Мова (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Публікацыі рамана ў Беларусі: прыбраў спасылкі на паўторныя уваходы аднаго і таго ж слова ў тэкст
Радок 81: Радок 81:
| Першае расейскамоўнае выданьне || 2014 || [[Файл:Mova-rasejski pieraklad.jpg|100 пкс]] || Ганна Крук, Кася Сырамалот, у афармленьні выкарыстаная карціна [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]] «Касмаполіс» ([[1931]]) || [[Логвінаў (выдавецтва)|Логвінаў]] || невядома
| Першае расейскамоўнае выданьне || 2014 || [[Файл:Mova-rasejski pieraklad.jpg|100 пкс]] || Ганна Крук, Кася Сырамалот, у афармленьні выкарыстаная карціна [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]] «Касмаполіс» ([[1931]]) || [[Логвінаў (выдавецтва)|Логвінаў]] || невядома
|-
|-
| Другое выданьне || 2014 || [[Файл:Mova-druhoje vydannie.png|100 пкс]] || Артур Вакараў (Adliga Studio) || [Кнігазбор || 500 ас.
| Другое выданьне || 2014 || [[Файл:Mova-druhoje vydannie.png|100 пкс]] || Артур Вакараў (Adliga Studio) || Кнігазбор || 500 ас.
|}
|}



Вэрсія ад 21:49, 8 красавіка 2015

Мова
Вокладка першага выданьня рамана (2014)
Жанр: антыўтопія
Аўтар: Віктар Марціновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 2014
Выдавецтва: Кнігазбор[d]
Папярэдні твор: Сфагнум
 (рас.) Электронная вэрсія

МОВА 墨瓦 – раман у жанры антыўтопіі беларускага пісьменьніка і журналіста Віктара Марціновіча, упершыню выдадзены ў 2014 г. Мае падзагаловак “Проста стойце побач; да вас падыдуць”. Раман стаў чацьвертым буйным творам Марціновіча і другім – напісаным ім беларускай мовай. Паводле аўтарскага меркаваньня, твор можна аднесьці да жанру “сацыяльнай фантастыкі”[1] ці “лінгвістычнага баевіка” [2]. Першая аўтограф-сэсія з нагоды публікацыі рамана адбылася 10 верасьня 2014 у Менску, а першая паўнавартасная прэзэнтацыя – 23 верасьня 2014 у Віцебску[3].

Гісторыя стварэньня

Марціновіч працаваў над раманам блізу трох-чатырох гадоў. Працэс роздуму запусьціў допіс беларускай пісьменьніцы Марыі Мартысевіч, у якім яна параўнала ўмовы гандлю беларускай літаратурай з наркагандлем. “Кнігу беларускую сёння ў горадзе знайсці гэтаксама складана, трэба шукаць бункер ці дылера. Гэты допіс запусціў працэс роздумаў, які цягнуўся блізу трох-чатырох гадоў. Паступова нараджаўся сюжэт. Можна сказаць, гэта самы прадуманы з маіх сюжэтаў”, — сьцьвярджаў сам Марціновіч[2]. Нягледзячы на прыгодніцка-дэтыктыўны сюжэт, аўтар паспрабаваў сабраць у рамане сваё “разуменьне багажу праблем, зьвязаных з нашай ідэнтычнасьцю, з культурай, мовай і гісторыяй. З тутэйшасьцю, з правінцыйнасьцю, з гатоўнасьцю адмовіцца ад свайго”[4].

Тыпалёгія “мовы”

Мова ў рамане Марціновіча зьяўляецца наркотыкам з клясы “несубстанцыйных псыхатропаў"[5] (с. 67, с. 161), які ўзьдзейнічае непасрэдна на псыхіку без выразнай шкоды для цела (с. 13). Ужываньне мовы мае вынікам згубу прасторавай і часавай арыентацыі, візуальныя і слыхавыя галюцынацыі з выразным этнаграфічным эфэктам. У адным зь месцаў раману аўтар акрэсьлівае мову як “адзіны нематэрыяльны наркотык, які ўзьдзейнічае на тутэйшых людзей”, беларусаў (с. 69), у іншым – удакладняе, што мова ня дзейнічае на жыхароў за межамі краю, напрыклад, на тых, “хто жыве ў Маскве ці Новасыбірску” (с. 162).

Распаўсюджаньне мовы адбываецца з дапамогай адмысловых “скруткаў” – надрукаваных ці напісаных цытат з розных літаратурных твораў. Меркавана, узьдзеяньне мовы на псыхіку адбываецца праз прачытаньне незвычайных “псыхадэлічных” зваротаў, сынтаксычных спалучэньняў, непаўторных лексыка-граматычных адзінак, якія сустракаюцца ў скрутках. Дасягненьне паўторнага эфэкту патрабуе павелічэньня моўнай дозы (с. 129), то бок, большай колькасьці прачытанага тэксту. Пры гэтым, паўторнае прычытаньне аднаго й таго ж скрутку не дае ранейшага эфэкту (с. 62).

Скруткі з моваю бываюць рознай якасьці і даўжыні, а самымі дарагімі лічацца скруткі з цэлых старонак друкаваных выданьняў. Распаўсюдам мовы займаюцца арганізаваныя групоўкі кітайцаў, цыган і індывідуальных гандляроў (“дылераў”). За ўжываньне мовы артыкулам 264 Крымінальнага кодэкса Саюзнай дзяржавы Кітая і Расеі падугледжана зьняволеньне да 10 год, за продаж – сьмяротнае пакараньне (с. 35-40). Выкананьне заканадаўства ў сфэры распаўсюду наркотыкаў (у тым ліку мовы) забясьпечвае “Дзяржнаркакантроль”.

Эпіграф

У якасьці эпіграфу да рамана ўжытая цытата з артыкула францускага філёзафа Раляна Барта “Рыторыка выбраза” (1964), які прысьвечаны аналізу візульнага вобраза як знакава-камунікацыйнай сыстэмы:

…прычым любы падобны слоўнік, якой бы ні была ягоная глыбіня, уяўляе сабой код. Паколькі сама нашая псыхея (як цяпер лічаць) структураваная так, як мова. Мала таго, чым глыбей мы апускаемся ў нэтры чалавечай псыхікі, тым болей разрэджанымі робяцца прабелы паміж знакамі

Паводле Барта, разуменьне назіральнікам пэўнага візуальнага вобраза залежыць ад культурнага кода, да якога далучаны суб’ект назіраньня, ад тыпаў веды, якія ён праектуе на выяву, і якія, разам з тым, шчыльна зьвязаныя зь ягонай штодзённай практыкай, нацыянальнай прыналежнасьцю, культурным і эстэтычным узроўнем: “Выява можа быць па-рознаму прачытана некалькімі рознымі суб’ектамі <…> і адна і тая ж лексыя можа мабілізаваць адрозныя слоўнікі”[6].Адпаведна, “мова” ў рамане выступае для беларусаў (так званых “карэнных жыхароў Паўночна-Заходніх тэрыторый”) асаблівым суплётам знакаў ці кодам, які толькі ў іх адных выклікае адмысловую эўфарыю, ня здольную праявіцца ў астатніх грамадзян Саюзнай дзяржавы.

Сюжэт

Падзеі адбываюцца ў 2044 годзе (ці ў 4741 – паводле кітайскага календара), у Менску, які знаходзіцца на Паўночна-Заходніх тэрыторыях Саюзнай дзяржавы Кітая і Расеі. Сюжэт грунтуецца на двух паралельных наратывах – кантрабадыста і наркагандляра Сяргея (“барыгі”) і непаменаванага наркамана (“джанкі”), якія сустракаюцца толькі ў канцы раману.

Барыга

Сяргей завозіць у Саюзную дзяржаву з Эўропы наркатычны сродак (“мову”), які знаходзіцца пад строгай забаронай. Пасьля адной з удалых паездак за мяжу па мову на Сяргея адбываецца незвычайны напад. Двох кітайцаў на матацыкле з дамагой вуды спрабуюць адабраць у яго заплечнік, аднак няўдала: леска рвецца, кручок застаецца ў тканіне заплечніка, а сам Сяргей атрымлівае моцныя пашкоджаньні пасьля падзеньня на асфальт. Праз пэўны час ён разумее, што ў заплечніку быў схаваны незвычайны скарб: падкладзены кімсьці ў Варшаве зборнік санэтаў на “мове” невядомага Сяргею Ўільяма Шэксьпіра.[7] Далей высьвятляецца, што кнігу яму падклаў прадстаўнік трыядаў “Сьветлы шлях” – менскай філіі кітайскага крымінальнай арганізацыі, якая спрабуе кантраляваць распаўсюджаньне наркотыку на Паўночна-Заходніх тэрыторыях. Трыяды выходзяць на Сяргея, спрабуючы ціхамірна забраць кнігу, якую, як яны мяркуюць, Сяргей хавае ў сваёй кватэры. Аднак, калі яны вяртаюцца з гаспадаром па кнігу, у доме Сяргея адбываецца выбух і нішчыць усю ягоную маёмасьць. Трыяды ўпэўнены ў зьнішчэньні кнігі, таму проста адвозяць Сяргея да Цёткі – беларускай намесьніцы Паўночна-Заходніх тэрыторыяў, якая стала адным з кіраўнікоў трыядаў пасьля замірэньня, дасягнутага паміж імі і беларускім узброеным супрацівам.

Цётка тлумачыць Сяргею сапраўднае значэньне мовы і прычыны ейнага незвычайнага ўзьдзеяньня на мясцовы люд. Уласна, асноўным матывам Цёткі атрымаць кнігу з санэтамі было жаданьне даведацца забытых беларускіх словаў, а перадусім – трэцяга слова для азначэньня адносінаў паміж мужчынам і жанчынай, асаблівага сыноніма да паняткаў “каханьня” й “любові”, ужытага калісьці выдатным перакладчыкам і паэтам Уладзімерам Дубоўкам. Зь цягам часу гэтае слова зьнікла зь беларускай лексыкі, якая, па словах Цёткі, была ўсьцяж “прарэджаная з кулямётаў забароны” (с. 171) расейска-кітайскімі ўладамі.

Менскія трыяды спрабуюць адрадзіць беларускую мову, і іхныя высілкі знаходзяць водгук у Сяргеевым сэрцы. Праз пэўны час ён адмаўляецца гандляваць мовай, а ягоныя сустрэчы зь Цёткай пачашчаюцца. Сяргей трымае ў таямніцы, што кнігу яму ўдалося захаваць, бо яна заўсёды была пры ім у заплечніку. Ён робіць выгляд, што спрабуе па памяці ўзнавіць невядомыя словы, каб заставацца цікавым Цётцы, якая яму, відавочна, падабаецца.

Трыяды даведваюцца, што ў хуткім часе ўлады рыхтуюць наступ на іх падпольле, таму кіраўнік баявога крыла “Сьветлага шляху”, беларус Сварог, вырашае дзейнічаць на апераджэньне. Ён зьдзяйсьняе захоп тэлевізійнага цэнтру, перарываючы этэр трансьляцыяй загадзя агучанага артыкула пра роднае слова сапраўднай Цёткі – беларускай літаратаркі Алаізы Пашкевіч. Але гэты тэракт падаўлены, амаль усе баевікі пастраляны ўладным спэцназам, адзіны з пазасталых удзельнікаў нападу па мянушцы Дзёгаць уцякае ў бок Кітая.

Джанкі

Другая лінія ўяўляе сабой жыцьцяпіс неназванага “моўнаркота”, які стаў спажывальнікам мовы праз выпадковую дзяўчыну ў начным клюбе. Менавіта празь ягоныя разважаньні чытач найболей даведваецца пра характар “моўнай” залежнасьці, спосабы набыцьця і спажываньня мовы, а таксама пра ейны юрыдычны статус. Гэты герой лічыць сябе інтэлектуалам і грэбліва ставіцца да большасьці грамадзян. Працяглы час ён працуе ў рэклямнай агенцыі капірайтэрам і складае творчы тандэм з дасьведчаным ужывальнікам мовы Ганіным. Праз пэўны час герой выпытвае ў Ганіна адрэсу наркадылера Сяргея, які стала забясьпечвае яго калегу якаснымі ўзорамі мовы. Нажаль, праз пэўны час Сяргей адмаўляецца прадаваць герою чарговыя дозы і ўвогуле сьцьвярджае, што настала перарваў гандаль.

У той самы дзень героя арыштоўваюць прадстаўнікі Дзяржнаркакантролю. У ізалятары герой знаёміцца зы сьледчым, які прадстаўляецца Язэпам Лёсікам і паведамляе пра “дальнабачнае” рашэньне ўладаў у хуткім часе амніставаць усіх спажывальнікаў мовы і пакінуць пакараньне толькі для ейных распаўсюднікаў. Між іншым, сьледчы закранае тэму празьмерных даходаў дылера Сяргея, які быццам на грошы залежных ад мовы людзей пабудаваў сабе новую кватэру (насамрэч, пасьля выбуху ў кватэры грошы на ейную рэнавацыю выдаткавалі зь дзяржаўнага бюджэту).

Героя адпускаюць з ізалятару, і ён адразу ідзе да Сяргея, дзе ў прыпадку гнева забівае яго і забірае з сабой кнігу з санэтамі Шэксьпіра. Гэтую кнігу як наркотык ён мае спажываць самастойна да шчасьлівай старасьці.

Тым часам, рашэньне дзяржаўных службаў легалізаваць ужываньне мовы мае свае наступствы. На кожным рагу людных вуліцаў зьяўляюцца агенты, якія прадаюць скруткі з моваю, што адпачатку ўтрымліваюць дзіўныя памылкі ў выглядзе апісак ці наўмысна скажоных фрагмэнтаў. Кошты на гэтыя скруткі ніжэйшыя, чым у трыядаў, таму прыбыткі апошніх значна скарачаюцца. У жаданьні высьветліць абставіны справы і падзяліць зоны ўплыву з новымі гульцамі на рынку, трыяды дамаўляюцца зь імі на бяззбройныя перамовы. Але падчас сустрэчы апошнія баявыя атрады “Светлага шляху” крывадушна растраляныя.

Гандляваць якаснай мовай больш не стае каму. Спажываньне мовы з памылковым кодам расьце, ейнае разуменьне становіцца ўсё больш цяжкім для саміх носьбітаў, і людзі перастаюць карыстацца мовай. Мова памірае.

Геаграфія падзей

Пачатак рамана адбываецца ў Варшаве, дзе “барыга” Сяргей набывае скурткі з моваю, каб пераправіць іх ў Менск. У Варшаве пануе культ спажывецтва, шопінг ператвораны ў рэлігію, адлюстраваньнем якой зьяўляюцца храмы-буцікі, што месьцяцца ў колішнім Палацы культуры і навукі. Усё гэта, на думку героя, ёсьць рысамі “зьбяднелай мультыкультурнай Эўропы”, якая выразна супрацьстаўляецца “заможнаму, годнаму, монаэтнічнаму рускаму Кітаю” (с. 20).

Менск, дзе разгортваюцца асноўныя падзеі рамана, – ёсьць горадам на паўночным захадзе Саюзнай дзяржавы, да якога культурныя ўплывы дабіраюцца праз 20-30 гадоў пасьля таго, як сталіся моднымі ў мэтраполіі (с. 14). Адпаведна, на ўсім архітэктурным абліччы гораду ляжыць прыкмета адсталасьці і правінцыйнасьці.

Раёны, вуліцы і будынкі, якія апісваюцца ў рамане

Мова твору

Арыгінал рамана пісаўся на беларускай мове. Аднак першае выданьне, згодна аўтарскай задуме, выйшла на таксама й на расейскай мове, каб злучыць айчынную чытацкую аўдыторыю:

Гэтым разам я вырашыў, што трэба злучаць аўдыторыю. Беларус, які гэты тэкст прачытае па-расейску, абавязкова і гарантавана будзе шукаць яго беларускі варыянт. У гэтым сэнс гэтай эстэтычнай правакацыі, таму што квінтэсэнцыяй гэтага раману зьўляецца сама мова [2].

Пераклад на расейскую мову ажыцьцявіла Лідзія Міхеева. Некаторыя элемэнты ў ім пераствораны для разуменьня замежнага расейскамоўнага чытача (напрыклад, плошча Залежнасьці ператварылася ў Плошчу ЭўрАзЭC). Пераклад быў выдадзены адразу ў дзьвюх вэрсіях: папяровай і электроннай. Выданьне электроннай вэрсіі беларускамоўнага арыгінала Марціновічам першапачаткова не прадугледжвалася.

Зважаючы на тое, што беларуская мова ў рамане выступае як “альтэрнатыўны сусьвет”, некаторыя чытачы адзначылі, што расейскамоўны пераклад выглядае арганічнейшым за арыгінал і болей адпавядае канцэпцыі твору, паколькі ў ім выразьней акрэсьліваецца пранікненьне чужароднай мовы ў расейскі тэкст[8].

Публікацыі рамана ў Беларусі

Выданьне Год Вокладка Аўтар вокладкі Выдавецтва Наклад
Першае выданьне 2014 Анатоль Лазар (Adliga Studio) Кнігазбор 1000 ас. + 700 ас. (дадат.)
Першае расейскамоўнае выданьне 2014 Ганна Крук, Кася Сырамалот, у афармленьні выкарыстаная карціна Язэпа Драздовіча «Касмаполіс» (1931) Логвінаў невядома
Другое выданьне 2014 Артур Вакараў (Adliga Studio) Кнігазбор 500 ас.

Крытыка, перайманьні, насьледаваньні

У асноўным, раман быў сустрэты прыязна чытачамі і крытыкамі. Міхась Баярын зазначыў: "Мова" чытаецца імкліва і цэльна, а пасьля сьніцца, захапляе і адорвае. <…> Кнігу хочацца расьцягаць на цытаты. За апошнія пятнаццаць гадоў гэта самы цікавы беларускі раман, які я чытаў”[9]

Андрэй Расінскі адцеміў уплыў на сюжэт раману ангельскамоўных антыўтопій “451 градус па ФарэнгейцеБрэдбэры, “Дзіўны новы сьветГаксьлі й “ДзюныГэрбэрта і назваў раман “захапляльнай кнігай”[10]. Асобнай крыніцай натхненьня для Марціновіча мог стаць раман “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня” Бахарэвіча, насычаны моўна-гістарычнай рэфлексіяй і знакаміты першым прафэтычным апісаньнем Шабаноў будучага.

Негатыўныя рысы раману адзначылі Каця Рускевіч (“стыль і штампы”, празьмерны “жаночы глянец”[11]) і Ціхан Чарнякевіч: “Раман «Мова» гладкі, як нэктарын, сэнтымэнтальны да ружовасьці і абсалютна нястрашны, хоць задуманы, паводле аўтара, як драма і антыўтопія”. Да таго ж, паводле крытыка, аўтар дэманструе “некампэтэнтнасьць … ў беларускай лірычнай традыцыі”, абіраючы для “моўных” уставак у раман слабыя і “найпрыметыўнейшыя” вершы (як у выпадку з “Матылём” Уладзімера Жылкі)[12].

Цікавыя факты

  • Прэзэнтацыя рамана ў Горадні 23 кастрычніка 2015 г. праходзіла ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай, але была перарваная міліцыяй і прадстаўніком мясцовага выканкама, якія палічылі, што памяшканьне не прыстасавана для грамадзкіх сустрэч, а самі арганізатары не атрымалі належны дазвол на правядзеньне мерапрыемства. [13],[14],[15] Цікава, што ў той самы дзень прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка праводзіў сустрэчу з прадстаўнікамі творчай інтэлегенцыі, на якой уздымаліся пытаньні спрыяньня літаратурнаму працэсу.
  • Выданьне рамана спарадзіла хвалю разнастайнага мастацкага імпэту ягоных чытачоў. Энтузіясты выпусьцілі цішоткі зь іерогліфамі «МО» і «ВА» ў стылі модных вышыванак, а мастачка Натальля Гарачая зрабіла выставу графічных работ па матывах рамана.[16] Сам аўтар па сьлядах свайго твору прарочыў “татухі з выявай “моўных” іерогліфаў, street art з выявамовамі “ў”, пэрфомансы на плошчы Мёртвых і зьяўленне праваднікоў па нябачным пакуль менскім Чайнатаўне”.[17]

Крыніцы

  1. ^ Марціновіч: Мой новы раман «Мова» — эстэтычная правакацыя. Радыё Свабода
  2. ^ а б в Лінгвістычны баявік Віктара Марціновіча «Мова» з'явіўся ў продажы. Наша Ніва (бел.)
  3. ^ Віктар Марціновіч пра раман "Мова": "Кніга выйшла рэкордным для Беларусі накладам". TUT.by (рас.)
  4. ^ Рэліз электроннай версіі рамана “Мова” адбыўся на лэйбле “Пяршак”. Блог Марціновіча (бел.)
  5. ^ Тут і далей пазначаны старонкі з выданьня Марціновіч В. Мова. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2014. – 264 с.
  6. ^ Р.Барт Рыторыка вобраза. Русский филологический портал (рас.)
  7. ^ Паводле аўтарскага апісаньня можна ідэнтыфікаваць гэтую кнігу як выданьне Шэкспір У. Санеты / Пер. У.Дубоўка. – Мінск: Беларусь, 1964.
  8. ^ Гл., напрыклад, Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? Беларусь 2.0 - Делаем вместе (рас.)
  9. ^ М.Баярын, Рэцэнзія на раман “Мова”. Блог Міхаіла Баярына
  10. ^ А.Расінскі, Фантастычныя прыгоды кантрабанднай мовы. Новы час
  11. ^ К.Рускевіч, Мова для новых. Bookster.by
  12. ^ Ц.Чарнякевіч, Жанглёр на футбольным полі. Радыё Свабода
  13. ^ Віктар Марціновіч: Гэта Беларусь, дзетка! Budzma.org (бел.)
  14. ^ Презентацию книги "Мова" Виктора Мартиновича в Гродно сорвали милиционеры и идеологи. Tut.by (рас.)
  15. ^ Гродзенскі ідэолаг: Міліцыянты пагарачыліся, да Марціновіча прэтэнзій няма. Tut.by (рас.)
  16. ^ «Адліга» распрацавала новы дазыйн вокладкі рамана «МОВА». Marketing.by
  17. ^ Мова – беларуская, Мінск – кітайскі. Версія Віктара Марціновіча. Budzma.org (бел.)

Дадатковая чытанка