Жывёлагадоўля: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Жывёлагадоўля?oldid=1544553
 
→‎Вонкавыя спасылкі: прыбраная няісная спасылка
Радок 14: Радок 14:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commons}}
{{commons}}
* [http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00026/31200.htm Жывёлагадоўля]. Артыкул зь Вялікай савецкай энцыкляпэдыі
* [http://www.big-fermer.ru/ Інфармацыйны рэсурс пра жывёлагадоўлю]
* [http://www.big-fermer.ru/ Інфармацыйны рэсурс пра жывёлагадоўлю]



Вэрсія ад 19:19, 5 траўня 2015

Статак авечак у Айдага, ЗША

Жывёлагадоўля — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца разьвядзеньнем сельскагаспадарчых жывёлаў для вытворчасьці жывёлагадоўчых прадуктаў, забясьпечвае насельніцтва прадуктамі харчаваньня (малочныя прадукты, мяса, яйкі, мёд і інш.), лёгкую і харчовую прамысловасьць сыравінай (скура, воўна, мяса, малако і інш.), дае жывую цяглавую сілу (коні, валы, аслы, мулы, вярблюды, алені і інш.), асобныя кормы (касьцявая мука і інш.), лекавыя сродкі (гармоны, сывараткі) і арганічныя ўгнаеньні. Галоўныя галіны: гадоўля буйной рагатай жывёлы, сьвінагадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля, козагадоўля, аленегадоўля, птушкагадоўля, зьверагадоўля, рыбаводзтва, сабакаводзтва, трусагадоўля, шаўкаводзтва. Жывёлагадоўля Беларусі мае малочна-мясны кірунак.

Жывёлагадоўля — найбольш старажытны промысел чалавецтва пасьля паляваньня, зьбіральніцтва і рыбалоўства, засвоены нароўні зь земляробствам, у нэаліце ​​(гл. нэалітычная рэвалюцыя). Зьяўленьню жывёлагадоўлі папярэднічаў працэс прыручэньня пэўных відаў дзікіх зьвяроў, якія былі прыдатнымі для жыцьця з чалавекам і зь якіх магла быць вынятая карысьць у форме крыніцы мяса, малака, скуры або ў якасьці працоўнай жывёлы, якая цягне плуг.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8

Вонкавыя спасылкі

Жывёлагадоўлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў