Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 48: Радок 48:


== Літаратурная дзейнасьць ==
== Літаратурная дзейнасьць ==
Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» ([[1844]]), паводле пачутай у [[Мір]]ы гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…».
Звяртаўся да гісторыі краю, вераванняў, звычаеў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» ([[1844]]), паводле пачутай у [[Мір]]ы гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песняй «Когда я на почте служил ямщиком…».


Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» ([[1856]]). Вывучэньню [[Беларусь|Беларусі]] прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» ([[1853]]), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» ([[1857]]), «Нёман ад вытокаў да вусьця» ([[1861]]) і інш.
Як добры знаўца фальклору, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім даследаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» ([[1856]]). Вывучэнню [[Беларусь|Беларусі]] прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» ([[1853]]), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» ([[1857]]), «Нёман ад вытокаў да вусцця» ([[1861]]) і інш.


Падтрымліваў цесны зьвязак зь [[менск]]ім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» ([[1848]], [[1861]]) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».
Падтрымліваў цесныя зносіны з М[[менск|енск]]ім літаратурным асяроддзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, з беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» ([[1848]], [[1861]]) і лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды».


Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў У. Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».
З'яўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў У. Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».


Перакладаў на [[польская мова|польскую мову]] творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і [[лацінская мова|лацінскіх]] паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў [[Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ|Гётэ]], [[Генрых Гайнэ|Гайнэ]], [[Міхаіл Лермантаў|Лермантава]], [[Тарас Шаўчэнка|Шаўчэнкі]], [[Мікалай Някрасаў|Някрасава]], [[П'ер-Жан Бэранжэ|Бэранжэ]] і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.
Перакладаў на [[польская мова|польскую мову]] творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і [[лацінская мова|лацінскіх]] паэтаў. Сярод найбольш значных прац — пераклады твораў [[Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ|Гётэ]], [[Генрых Гайнэ|Гайнэ]], [[Міхаіл Лермантаў|Лермантава]], [[Тарас Шаўчэнка|Шаўчэнкі]], [[Мікалай Някрасаў|Някрасава]], [[П'ер-Жан Бэранжэ|Бэранжэ]] і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.


Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» ([[1851]]—[[1852]]) і іншых твораў.
З'яўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» ([[1851]]—[[1852]]) і іншых твораў.


== Асноўныя творы ==
== Асноўныя творы ==

Вэрсія ад 19:19, 21 траўня 2015

Уладзіслаў Сыракомля
Ludwik Kondratowicz
Людвік Кандратовіч. Абдон Корзан, 1860
Людвік Кандратовіч. Абдон Корзан, 1860
герб «Сыракомля»
герб «Сыракомля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 верасьня 1823
Смольгаў Бабруйскага павету
Памёр 15 верасьня 1862
Вільня
Пахаваны
Род Кандратовічы
Бацькі Аляксандар Каэтан Кандратовіч
Вікторыя з Златкоўскіх
Жонка Паўліна з Мітрашэўскіх
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, перакладчык
Гады творчасьці з 1844
Мова польская мова[1], нямецкая, беларуская мова і лацінская мова[2]
Дэбют верш «Паштальён» (1844) у часопісе «Athenaeum» (Вільня)
Подпіс Выява аўтографу
http://www.rv-blr.com/biography/view/712

Уладзісла́ў Сырако́мля (сапраўднае Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, 29 верасьня 1823, фальварак Смольгаў Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён — 15 верасьня 1862, Вільня) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі польская і беларуская.

Творчасьць Уладзіслава Сыракомлі прыкметна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратуры новага часу[3].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «Сыракомля», назву якога потым узяў за псэўданім. Сын Аляксандра Каятана і Вікторыі з Златкоўскіх. Бацькі былі арандатарамі і часта зьмянялі месца жыхарства.

Смольгаў, месца нараджэньня Л. Кандратовіча. Літаграфія з мал. Н. Орды

У 1833 распачаў навучаньне ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясьвіжы, якую расейскія ўлады зачынілі ў 1835. Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку (18361837). У 1840 уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі.

Пасьля жаніцьбы з Паўлінай Мітрашэўскай ў 1844 пераехаў у фальварак Залучча (цяпер Стаўпецкі раён). Многа працаваў творча. У верасьні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні.

У 18561858 неаднаразова выяжджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасьля гэтых паездак расейскія ўлады ўсталявалі за Л. Кандратовічам сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху яго арыштавалі і зьняволілі ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у часе сьледзтва. Пахавалі паэта на віленскіх могілках Росы ў Вільні.

У Барэйкаўшчыне працуе музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, ягонае імя носяць вуліцы ў Менску і Нясьвіжы. У Варшаве у гонар паэта названыя адразу дзьве вуліцы: вуліца Людвіка Кандратовіча і вуліца Ўладзіслава Сыракомлі.

Літаратурная дзейнасьць

Звяртаўся да гісторыі краю, вераванняў, звычаеў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песняй «Когда я на почте служил ямщиком…».

Як добры знаўца фальклору, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім даследаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» (1856). Вывучэнню Беларусі прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусцця» (1861) і інш.

Падтрымліваў цесныя зносіны з Менскім літаратурным асяроддзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, з беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды».

З'яўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў У. Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».

Перакладаў на польскую мову творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных прац — пераклады твораў Гётэ, Гайнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.

З'яўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (18511852) і іншых твораў.

Асноўныя творы

Магіла Уладзіслава Сыракомлі на могілках Росы ў Вільні. Побач зьлева — магіла жонкі, Паўліны Кандратовіч.
  • Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
  • Gawędy i rymy ulotne (1853)
  • Urodzony Jan Dęboróg
  • Poezje ostatniej godziny
  • Wyzwolenie włościan
  • Margier. Poemat z dziejów Litwy (1855)
  • Margier Konstantego Gorskiego
  • Wielki Czwartek (1856)
  • Janko Cmentarnik (1857)
  • Kasper Kaliński (1858)
  • Chatka w lesie (1855—1856)
  • Hrabia na Wątorach (1856)
  • Możnowładcy i sierota (1859)
  • Wiejscy politycy (1858)
  • Wojnarowski
  • Podróż swojaka po swojszczyźnie
  • Dzieje literatury w Polsce

Галерэя

Бібліяграфія

Беларускі пераклад:

  • Выбр. тв. Мн., 1966;
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992;
  • Мінск. Мн., 1992;
  • Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.

Крыніца

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Kondratowicz, Ludwik // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Уладзімір Маркель. Сыракомля Уладзіслаў // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 459.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Уладзіслаў Сыракомлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў