Брно: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Брно?oldid=15604342
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Brno?oldid=654701745
Радок 51: Радок 51:
| Колер =
| Колер =
}}
}}
'''Брно''' ({{мова-cs|Brno}}, {{Праслухаць|Cs-Brno.ogg}}) — другі па велічыні [[горад]] [[Чэхія|Чэхіі]], адміністрацыйны цэнтар [[Паўднёвамараўскі край|Паўднёвамараўскага]] краю (вобласьці). Горад пабудаваны на сутоку рэк [[Свратка|Свраткі]] і [[Сьвітава|Сьвітавы]]. Брно зьяўляецца гістарычным цэнтрам [[Маравія|Маравіі]].
'''Брно''' ({{мова-cs|Brno}}, {{Праслухаць|Cs-Brno.ogg}}) — другі па велічыні [[горад]] [[Чэхія|Чэхіі]], адміністрацыйны цэнтар [[Паўднёвамараўскі край|Паўднёвамараўскага]] краю (вобласьці). Горад пабудаваны на сутоку рэк [[Свратка|Свраткі]] і [[Сьвітава|Сьвітавы]]. Брно зьяўляецца гістарычным цэнтрам [[Маравія|Маравіі]] і найбуйнейшым мараўскім горадам. Горад мае каля 400 тысяч жыхароў.

Брно ёсьць месцам судовай улады Чэхіі, то бок месца базаваньня канстытуцыйнага і вярхоўнага суда Чэхіі, а таксама вышэйшага адміністрацыйнага суда і ўпраўленьня вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама зьяўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Брно таксама зьяўляецца важным цэнтрам вышэйшай адукацыі, то бок у горадзе знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца каля 89 тысяч студэнтаў<ref>[http://www.brno.cz/fileadmin/user_upload/sprava_mesta/magistrat_mesta_brna/OVV/cisla2010.pdf Brno v číslech]. The Statutory City of Brno. 2010. p. 85.</ref>.

[[Выставачны цэнтар Брно]] зьяўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у [[Эўропа|Эўропе]], і займае 23 радок у сьвеце<ref>[http://www.bvv.cz/veletrhy-brno/spolecnost/ O společnosti Veletrhy Brno]. Veletrhy Brno</ref>. Комплекс адкрыўся ў [[1928]] годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выставы і кірмашы.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 61: Радок 65:


У [[1805]] годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасьля перамогі ў [[бітва пад Аўстэрліцам|бітве пад Аўстэрліцам]], [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] загадаў зьнішчыць фартыфікацыйныя ўмацаваньні гораду. У выніку гэтага да сёньняшніх дзён засталася толькі адна гарадзкая брама зь сямі, якія былі калісьці.
У [[1805]] годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасьля перамогі ў [[бітва пад Аўстэрліцам|бітве пад Аўстэрліцам]], [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] загадаў зьнішчыць фартыфікацыйныя ўмацаваньні гораду. У выніку гэтага да сёньняшніх дзён засталася толькі адна гарадзкая брама зь сямі, якія былі калісьці.

== Эканоміка ==
Зараз Брно зьяўляецца адным з галоўных эканамічных цэнтраў Чэхіі. Найважнейшая галіна — цяжкае [[машынабудаваньне]]. Разьвіты, таксама, [[хімічная прамысловасьць|хімічная]] і паліграфічная прамысловасьць, вытворчасьць станкоў, турбінаў, сельскагаспадарчых машынаў, як то трактарабудаўнічы завод [[Zetor]], і электратэхнічных вырабаў, выпускаюцца і дакладныя прыборы.

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 20:06, 5 красавіка 2015

Брно
Брно
Герб Брна Сьцяг Брна
Плошча: 230 км²
Насельніцтва: 366.661
Паштовы індэкс: 602 00 – 644 00
Геаграфічныя каардынаты: 49°12′ пн. ш. 16°36′ у. д. / 49.2° пн. ш. 16.6° у. д. / 49.2; 16.6Каардынаты: 49°12′ пн. ш. 16°36′ у. д. / 49.2° пн. ш. 16.6° у. д. / 49.2; 16.6
Брно на мапе Чэхіі
Брно
Брно
Брно

Брно (па-чэску: Brno, Аўдыё Cs-Brno.ogg ) — другі па велічыні горад Чэхіі, адміністрацыйны цэнтар Паўднёвамараўскага краю (вобласьці). Горад пабудаваны на сутоку рэк Свраткі і Сьвітавы. Брно зьяўляецца гістарычным цэнтрам Маравіі і найбуйнейшым мараўскім горадам. Горад мае каля 400 тысяч жыхароў.

Брно ёсьць месцам судовай улады Чэхіі, то бок месца базаваньня канстытуцыйнага і вярхоўнага суда Чэхіі, а таксама вышэйшага адміністрацыйнага суда і ўпраўленьня вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама зьяўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Брно таксама зьяўляецца важным цэнтрам вышэйшай адукацыі, то бок у горадзе знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца каля 89 тысяч студэнтаў[1].

Выставачны цэнтар Брно зьяўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у Эўропе, і займае 23 радок у сьвеце[2]. Комплекс адкрыўся ў 1928 годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выставы і кірмашы.

Гісторыя

Вуліцы Брно
Выгляд на храм сьвятога Пятра

У канцы XII стагодзьдзя горад стаўся цэнтрам удзельнага княства Пржэмыславічаў. Гэты час горад меўназву Бржаціслаўскі град. У 1243 годзе места атрымала права вольнага імпэрскага гораду, а ў канцы XIII стагодзьдзя Брно ператварылася ў рэзыдэнцыю маркграфаў мараўскіх. З XIV стагодзьдзя пытаньні мясцовага самакіраваньня сталі вырашацца мараўскімі земскімі соймамі, якія праводзіліся ў Брно раз на два гады.

Падчас паўстаньня гусітаў горад застаўся верным каралю. У 1454 годзе, каралём Ладзіславам Постумам, з гораду былі выгнаныя ўсе габрэі. З 1526 па 1918 гады Брно належыў да дынастыі Габсбургаў, у гэтыя часы Брно стаў эканамічным і культурным цэнтрам Маравіі. Горад, як сталіца Маравіі, падтрымала саслоўнае паўстаньне 1619 году. Падчас Трыццацігадовай вайны Брно двойчы, у 1643 і 1645 гадох, быў абложаны швэдзкім войскам. У 1742 годзе, як і швэды, прусы таксама ня мелі посьпеху ў аблозе гораду. У 1777 годзе Брно стаў цэнтрам біскупства. Горад меў важнае абарончае значэнне аж да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У Брно існавала адна з самых вядомых турмаў Аўстра-Вугоршчыны, якая праіснавала да 1858 году.

У 1805 годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасьля перамогі ў бітве пад Аўстэрліцам, Напалеон загадаў зьнішчыць фартыфікацыйныя ўмацаваньні гораду. У выніку гэтага да сёньняшніх дзён засталася толькі адна гарадзкая брама зь сямі, якія былі калісьці.

Эканоміка

Зараз Брно зьяўляецца адным з галоўных эканамічных цэнтраў Чэхіі. Найважнейшая галіна — цяжкае машынабудаваньне. Разьвіты, таксама, хімічная і паліграфічная прамысловасьць, вытворчасьць станкоў, турбінаў, сельскагаспадарчых машынаў, як то трактарабудаўнічы завод Zetor, і электратэхнічных вырабаў, выпускаюцца і дакладныя прыборы.

Крыніцы

  1. ^ Brno v číslech. The Statutory City of Brno. 2010. p. 85.
  2. ^ O společnosti Veletrhy Brno. Veletrhy Brno

Вонкавыя спасылкі

Брносховішча мультымэдыйных матэрыялаў