Віктар Хурсік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Сартыроўка па змоўчваньні
Радок 5: Радок 5:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хурсік}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хурсік}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія прадпрымальнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускія прадпрымальнікі]]

Вэрсія ад 19:45, 29 сакавіка 2015

Віктар Уладзімеравіч Хурсік (нар. 9 траўня 1953 году, чыгуначная станцыя Уборак Асіповіцкага р-ну, БССР) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў, актыўны грамадзкі дзяяч. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў сям’і начальніка станцыі. У 1982 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам. З 1991 і па 2002 гады працаваў у газеце «Звязда», рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе і адначасова пачынаў уласную выдавецкую дзейнасьць. Самастойна дасьледуе гісторыю Асіповіцкага р-ну і на гэту тэму надрукаваў кнігі: «Род Офенбахаў у гісторыі Беларусі. Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі»(2002), «Зямля Радзівілаў на Асіповіччане» (2000), «Паўстанне Памяці. З гісторыі Асіповіччаны ад старажытных часоў да 1911 г.» (1999), «Белы Лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл» (2001). Аўтар дакумэнтальнага досьледу «Кроў і попел Дражні: гісторыя партызанскага злачынства» (2003), які меў шырокі рэзананс. Адзін з сучасных абаронцаў вольнага слова і друку[1].

Крыніцы

  1. ^ Асабістая гутарка з В. У. Хурсікам//Беларускі гістарычны часопіс. 2002. № 6. С. 38