Іван Ермачэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д be
Радок 5: Радок 5:
[http://bielns.org/jermacenka.html Ермачэнка Іван]
[http://bielns.org/jermacenka.html Ермачэнка Іван]
[[Катэгорыя:Амэрыканцы беларускага паходжаньня|Ермачэнка, Іван]][[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Ермачэнка, Іван]]
[[Катэгорыя:Амэрыканцы беларускага паходжаньня|Ермачэнка, Іван]][[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Ермачэнка, Іван]]

[[be:Іван Ермачэнка]]

Вэрсія ад 22:18, 24 лютага 2008

Ермачэнка Іван (13 траўня 1894, в. Капачэўка Барысаўскага павету Менскае губэрні25 лютага 1970, штат Флярыда, ЗША) – беларускі палітычны дзеяч, публіцысты. Зь сялянскае сям’і. У 1914 скончыў школу прапаршчыкаў; удзельнік 1-е сусьветнай вайны. У грамадзянскую вайну ў Расеі ваяваў на баку белае арміі; быў ад’ютантам генэрала П.Урангеля. У 1920 эвакуяваўся ў Турэччыну. Там далучыўся да беларускага руху. У 1921 у рангу палкоўніка прадстаўнік ураду БНР у Канстантынопалі й генэральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі й Баўгарыі. У 1922 намесьнік міністра замежных справаў БНР у Коўні. Пераехаў у Прагу, дзе ў 1929 скончыў мэдычны факультэт Карлава ўнівэрсытэту. Падчас навучаньня ўваходзіў у кіраўніцтва шэрагу беларускіх студэнцкіх арганізацыяў: Беларускага Сялянскага Саюзу, Беларускае Грамады й іншых. Фундатар часопісу “Іскры Скарыны”. Ад 1938 – куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва. Ад кастрычніку 1941 у Менску; узначальваў створаную ім Беларускую народную самапомач (БНС), адзіную дазволеную немцамі беларускую арганізацыю на той час. 22 чэрвеня 1942 узначаліў Беларускіх мужоў даверу й стаў дарадцам генэральнага камісара Беларусі В.Кубэ. Друкаваўся ў «Менскай (Беларускай) газэце». З дазволу В.Кубэ пачаў ствараць Беларускі Корпус Самааховы. Увесну 1943 падчас кампаніі СС і паліцыі супраць В.Кубэ зьняты з усіх пасадаў.27 красавіка 1943 высланы ў Прагу, дзе быў арыштаваны гестапам па справе забойства Кубэ. Напачатку 1945 выехаў на захад Нямеччыны. Уваходзіў у склад БЦР. Ад 1948 на эміграцыі ў ЗША; працаваў лекарам. Адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамогавага камітэту ў Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрсі). Публікаваўся ў часопісы «Беларус у Амэрыцы».

Спасылкі:

Ермачэнка Іван