Эстонія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Estonia?oldid=655013610
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 56: Радок 56:
Эстонія — дэмакратычная [[парлямэнцкая рэспубліка]], падзеленая на [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Эстоніі|пятнаццаць паветаў]]; сталіца і найбольшы горад — [[Талін]]. З насельніцтвам 1,3 мільёны Эстонія ёсьць адной з найменш населеных краінаў [[Эўразьвяз]]у, [[Эўразона|Эўразоны]], [[НАТО]] і [[Шэнгенская зона|Шэнгенскае зоны]]. [[Эстонцы]] належаць да [[Прыбалтыйска-фінскія народы|фінскіх народаў]], а [[эстонская мова]] — да [[Фіна-вугорскія мовы|фіна-вугорскай групы]], набліжаная да [[Фінская мова|фінскай]] і [[Саамскія мовы|саамскіх моваў]] і аддалена павязаная з [[Вугорская мова|вугорскай]].
Эстонія — дэмакратычная [[парлямэнцкая рэспубліка]], падзеленая на [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Эстоніі|пятнаццаць паветаў]]; сталіца і найбольшы горад — [[Талін]]. З насельніцтвам 1,3 мільёны Эстонія ёсьць адной з найменш населеных краінаў [[Эўразьвяз]]у, [[Эўразона|Эўразоны]], [[НАТО]] і [[Шэнгенская зона|Шэнгенскае зоны]]. [[Эстонцы]] належаць да [[Прыбалтыйска-фінскія народы|фінскіх народаў]], а [[эстонская мова]] — да [[Фіна-вугорскія мовы|фіна-вугорскай групы]], набліжаная да [[Фінская мова|фінскай]] і [[Саамскія мовы|саамскіх моваў]] і аддалена павязаная з [[Вугорская мова|вугорскай]].


Эстонія зьяўляецца [[Разьвітыя краіны|разьвітай краінай]] з высокапрыбытковай эканомікай<ref>{{Спасылка|url=http://www.globalpolitician.com/2614-baltic-eu-expansion-estonia |archiveurl=//web.archive.org/web/20110628230137/http://www.globalpolitician.com/2614-baltic-eu-expansion-estonia |archivedate=28 June 2011 |загаловак=Estonian Economic Miracle: A Model For Developing Countries |выдавец=Global Politician |дата доступу=5 чэрвеня 2011|мова = en}}</ref>. Зьяўляецца сябрам [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця|Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця]].
Эстонія зьяўляецца [[Разьвітыя краіны|разьвітай краінай]] з высокапрыбытковай эканомікай<ref>{{Спасылка|url=http://www.globalpolitician.com/2614-baltic-eu-expansion-estonia |копія=//web.archive.org/web/20110628230137/http://www.globalpolitician.com/2614-baltic-eu-expansion-estonia |дата копіі=28 June 2011 |загаловак=Estonian Economic Miracle: A Model For Developing Countries |выдавец=Global Politician |дата доступу=5 чэрвеня 2011|мова = en}}</ref>. Зьяўляецца сябрам [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця|Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 16:55, 28 красавіка 2015

Эстонія
Eesti Vabariik
Сьцяг Эстоніі Герб Эстоніі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Mu isamaa, mu õnn ja rõõm»
Месцазнаходжаньне Эстоніі
Афіцыйная мова Эстонская
Сталіца Талін
Найбуйнейшы горад Талін
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Тоамас Хэндрык Ільвэс
Тааві Рыйвас
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
132-е месца ў сьвеце
45 227 км²
4,45%
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
154-е месца ў сьвеце
1 315 819[1]
29/км²
Этнічны склад {{Просты сьпіс
}}
СУП
 • агульны (2015)
 • на душу насельніцтва
101-е месца ў сьвеце
$27,410 млрд
$20 571
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад СССР
20 жніўня 1991
Аўтамабільны знак EST
Дамэн верхняга ўзроўню .ee
Тэлефонны код +372

Эсто́нія (па-эстонску: Eesti), афіцыйна Эсто́нская Рэспу́бліка (эст. Eesti Vabariik, [ˈeːsti ˈʋɑbɑriːk]) — краіна ў паўночнай Эўропе на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. На поўначы амываецца Фінскай затокай, на захадзе — Балтыйскім морам; на поўдні Эстонія мяжуе з Латвіяй, на ўсходзе з Расеяю, а таксама мае марскую мяжу зь Фінляндыяй на поўначы і Швэцыяй на захадзе.

Эстонія — дэмакратычная парлямэнцкая рэспубліка, падзеленая на пятнаццаць паветаў; сталіца і найбольшы горад — Талін. З насельніцтвам 1,3 мільёны Эстонія ёсьць адной з найменш населеных краінаў Эўразьвязу, Эўразоны, НАТО і Шэнгенскае зоны. Эстонцы належаць да фінскіх народаў, а эстонская мова — да фіна-вугорскай групы, набліжаная да фінскай і саамскіх моваў і аддалена павязаная з вугорскай.

Эстонія зьяўляецца разьвітай краінай з высокапрыбытковай эканомікай[2]. Зьяўляецца сябрам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.

Гісторыя

Гісторыя Эстоніі
Герб Эстоніі
Асноўны артыкул: Гісторыя Эстоніі

У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-вуграў. Хрысьціянства прыйшло на эстонскую зямлю, калі нямецкія крыжакі і датчане заваявалі краіну ў 1227 годзе. За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, Даніі, Швэцыі, Рэчы Паспалітае, і ўрэшце рэшт Расейскай імпэрыі. Ажно да 1918 году пануючаю клясай заставаліся астзэйскія немцы, рэшткі якіх зьехалі ў Нямеччыну пасьля Другое сусьветнае вайны.

Пасьля Кастрычніцкае рэвалюцыі і распаду Расейскай імпэрыі Эстонія 24 лютага 1918 году абвесьціла незалежнасьць. У чэрвені 1940 году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З 1941 па 1944 год Эстонія была пад нямецкай акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасьць Эстоніі адноўленая 20 жніўня 1991 году пасьля балтыйскае Пяючае рэвалюцыі і распаду СССР.

Пасьля канчатковага вываду расейскіх войскаў 31 жніўня 1994 году Эстонія змагла разьвіваць актыўныя сувязі з Заходняю Эўропай. 29 сакавіка 2004 году Эстонія далучылася да NATO, а 1 траўня 2004 году — да Эўрапейскага Зьвязу.

Палітычны лад

Асноўны артыкул: Палітычны лад Эстоніі

Эстонія зьяўляецца ўнітарнай дэмакратычнаю рэспублікай. Прэзыдэнт абіраецца аднапалатным парлямэнтам на пяць гадоў. Выканаўчая ўлада ажыцьцяўляецца ўрадам, які фармуецца прызначаным прэзыдэнтам прэм’ер-міністрам і складаецца з 14 міністраў. Урад прызначаецца прэзыдэнтам са згоды парлямэнту.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (Рыйгікогу — эст. Riigikogu — «Дзяржаўная асамблея»), што складаецца з 101 дэпутата і абіраецца на 4 гады.

Судовая ўлада прадстаўленая Нацыянальным судом (па-эстонску: Riigikohus), які складаецца з 17 судзей. Намесьнік Нацыянальнага суду пажыцьцёва прызначаецца парлямэнтам з намінацыі прэзыдэнта.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Эстоніі
Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Эстоніі

Эстонія мае ў сваім складзе 15 адміністрацыйных адзінак — акругаў:

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Эстоніі
Мапа Эстоніі
Мапа Эстоніі

Эстонія ляжыць на ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора на паўночна-ўсходняй частцы ўсходне-эўрапейскае плятформы, між 57,3 і 59,5 ґрадусамі паўночнае шырыні; і 21,5 і 28,1 ґрадусамі заходняе даўжыні. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — усяго 50 мэтраў.

Прыродныя рэсурсы Эстоніі складаюць гаручыя лупнякі (або кукэрсыт) і вапняк, а таксама лясы, што займаюць 47% тэрыторыі краіны. Эстонія мае больш за 1400 азёраў (большая частка зь якіх вельмі малыя, самае вялікае — возера Пэйпсі — мае 3555 км²), шматлікія балоты, і ўзьбярэжжа даўжынёю 3794 км з шматлікімі затокамі, пралівамі, бухтамі. Колькасьць выспаў раўняецца прыкладна 1500, самыя вялікія (якія таксама зьяўляюцца асобнымі акругамі) — Саарэмаа і Хіюмаа.

Найвышэйшы пункт Эстоніі — Суур Мунамяґі на паўднёвым усходзе краіны (318 м).

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Эстоніі
ESTCube-1 — першы эстонскі спадарожнік

Эстонія — сябра Эўрапейскага Зьвязу, буйнейшае ў сьвеце эканамічнае зоны. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці краіны ў 1991 годзе адбылася прыватызацыя большасьці энэрґетыкі, тэлекамунікацыяў, чыгункі і іншых прадпрыемстваў.

Эстонія сталася адной з найбольш дынамічна разьвіваючаюся эканомік усходняе Эўропы і нават сьвету. Яна першаю з былых рэсублік СССР выйшла на ўзровень вытворчасьці 1990 году і перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжаньня годам для краіны быў 1999, пад уплывам фінансавае крызы ў Расеі 17 жніўня 1998 году Эстонія была другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (у лістападзе 1999 году). Ужо да канца 2002 году Эстонія выканала большасьць патрабаваньняў для сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе, і 1 траўня 2004 году сталася сябрам ЭЗ.

Важным чыньнікам буйнага росту эканомікі Эстоніі ёсьць інвэстыцыі фінляндзкіх прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасьці на тэрыторыю краіны.

Моцна разьвіты сэктар інфармацыйных тэхналёґіяў. Эстонія займае першыя месцы ў сьвеце па карыстаньні Інтэрнэтам і выкарыстаньні найноўшых сродкаў сувязі.

У 1994 годзе Эстонія сталася першаю ў сьвеце краінаю, перайшоўшаю на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26%). У студзені 2005 году падатак на даходы фізычных асобаў быў зьменшаны да 24%.

1 студзеня 2011 году Эстонія далучылася да эўразоны — эстонская крона была замененая на эўра[3].

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Эстоніі

Амаль семдзясят адсоткаў насельніцтва складаюць этнічныя эстонцы, астатнія — пераважна расейцы, якія жывуць галоўным чынам у прамысловым паўночным рэґіёне краіны ці ў сталіцы Таліне. Таксама маецца невялікая ґрупа этнічных фінаў.

Паводле перапісу ад 2002 году, этнічны склад Эстоніі наступны:

Рэліґія

Як і ў Латвіі, вернікамі сябе вызначае даволі малая частка насельніцтва Эстоніі (каля аднае траціны). Большасьць вернікаў Эстоніі належаць да лютэранскае канфэсіі. Расейская мяншыня спаведуе праваслаўе. Пры гэтым традыцыйна высокая пашана аддаецца традыцыйным паганскім вераваньням.

Прыкладна 32% насельніцтва залічвае сябе да пэўнае рэліґіі:

Таксама маюцца больш дробныя ґрупы пратэстанцкіх і юдэйскіх вернікаў.

Мова

Дзяржаўная мова Эстоніі — эстонская. Шырока распаўсюджаныя расейская і ангельская.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Эстоніі

Эстонія вядомая як краіна з найвышэйшым у сьвеце ўзроўнем пісьменнасьці.

Крыніцы

  1. ^ Афіцыйная ацэнка
  2. ^ Estonian Economic Miracle: A Model For Developing Countries (анг.). Global Politician. Праверана 5 чэрвеня 2011 г. Архіўная копія ад 28 June 2011 г.
  3. ^ Ужо выходныя, 1—2 студзеня Радыё «Свабода», 1 студзеня 2011

Вонкавыя спасылкі

Эстоніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў