам. Асьвячэньне шыльды адбылося з нагоды 140-х угодкаў паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Зрабіў шыльду мясцовы самадзейны скульптар Рычард Груша. На ёй — выява паўстанцкага герба — Арол, Пагоня й анёл зь мячом.[1]

Глядзіце таксама

Крыніцы