Рамзан Кадыраў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, шаблён
Зноскі
Радок 83: Радок 83:
* Завулак Рамзана Кадырова (Знаменскае)
* Завулак Рамзана Кадырова (Знаменскае)
* Плошча, прысьвечаная 100 дням кіраваньня Рамзана Кадырава на пасадзе галавы Чачэнскай (расейскай) рэспублікі ([[Грозны]])
* Плошча, прысьвечаная 100 дням кіраваньня Рамзана Кадырава на пасадзе галавы Чачэнскай (расейскай) рэспублікі ([[Грозны]])

== Зноскі ==
{{Крыніцы}}


{{артаграфія}}
{{артаграфія}}

Вэрсія ад 21:15, 17 сакавіка 2015

Рамзан Кадыраў
па-чачэнску: Къадири Ахьмадан кIант Рамзан
Галава Чачэнскай (расейскай) рэспублікі
15 лютага 2007 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Папярэднік: Алу Алханаў
Галава ўрада Чачэнскай (расейскай) рэспублікі
17 лістапада 2005 — 10 красавіка 2007
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Папярэднік: Сяргей Абрамаў
Наступнік: Адэс Хайсултанаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 кастрычніка 1976
в. Цэнтары, Курчалоеўскі раён, ЧІАССР, СССР
Партыя: Адзіная Расея
Сужэнец: Medni Kadyrova[d]
Дзеці: Сыны Ахмат, Адам, Зэлімхан, дочкі Айшат, Карына, Хедзі, Табарік і Ашура
Бацька: Ахмат Кадыраў
Маці: Аймані Кадырава
Адукацыя: Інстытут права й торгу Махачкалы
Узнагароды:

Рамза́н Ахма́тавіч Кады́раў (па-чачэнску: Къадири Ахьмадан кIант Рамзан; нар. 5 кастрычніка 1976 году, Цэнтарой, Курчалоеўскі раён, ЧІАССР, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзяяч, кіраўнік Чачэнскай рэспублікі. Сын колішняга кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Ахмата Кадырава. Герой Расеі, генэрал-маёр міліцыі. Пад час Першай расейска-чачэнскай вайны ваяваў на баку чачэнцаў супраць Расеі. Пад час Другой вайны з Расеяй падтрымаў свайго бацьку й перайшоў на бок Расеі.

Сям'я

Рамзан Кадыраў жанаты на Мэдні Мусаеўне Айдаміравай (нар. 7 верасьня 1978), якая зараз кіруе домам моды, дзе шыюць ісламскае адзеньне. Яны маюць дзяцей: тры сыны – Ахмат (нар. 8 лістапада 2005), Зэлімхан (нар. 14 сьнежня 2006), Адам (нар. 24 лістапада 2007) і пяць дачок – Айшат (нар. 31 сьнежня 1998), Карына (нар. 17 студзеня 2000), Хедзі (нар. 21 верасьня 2002), Табарык (нар. 13 ліпеня 2004), Ашура (нар. студзень 2012). Маці Рамзана Кадырава Аймані Нясіеўна Кадырава мае пасады ва ўрадзе Чачэнскай рэспублікі.

Паходжаньне

Дзяцінства

Рамзан Кадыраў нарадзіўся 5 кастрычніка 1976 года ў вёсцы Цэнтарой у ЧІАССР. Меў старэйшага брата Зэлімхана, які памёр у 2004 годзе. Мае сясьцёр: Зарган (нар. ў 1976), Зулай (нар. ў 1972). Рамзан Кадыраў вучыўся у звычайнай сярэдняй школе. Дзе вучыўся далей невядома. Праўда ў 2004 годзе закончыў Унівэрсытэт у Махачкале й атрымаў дыплём юрыста.

Першая вайна з Расеяй (1994-1996)

Пад час Першай расейска-чачэнскай вайны разам з бацькам падтрымліваў чачэнскі бок. Ёсьць чуткі, што прымаў асабісты ўдзел ў баях.

Міжваенны час (1996-1999)

У міжваенны час знаходзіўся ўвесь час пры бацьку.

Пачатак службы для Расеі

Восеньню 1999 году Рамзан разам з бацькам перайшоў на бок Расеі. Ягоны бацька й ён сам быў абвешчаны чачэнцамі здраднікам. Ахмат Кадыраў даў свайму сыну пасаду ў Часовым урадзе Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Рамзан стаў ахоўнікам свайго бацькі. З 2000 па 2002 гады — стаў інспэктарам сувязі й тэхнікі міліцыі пры МУС Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. З траўня 2002 па люты 2004 гады стаў начальнікам гэтага аддзелу. У 2003 годзе Рамзан стаў начальнікам службы бясьпекі (аховы) прэзыдэнта Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. У гэты час Рамзан займаўся перамовамі з чачэнцамі, якія маглі выступіць са зброяй у руках супраць А. Масхадава й яго паплечнікаў. Большасьць ягонага атраду былі колішнія прыхільнікі ЧРІ й А. Масхадава. У 2003—2004 гады займаў пасаду памочніка міністра МУС Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Пасьля забіцьця яго бацькі стаў першым намесьнікам кіраўніка ўраду Чачэнскай (расейскай) рэспублікі.

Кіраўнік ураду Чачэнскай (расейскай) рэспублікі (2005—2007)

18 лістапада 2005 году кіраўнік ураду Чачэнскай (расейскай) рэспублікі Сяргей Барысавіч Абрамаў (кіраўнік ураду) папаў у дарожна-транспартае здарэньне й атрымаў раненьні. Яго абавязкі пачаў выконваць Рамзан Кадыраў. 28 лютага 2006 году Абрамаў заявіў аб сваёй адстаўцы й Рамзан Кадыраў стаў пастаянным кіраўніком ураду Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Паміж Кадыравым і кіраўніком Чачэнскай (расейскай) рэспублікі Алу Алханавым пачалася барацьба за прыхільнасьць з боку Пуціна. Гэтая барацьба пераўтварылася ў сапраўдныя баявыя дзеяньні. Пуцін вымушаны быў умяшацца. Рамзан Кадыраў быў падтрыманы Пуціным.

Кіраўнік Чачэнскай (расейскай) рэспублікі

Рамзан Кадыраў і Ўладзімер Пуцін,
14 лютага 2008 году.
Дзьмітры Мядзьведзеў і Рамзан Кадыраў,
25 ліпеня 2008 году.

15 лютага 2007 года Алханаў заявіў аб адстаўцы. Зараз жа Пуцін падпісаў указ аб прызначэньні Р. Кадырава выконваць абавязкі кіраўніка Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. 5 красавіка Р. Кадыраў стаў кіраўніком Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Аднак варажнечу гэта прынізіла. У красавіку 2008 году паміж кадыраўскімі людзьмі й старымі чачэнскімі людзьмі не зьвязанымі з Рамзанам пачалася бойка. 15 красавіка ў Гудэрмэсе пачаліся баі з прыхільнікамі Суліма Ямадаева. Пуцін зноў падтрымаў Рамзана. Усе аддзелы не падпарадкаваныя Рамзану былі распушчаныя. 10 лістапада 2009 году Дзьмітры Мядзьведзеў даў званьне Р. Кадыраву генэрал-маёра міліцыі. 28 лютага 2011 году Дзьмітры Мядзьведзеў працягнуў кіраўніцтва Р. Кадырава ў Чачэнскай (расейскай) рэспубліцы. У студзені 2015 году Р. Кадыраў заявіў, што карыкатуры на Мухамэда не павінныя быць. У гэты час у Францыі былі забітыя людзі, якія раней забілі некалькі чалавек, што працавалі ў часопісе, які надрукаваў карыкатуры на Махамеда.

Вуліцы й паркі, названныя ймем Рамзана Кадырава

Вуліцы Рамзана Кадырова:

  • Гудэрмэс
  • Цацой
  • Знаменскае
  • Бачой
  • Цэнтарой
  • Новы Энгеной
  • Энгель
  • Алерой
  • Энікалі
  • Аман (Ярданія)[1]
Іншае
  • Завулак Рамзана Кадырова (Знаменскае)
  • Плошча, прысьвечаная 100 дням кіраваньня Рамзана Кадырава на пасадзе галавы Чачэнскай (расейскай) рэспублікі (Грозны)

Зноскі