Вялікі тэатар Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылак
выпраўленьне спасылак
Радок 47: Радок 47:
| колькасьць супрацоўнікаў =
| колькасьць супрацоўнікаў =
| колькасьць валянтэраў =
| колькасьць валянтэраў =
| сайт = [http://belarusopera.by/by belarusopera.by]
| сайт = [http://bolshoibelarus.by/by belarusopera.by]
| заўвагі =
| заўвагі =
| колішняя назва = Дзяржаўны тэатар опэры і балету
| колішняя назва = Дзяржаўны тэатар опэры і балету

Вэрсія ад 23:55, 22 красавіка 2015

Нацыянальны акадэмічны
Вялікі тэатар опэры і балету

Будынак тэатру
Дата ўтварэньня 25 траўня 1933 (90 гадоў таму)
Тып Тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Менск, пл. Парыскай Камуны, 1
Каардынаты 53°54′37″ пн. ш. 27°33′41″ у. д. / 53.910286° пн. ш. 27.561387° у. д. / 53.910286; 27.561387Каардынаты: 53°54′37″ пн. ш. 27°33′41″ у. д. / 53.910286° пн. ш. 27.561387° у. д. / 53.910286; 27.561387
Генэральны дырэктар Уладзімер Грыдзюшка
Мастацкі кіраўнік балету Юры Траян
Галоўны мастак Аляксандар Касьцючэнка
Галоўны дырыжор Віктар Пласкіна
Сайт belarusopera.by
Колішняя назва Дзяржаўны тэатар опэры і балету

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету — галоўны опэрны і балетны тэатар Беларусі.  

Гісторыя

Гісторыя тэатру распачалася ў 1920-я гады на сцэне Першага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), які меў у сваім складзе салістаў опэры, харавую і балетную групы і невялікі сымфанічны аркэстар. Ужо тады ставіліся музычна-драматычныя спэктаклі, урыўкі з опэраў і балетаў, гучала народная музыка. У 1920-я гады будучыя зоркі беларускага опэрнага і балетнага мастацтва навучаліся ў музычных тэхнікумах Менску, Віцебска, Гомелю, а таксама ў створанай у 1930 годзе Дзяржаўнай студыі опэры і балету, якую ўзначальваў вядомы сьпявак Антон Баначыч. За тры гады ў студыі былі падрыхтаваныя прафэсійныя артысты і пастаўлены опэры «Залаты певень», «Кармэн», «Яўген Анегін», «Царская нявеста».[1]

Урачыстае адкрыцьцё самастойнага тэатру опэры і балету адбылося на сцэне Першага дзяржаўнага тэатра 25 траўня 1933 году спэктаклям «Кармэн».[1]

У Савецкім Саюзе тэатар меў устойлівую рэпутацыю аднаго з самых яскравых і творча жыцьцяздольных опэрных і балетных калектываў. Яго высокі мастацкі ўзровень у розны час вызначалі такія вядомыя дырыжоры, як Анісім Брон, Уладзімер Пірадаў, Леў Любімаў, Тацьцяна Каламійцава, Яраслаў Вашчак, Уладзімер Машэнскі, Генадзь Праватораў, Аляксандр Анісімаў; рэжысэры Алег Маралеў, Дзьмітрый Смоліч, Юры Ужанцаў, Сямён Штэйн, Вячаслаў Цюпа, Маргарыта Ізворска-Елізар’ева; балетмайстры Леў Крамарэўскі, Канстанцін Мулер, Сямён Дрэчын, Аляксей Андрэеў, Атар Дадышкіліяні, Валянцін Елізар’еў; мастакі Сяргей Мікалаеў, Яўген Чамадураў, Эрнст Гейдэбрэхт, Яўген Ждан, Вячаслаў Вокунеў.[1]

У 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі адзіны тэатар падзяліўся на дзьве самастойныя структуры: опэры і балету. У 2009 годзе пасьля завяршэньня капітальнае рэканструкцыі будынку тэатру было прынятае рашэньне зноў аб’яднаць трупы ў адзіны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету.[1]

Будынак

Будынак, у якім месьціцца тэатар — помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду аўтарства Г.Лаўрова і Ё. Лянгбарда.

У 1934 годзе[2] (паводле іншых зьвестак у 1935) на Траецкай плошчы заклалі масіўнае збудаваньне ў духу савецкага канструктывізму — новы тэатар опэры і балету. У 1937 годзе першапачатковы плян быў перапрацаваны ў бок памяньшэньня выдаткаў і адпаведна памераў збудаваньня. Будаўніцтва тэатра завяршылася ў 1938[2] годзе (паводле іншых зьвестак — у 1937).

У час нямецкай акупацыі 19411944 гадоў тэатар быў пераўтвораны ў стайню. Інтэр’еры і ўпрыгожваньні былі разрабаваны і вывезены ў Нямеччыну. Пасьля выгнаньня захопнікаў тэатар быў грунтоўна рэканструяваны, у прыватнасьці зьявіліся ярусныя бальконы ў глядацкай залі. Пры аднаўленьні інтэр’ераў выкарыстоўваліся эскізы Андрэя Бэмбеля. Рэканструкцыя доўжылася тры гады і скончылася ў 1948 годзе. Навокал тэатру быў разьбіты парк, спраектаваны Ё. Лянгбардам.

У 1967 годзе адбылася рэканструкцыя завяршэньня тэатру, у выніку чаго апошні атрымаў нізкі шаломападобны дах. У 1978 годзе адбылася наступная рэканструкцыя. У 2006 годзе будынак менскай опэры ізноў быў зачынены на капітальную рэканструкцыю, якая закончылася ў 2009 годзе.

Крыніцы

  1. ^ а б в г Гісторыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь вэб-старонка тэатру Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ а б Беларусы: У 13 т.  Т. 2. — Менск, 1997. С. 320

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Г000210

Вялікі тэатар Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў