Сіндзі Кагава: розьніца паміж вэрсіямі
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Гульцы ФК «Манчэстэр Юнайтэд» у Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»; [[Вікіпэдыя:Па... |
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Гульцы ФК «Барусія» Дортмунд у Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд; [[Вікіпэдыя:Пага... |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
[[Катэгорыя:Японскія футбалісты]] |
[[Катэгорыя:Японскія футбалісты]] |
||
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Сэрэса Осака»]] |
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Сэрэса Осака»]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд]] |
||
[[Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»]] |
[[Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»]] |
Вэрсія ад 15:20, 12 траўня 2015
Сіндзі Кагава | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 1989 (35 гадоў) Кобэ, Японія | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барусія Дортмунд | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2010 2010—2012 2012—2014 2014— |
Сэрэса Осака Барусія Д Манчэстэр Юнайтэд Барусія Д |
125 (55) 49 (21) 38 (6) 1 (1) |
Зборныя | ||
2008— | Японія | 58 (19) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сіндзі Кагава (па-японску: 香川 真司; 17 сакавіка 1989, Кобэ, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюбу «Барусія» (Дортмунд) і нацыянальнай зборнай Японіі. Пераможца Кубка Азіі 2011 году.
Кар’ера
Клюбная
У 12 гадоў Сіндзі быў запрошаны ў акадэмію Міягі, адкуль у 16 гадоў перайшоў у клюб «Сэрэса Осака». Стаў першым японскім футбалістам, якія падпісаў прафэсійны кантракт да заканчэньня школы. У 2010 годзе дэбютаваў у Джэй-лізе, згуляўшы 11 матчаў і забіўшы 7 мячоў.
Выдатны старт у «Сэрэса Осака» ўмацаваў пазыцыю дортмундзкай «Барусіі» ў тым, што Сіндзі зможа ўзмацьніць клюб. 1 ліпеня 2010 году стала вядома, што клюбы дамовіліся паміж сабой на трансфэр. 12 ліпеня Сіндзі падпісаў кантракт з дортмундцамі тэрмінам на тры гады[1]. У гульнях за нямецкі клюб стаўся адным зь лідэраў каманды.
5 чэрвеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Кагавы ў ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. 22 чэрвеня футбаліст прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў Манчэстэры, атрымаў дазвол на працу й падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[3]. 20 жніўня дэбютаваў за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы супраць «Эвэртана»[4].
Улетку 2014 году вярнуўся ў Нямеччыну, бо ў «Манчэстэр Юнайтэд» гэтак ня здолеў замацавацца.
Міжнародная
24 траўня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Японіі таварыскім матчам супраць зборнай Кот-д’Івуару, які завяршыўся перамогай японцаў зь лікам 1:0.
Дасягненьні
Клюбныя
«Барусія»
- Чэмпіён Нямеччыны (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
«Манчэстэр Юнайтэд»
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2013
Міжнародная
Зборная Японіі
- Уладальнік Кубка Азіі: 2011
Крыніцы
- ^ Кагава подписал с дортмундской «Боруссией» контракт на три года. sports.ru
- ^ Reds agree Kagawa transfer. ManUtd.com
- ^ Kagawa completes Reds move. ManUtd.com
- ^ Everton 1-0 Man Utd. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі
- Прафайл на афіцыйным сайце «Барусіі»
- Прафайл на weltfussball.de
- Прафайл на fussballdaten.de
- Прафайл на transfermarkt.de
Барусія Дортмунд — цяперашні склад
|
---|
1 Кобэль · 2 Морэй · 4 Шлётэрбэк · 5 Бэнсэбаіні · 6 Эзджан · 8 Нмэча · 9 Алер · 10 Санча · 11 Ройс · 14 Фюлькруг · 15 Гумэльс · 16 Дзюранвіль · 17 Вольф · 18 Мукако · 19 Брант · 20 Забіцэр · 21 Мален · 22 Маатсэн · 23 Джан · 25 Зюле · 26 Руэрсан · 27 Адэемі · 30 Польман · 32 Камара · 33 Мэер · 35 Лётка · 43 Байна-Джытэнз · 47 Пападопуляс · Трэнэр: Тэрзіч |