Варшава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вашаўская аглямэрацыя
дапаўненьне дэмаграфія
Радок 77: Радок 77:


=== Варшаўская аглямэрацыя ===
=== Варшаўская аглямэрацыя ===
Варшава зьяўляецца цэнтрам моцна разбудаванай аглямэрацыі, у скалад якой апроч самой сталіцы ўваходзіць шмат гарадоў і вёсак [[Мазавецкае ваяводзтва|мазавецкага ваяводзтва]]. Але да сёньняшняга дня не існуе адзіных вызначаных ейных межаў. Некаторыя бачаць іх у адлегласьці ад 20 да 30 км ад цэнтра Варшавы, нікаторыя - нават да 40-50 км. Тэарэтычна аглямэрацыя павінна складацца з групы гарадоў, якія зьвязаны паміж сабой прасторава і функцыянальна. Такі падыход дазваляе вызначыць дзьве граніцы варшаўскай аглямэрыцыі як гарадзкога комлексу:
Варшава зьяўляецца цэнтрам моцна разбудаванай аглямэрацыі, у скалад якой апроч самой сталіцы ўваходзіць шмат гарадоў і вёсак [[Мазавецкае ваяводзтва|мазавецкага ваяводзтва]]. Але да сёньняшняга дня не існуе адзіных вызначаных ейных межаў. Некаторыя бачаць іх у адлегласьці ад 20 да 30 км ад цэнтра Варшавы, іншыя - нават да 40-50 км. Тэарэтычна аглямэрацыя павінна складацца з групы гарадоў, якія зьвязаны паміж сабой прасторава ды функцыянальна. Такі падыход дазваляе вызначыць дзьве граніцы варшаўскай аглямэрыцыі як гарадзкога комлексу:
[[Выява:Aglomeracja warszawska wg PZP 2004.png|thumb|400px|right|Варшаўская аглямэрацыя згодна пляну [[2004]] году]]
[[Выява:Aglomeracja warszawska wg PZP 2004.png|thumb|320px|left|Варшаўская аглямэрацыя згодна пляну [[2004]] году]]


'''1''' - ''Прасторава-функцыянальны комплекс '' (Абшар Варшаўскай Мэтраполіі - ''Obszar Metropolitalny Warszawy''):
'''1''' - ''Прасторава-функцыянальны комплекс '' (Абшар Варшаўскай Мэтраполіі - ''Obszar Metropolitalny Warszawy''):
Радок 84: Радок 84:
Варшава, [[Легіёнава]] (''Legionowo''), [[Маркі]] (''Marki''), [[Зомбкі]] (''Ząbki''), [[Зялёнка]] (''Zielonka''), [[Валомін]] (''Wołomin''), [[Сулеювэк]] (''Sulejówek''), [[Язэфаў]] (''Józefów''), [[Отвацк]] (''Otwock''), [[Карчаў]] (''Karczew''), [[Кабылка]] (''Kobyłka''), [[Канстанцін-Язёрна]] (''Konstancin-Jeziorna''), [[Пяшэчна]] (''Piaseczno''), [[Пястаў]] (''Piastów''), [[Прушкаў]] (''Pruszków''), [[Ажараў Мазавецкі]] (''Ożarów Mazowiecki''), [[Ламянкі]] (''Łomianki'').
Варшава, [[Легіёнава]] (''Legionowo''), [[Маркі]] (''Marki''), [[Зомбкі]] (''Ząbki''), [[Зялёнка]] (''Zielonka''), [[Валомін]] (''Wołomin''), [[Сулеювэк]] (''Sulejówek''), [[Язэфаў]] (''Józefów''), [[Отвацк]] (''Otwock''), [[Карчаў]] (''Karczew''), [[Кабылка]] (''Kobyłka''), [[Канстанцін-Язёрна]] (''Konstancin-Jeziorna''), [[Пяшэчна]] (''Piaseczno''), [[Пястаў]] (''Piastów''), [[Прушкаў]] (''Pruszków''), [[Ажараў Мазавецкі]] (''Ożarów Mazowiecki''), [[Ламянкі]] (''Łomianki'').


Плошча - 1 239,28 км², кольксьць жыхароў - 2 136 090, шчыльнасьць - 1 723 ас./км².
Плошча - 1 239,28 км², колькасьць жыхароў - 2 136 090, шчыльнасьць - 1 723 ас./км².


'''2''' - ''Функцыянальны комплекс'':
'''2''' - ''Функцыянальны комплекс'':
Радок 90: Радок 90:
Гарады зь першага пункту, а таксама: [[Новы-Двор-Мазавецкі]] (''Nowy Dwór Mazowiecki''), [[Радзымін]] (''Radzymin''), [[Гура Кальварыя]] (''Góra Kalwaria''), [[Мілянувэк]] (''Milanówek''), [[Брвінаў]] (''Brwinów''), [[Падкова Лесна]] (''Podkowa Leśna''), [[Гродзіск Мазавецкі]] (''Grodzisk Mazowiecki''), [[Блоне]] (''Błonie''), [[Галінаў]] (''Halinów''), [[Яблонна]] (''Jabłonna'').
Гарады зь першага пункту, а таксама: [[Новы-Двор-Мазавецкі]] (''Nowy Dwór Mazowiecki''), [[Радзымін]] (''Radzymin''), [[Гура Кальварыя]] (''Góra Kalwaria''), [[Мілянувэк]] (''Milanówek''), [[Брвінаў]] (''Brwinów''), [[Падкова Лесна]] (''Podkowa Leśna''), [[Гродзіск Мазавецкі]] (''Grodzisk Mazowiecki''), [[Блоне]] (''Błonie''), [[Галінаў]] (''Halinów''), [[Яблонна]] (''Jabłonna'').


Плошча - 2 730,23 км², кольксьць жыхароў - 2 596 553, шчыльнасьць - 951.0 ас./км²
Плошча - 2 730,23 км², колькасьць жыхароў - 2 596 553, шчыльнасьць - 951.0 ас./км²


== Дэмаграфія ==
== Дэмаграфія ==

Варшава зьяўляецца найбуйнейшым польскім горадам адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у 2007) ды займаванай паверхі (517 км²). Акрамя таго, вялікую частку жыхароў польскай сталіцы складаюць незарэгістраваныя асобы (каля 500-700 тысячаў чалавек).

Вялікія страты панесла Варшава ў выніку [[Другая сусветная вайна|II сусьветнай вайны]]: з 1 289 000 жыхароў у [[1939]] годзе - да 478 755 чалавек у [[1946]]. Напачатку 50-х гадоў прырост насельніцтва складаў каля 5-7% штогод (45 000 - 60 000 асобаў на 41 000 новых кватэраў, пабудаваных згодна шасьцілеткі [[1950]]-[[1955]]). Такім чынам былі ўведзены абмежаваньні для абавязковай рэгістрацыі, якія прывялі да спадку тэмпа міграцыі (толькі 22 000 асобаў у [[1976]] годзе). Гэтыя абмежаваньні паспрыялі разьвіцьцю варшаўскіх прыгарадаў, дзе пасяляліся людзі, якія прыязжалі з усёй Польшчы. Скасаваньне абмежаваньняў для рэгістрацыі прывяло да новага некантраляванага наплыву людзей да сталіцы.

[[Выява:Gocław - zespół osiedli Pragi Południe.jpg|thumb|right|300px|Адзін зь мікрараёнаў Варшавы]]
'''Зьмена лічбы насельніцтва:'''

*[[1939]] - 1 289 000
*[[1946]] - 478 755
*[[1950]] - 822 036
*[[1955]] - 1 000 577
*[[1960]] - 1 139 189
*[[1970]] - 1 315 648
*[[1980]] - 1 596 073
*[[1990]] - 1 655 661
*[[2000]] - 1 610 471
*[[2007]] - 1 702 139



== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 04:54, 19 лютага 2008

Шаблён:Інфармацыя пра горад


Варша́ва (па-польску: Warszawa) – сталіца і найбуйнейшы горад Польшчы на рацэ Вісла. Варшава стала сталіцай краіны дзякуючы каралю Жыгімонту Вазе, які ў 1596 распачаў сэрыю паездак да гэтага горада. Канстытуцыйная сталіца Польшчы ад 1952 года.

Варшава зьўляецца важным эўрапейскім навуковым, культурным, палітычным і гаспадарчым цэнтрам. Тут мае сваю сядзібу Прэзыдэнт краіны, знаходзіцца Сэйм Рэчыпаспалітай Польшчы (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej), Рада Міністраў (Rada Ministrów) і іншыя цэнтры цэнтральнай улады. Апроч гэтага, Варшава зьяўляецца сталіцай мазавецкага ваяводзтва.

Варшава - найбуйнейшы польскі горад адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у 2007) і займаванай паверхі (517 км²).

Геаграфія

Распалажэньне і прырода

Вісла ў Варшаве

Варшава знаходзіцца па абодвух бакох Віслы на Сярэднемазавецкай нізіне, у адлегласьці каля 350 км да Карпат ды Балтыйскага мора і мае сярэднюю вышыню 100 м над узроўнем мора. Большасьць левабярэжнай часткі горада ляжыць на высокім адхоне Віслы. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае -3,3°C, у ліпені +18,0°C (гадавая - +7,8°C), колькасьць ападкаў складае каля 493 мм у год (максымум у чэрвені - 82 мм, мінімум у лютым - 18 мм). Найчасьцей Варшава знаходзііца пад уплывам палярна-марскога паветра (каля 60% дзён у год), а таксама палярна-кантынэнтальнага (каля 30% дзён у год). У сталіцы і яе прыгарадах яскрава адзначаецца вялікі ўплыў буйной гарадзкой аглямэрацыі на клімат ("выспа цеплыні"). Гэта прыводзіць да таго, што ў цэнтры горада назіраецца вышэйшая сярэдняя тэмпэратура, выпадае больш ападкаў, а таксама фіксуецца ніжэйшая хуткасьць ветру.

Адміністрацыйны падзел

Як і перад вайной, так і пачынаючы ад 1945 года, Варшава была вылучаным горадам (т.зв. гарадзкім ваяводзтвам); з 60-х гг. замацаваўся падзел на 7 раёнаў-гмінаў (у значэньні паветаў: Макотаў (Mokotów), Ахота (Ochota), Паўднёвая Прага (Praga Południe), Паўночная Прага (Praga Północ), Цэнтр (Śródmieście), Воля (Wola) ды Жалібаж (Żoliborz).

Пачынаючы ад красавіка 1994 Варшава ўяўляла сабой саюз ужо 11 гмінаў. Такім чынам, на той момант фармальна не існавала цэласнага горада пад назвай Варшава, але ў выніку рэформаў, якія былі ўведзены т.зв. варшаўскім статутам (Ustawa warszawska) у 2002, сталіца зараз зьяўляецца адзінай гмінай на правах павету. Ранейшыя гміны маюць сёньня статус раёнаў, якія валодаюць абмежаванай кампэтэнцыяй у справах самакіраваньня. Акрамя таго, межы Варшавы былі пашыраны за лік незалежнай раней гміны Вэсола (Wesoła) і дасягнулі колькасьці ў 18 раёнаў.

Найбольш шчыльна заселены раён Ахота (Ochota) - 9448 асобаў/км², найменей шчыльна раён Вілянаў (Wilanów ) - 414 асобаў/км². Сярэдняя лічба для ўсяго горада складае 3291 асобаў/км² (дадзеныя на 2006 год).

Адміністрацыйны падзел Варшаывы з 2002
Раён Колькасьць жыхароў Шчыльнасьць (ас/км²) Плошча (км²)
Макотаў (Mokotów) 226911 6410 35,4
Паўднёвая Прага (Praga Południe) 185077 8262 22,4
Урсынаў (Ursynów) 143935 3286 43,8
Воля (Wola) 142025 7359 19,3
Бяляны (Bielany) 135307 4189 32,3
Цэнтр (Śródmieście) 134306 8609 15,6
Таргувэк (Targówek) 122872 5077 24,2
Бэмова (Bemowo) 107197 4288 25,0
Ахота (Ochota) 91643 9448 9,7
Бялолэнка (Białołęka) 76999 1055 73,0
Паўночная Прага (Praga Północ) 73207 6422 11,4
Вавэр (Wawer) 66094 829 79,7
Жалібаж (Żoliborz) 49275 5797 8,5
Урсус (Ursus) 47285 5030 9,4
Улохі (Włochy) 39778 1391 28,6
Рэмбэртаў (Rembertów) 22688 1176 19,3
Вэсола (Wesoła) 20749 918 22,6
Вілянаў (Wilanów ) 15188 414 36,7

Варшаўская аглямэрацыя

Варшава зьяўляецца цэнтрам моцна разбудаванай аглямэрацыі, у скалад якой апроч самой сталіцы ўваходзіць шмат гарадоў і вёсак мазавецкага ваяводзтва. Але да сёньняшняга дня не існуе адзіных вызначаных ейных межаў. Некаторыя бачаць іх у адлегласьці ад 20 да 30 км ад цэнтра Варшавы, іншыя - нават да 40-50 км. Тэарэтычна аглямэрацыя павінна складацца з групы гарадоў, якія зьвязаны паміж сабой прасторава ды функцыянальна. Такі падыход дазваляе вызначыць дзьве граніцы варшаўскай аглямэрыцыі як гарадзкога комлексу:

Варшаўская аглямэрацыя згодна пляну 2004 году

1 - Прасторава-функцыянальны комплекс (Абшар Варшаўскай Мэтраполіі - Obszar Metropolitalny Warszawy):

Варшава, Легіёнава (Legionowo), Маркі (Marki), Зомбкі (Ząbki), Зялёнка (Zielonka), Валомін (Wołomin), Сулеювэк (Sulejówek), Язэфаў (Józefów), Отвацк (Otwock), Карчаў (Karczew), Кабылка (Kobyłka), Канстанцін-Язёрна (Konstancin-Jeziorna), Пяшэчна (Piaseczno), Пястаў (Piastów), Прушкаў (Pruszków), Ажараў Мазавецкі (Ożarów Mazowiecki), Ламянкі (Łomianki).

Плошча - 1 239,28 км², колькасьць жыхароў - 2 136 090, шчыльнасьць - 1 723 ас./км².

2 - Функцыянальны комплекс:

Гарады зь першага пункту, а таксама: Новы-Двор-Мазавецкі (Nowy Dwór Mazowiecki), Радзымін (Radzymin), Гура Кальварыя (Góra Kalwaria), Мілянувэк (Milanówek), Брвінаў (Brwinów), Падкова Лесна (Podkowa Leśna), Гродзіск Мазавецкі (Grodzisk Mazowiecki), Блоне (Błonie), Галінаў (Halinów), Яблонна (Jabłonna).

Плошча - 2 730,23 км², колькасьць жыхароў - 2 596 553, шчыльнасьць - 951.0 ас./км²

Дэмаграфія

Варшава зьяўляецца найбуйнейшым польскім горадам адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у 2007) ды займаванай паверхі (517 км²). Акрамя таго, вялікую частку жыхароў польскай сталіцы складаюць незарэгістраваныя асобы (каля 500-700 тысячаў чалавек).

Вялікія страты панесла Варшава ў выніку II сусьветнай вайны: з 1 289 000 жыхароў у 1939 годзе - да 478 755 чалавек у 1946. Напачатку 50-х гадоў прырост насельніцтва складаў каля 5-7% штогод (45 000 - 60 000 асобаў на 41 000 новых кватэраў, пабудаваных згодна шасьцілеткі 1950-1955). Такім чынам былі ўведзены абмежаваньні для абавязковай рэгістрацыі, якія прывялі да спадку тэмпа міграцыі (толькі 22 000 асобаў у 1976 годзе). Гэтыя абмежаваньні паспрыялі разьвіцьцю варшаўскіх прыгарадаў, дзе пасяляліся людзі, якія прыязжалі з усёй Польшчы. Скасаваньне абмежаваньняў для рэгістрацыі прывяло да новага некантраляванага наплыву людзей да сталіцы.

Адзін зь мікрараёнаў Варшавы

Зьмена лічбы насельніцтва:


Гісторыя

Файл:Warsaw6vb.jpg
Варшава

Вонкавыя спасылкі

Варшавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў