Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3001108 (translate me) |
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
| назва = Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь |
| назва = Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь |
||
| арыгінальная назва = |
| арыгінальная назва = |
||
| выява = |
| выява = Emblem of the Supreme Court of Belarus.jpg |
||
| рамка выявы = |
| рамка выявы = |
||
| памер выявы = |
| памер выявы = |
||
| альтэрнатыўны тэкст выявы = |
| альтэрнатыўны тэкст выявы = |
||
| подпіс выявы = |
| подпіс выявы = Эмблема Вярхоўнага суду |
||
| мапа = |
| мапа = |
||
| памер мапы = |
| памер мапы = |
Вэрсія ад 14:54, 3 чэрвеня 2015
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь | |
Эмблема Вярхоўнага суду | |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (32 гады таму) |
---|---|
Штаб-кватэра | Менск, вул. Леніна, д. 28 |
Старшыня | Валянцін Сукала |
Першы намесьнік | Аляксандар Федарцоў |
Намесьнікі | Валер Калінковіч, Андрэй Забара, Аляксандар Канюк, Жанна Шкурдзюк |
Кіроўны орган | Пленум |
Бюджэт | 6 101 млн. рублёў[1] (2010 год; 2 038 тыс. $[2]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 135[3] (2011) |
Сайт | www.supcourt.by |
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь — галоўны суд Беларусі па грамадзянскіх, крымінальных ды адміністрацыйных справах. Суд дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) калегіі па грамадзянскіх справах, 4) калегіі па крымінальных справах, 5) калегіі па інтэлектуальнай уласнасьці, 6) ваеннай калегіі. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 4 студзеня 1997 году пасаду старшыні суда займае Валянцін Сукала.
Паўнамоцтвы
Паводле закону Вярхоўны суд мае паўнамоцтвы на:
- першасны разгляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў;
- перагляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў у парадку нагляда, скаргі або касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
- перагляд адміністрацыйных справаў у парадку нагляда;
- запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
- вывучэньне, абагульненьне ды агляд судаводзтва і тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства;
- нагляд за выкананьнем судамі пастановаў Пленуму Вярхоўнага суда;
- дапамогу судзьдзям ва ўжыцьці законаў;
- прапанову аб зьмене заканадаўства;
- прыём справаздачаў судзьдзяў аб іх дзейнасьці;
- супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[4].
Крыніцы
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 ліпеня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 54 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежняя 2006). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
- ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
- Вярхоўны суд Беларусі (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |