Дырк Кёйт: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 46 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q294214 (translate me) |
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Гульцы ФК «Лівэрпул» у Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Лівэрпул»; [[Вікіпэдыя:Пагадненьні па назва... |
||
Радок 75: | Радок 75: | ||
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Утрэхт»]] |
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Утрэхт»]] |
||
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Фэеноорд» Ратэрдам]] |
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Фэеноорд» Ратэрдам]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Лівэрпул»]] |
||
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Фэнэрбахчэ» Стамбул]] |
[[Катэгорыя:Гульцы ФК «Фэнэрбахчэ» Стамбул]] |
Вэрсія ад 07:17, 21 сакавіка 2015
Дырк Кёйт | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 ліпеня 1980 (43 гады) Катвэйк-аан-Зээ, Нідэрлянды | |
Рост | 184 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фэнэрбахчэ | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2003 2003—2006 2006—2012 2012— |
Утрэхт Фэеноорд Лівэрпул Фэнэрбахчэ |
160 (51) 101 (71) 208 (51) 0 (0) |
Зборныя | ||
2004— | Нідэрлянды | 90 (24) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дырк Кёйт (па-нідэрляндзку: Dirk Kuijt, 22 ліпеня, 1980, Катвэйк-аан-Зээ, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, атакавалы паўабаронца ці нападнік турэцкага клюба «Фэнэрбахчэ» й нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Пачаў кар’еру ўва «Ўтрэхце». Зьяўляўся лідэрам каманды, гуляў на пазыцыі нападніка, пазьней перайшоў у «Фэеноорд» за 1 млн эўра.
Кар’ера
«Утрэхт»
Улетку ва ўзросьце 18 гадоў Дырк Кёйт далучыўся да «Утрэхта». У клюбе ён гуляў на пазыцыі нападніка.
«Фэеноорд»
Улетку 2003 году за 1 млн эўра Кёйт перайшоў у склад іншага нідэрляндзкага клюба «Фэеноорд». У «Фэеноордзе» Кёйт хутка стаў улюбёнцам заўзятараў. У сваім першым сэзоне ён забіў 20 мячоў у чэмпіянаце. У сэзоне 2004—2005 гадоў забіў свой першы хет-рык ў матчы з «Дэ Граафсхапам». Пазьней ён забіў тры галы ў браму каманды «АДО Дэн Гааг». Па выніках сэзона Кёйт стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 29 мячоў.
«Лівэрпул»
18 жніўня 2006 году Кёйт падпісаў дамовы зь «Лівэрпулам». Дэбютаваў за «Лівэрпул» у матчы супраць клюба «Ўэст Гэм Юнайтэд», выйшаўшы на замену пад заслону матчу. У матчы з «ПСВ» у Лізе чэмпіёнаў Кёйт упершыню выйшаў зь першых хвілінаў.
«Фэнэрбахчэ»
3 чэрвеня 2012 года на афіцыйным сайце «Фэнэрбахчэ» было абвешчана, што Кёйт падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[1].
Зборная
Дэбютаваў у зборнай у верасні 2004 году ў гульні супраць зборнай Ліхтэнштайна, калі камандай кіраваў Марка ван Бастэн.
Дасягненьні
Клюбныя
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2003
- Уладальнік Кубка ангельскай Лігі: 2012
Міжнародныя
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2004
- Срэбранны прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
Крыніцы
- ^ Kuyt to set for Fenerbahçe. fenerbahce.org
Вонкавыя спасылкі
Дырк Кёйт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў