Дняпро: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Радок 92: Радок 92:
[[Катэгорыя:Рэкі Ўкраіны]]
[[Катэгорыя:Рэкі Ўкраіны]]
[[Катэгорыя:Рэкі Расеі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Расеі]]

{{Link FA|uk}}

Вэрсія ад 23:13, 9 сакавіка 2015

Рака
Дняпро
Рака Дняпро каля Лоева
Рака Дняпро каля Лоева
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Аксеніна (Расея)
Вусьце Дняпроўскі ліман
Краіны басэйну Беларусь, Украіна, Расея
Вобласьці Запароская вобласьць, Хэрсонская вобласьць, Віцебская вобласьць, Магілёўская вобласьць, Гомельская вобласьць, Днепрапятроўская вобласьць, Палтаўская вобласьць, Кіраваградзкая вобласьць, Чаркаская вобласьць, Чарнігаўская вобласьць, Кіеўская вобласьць, Кіеў і Смаленская вобласьць
Даўжыня 2290 км
Сярэднегадавы сьцёк 1670 м³/с
Плошча басэйну 504 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,08 ‰
Месцазнаходжаньне
Дняпро на мапе

Дняпро́ (па-расейску: Днепр, па-ўкраінску: Дніпро) — рака ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне (у тым ліку ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі). Трэцяя даўжынёй і плошчай басэйну рака Эўропы (пасьля Волгі і Дунаю). Даўжыня 2201 км (да пабудовы вадасховішчаў 2285 км), на тэрыторыі Беларусі 700 км. Плошча вадазбору 504 тыс. км², у Беларусі 63,7 тыс. км² (без басэйну Прыпяці). Выдатак вады ў вусьці 1670 м³/с, каля Воршы 123 м³/с, каля Рэчыцы 364 м³/с. Агульнае падзеньне ракі ў Беларусі 54 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 .

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца зь невялікага балота на Валдайскім узвышшы за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Аксеніна Андрэеўскага раёну Смаленскай вобласьці на вышыні 236 м над узроўнем мора, упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора. Шчыльнасьць рачной сеткі басэйну Дняпра на тэрыторыі Беларусі 0,39 км/км².

Асноўны сьцёк ракі фармуецца ў высокай плыні. Галоўная крыніца жыўленьня — сьнегавыя воды (у высокай плыні каля 50%). Грунтавыя воды складаюць 27%, дажджавыя 23% рочнага сьцёку. Веснавое разводзьдзе звычайна праходзіць адной, у асобныя гады дзьвюма ці трыма хвалямі. Сярэдняя вышыня над самай нізкай межаньню каля Воршы 5,9 м, Магілёва 6,2 м, Рэчыцы 4 м. Вышыня найбольшага ўзроўню 4—7 м, у вярхоўі, дзе абалона вузкая, да 12 м. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку сьнежня, крыгалом у сярэдняй плыні ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. На Беларусі найбольшая таўшчыня лёду 60—80 см (у пачатку сакавіка). Веснавы ледаход 4—9 дзён. Каля Воршы найбольшы расход вады 2000 м³/с (1931), найменшы 8 м³/с (1892), каля Рэчыцы адпаведна 4970 м³/с (1953) і 36 м³/с (1921). Сярэдні сьцёк завіслых наносаў на Беларусі 250 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыёвай клясы, умерана жорсткая, павышанай і сярэдняй мінэралізацыі. Для памяншэньня забруджваньня Дняпра пры прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаваньні, вядзецца кантроль за гідрахімічным рэжымам ракі, аднак як стан пакуль не паляпшаецца. У выніку Чарнобыльскай катастрофы значая частка глеяў, жывёльнага ды расьліннага сьвету Дняпра была забруджаная радыёактыўнымі нуклідамі.

У межах Беларусі даліна пераважна трапэцападобная, ніжэй за вусьце Сажа невыразная. Шырыня яе да Магілёва 0,8—3 км, ніжэй (да вусьця Сажа) 5—10 км, у межах Палескай нізіны зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Схілы даліны ўмерана стромкія і спадзістыя, вышынёй 12—35 м, парэзаныя ярамі, лагамі, далінамі прытокаў. Абалона на значным працягу ад Магілёва — двухбаковая тэраса, якая ўзвышаецца над межанным узроўнем вады на 5—8 м, шырыня яе 0,1—1 км. Ад Магілёва да Жлобіна пашыраецца да 6 км, у межах Гомельскага Палесься да 10 км. Паверхня абалоны ніжэй за Магілёў перасечаная старыцамі, рукавамі, пратокамі і затокамі, большай часткай адкрытая і разараная. Ёсьць павышаныя грывістыя дзялянкі, пясковыя ўзгоркі і прырэчышчавыя валы.

Рэчышча на вялікім працягу моцназьвілістае, багатае перакатамі і мелямі, найбольш выразнымі на дзялянцы паміж вусьцямі рэчак Друць і Сож. За 9 км вышэй за Воршу рака праразае граду дэвонскіх вапнякоў, утварае каля вёскі Прыдняпроўе г. зв. Кабяляцкія парогі. Шырыня ракі 60—120 м, паміж вусьцямі Бярэзіны і Сажа 0,2—0,6 км, ніжэй 0,8—1,5 км, а ў зоне падпору ад Кіеўскага вадасховішча 3—5 км. Дно роўнае, пясковае, часам пяскова-жвіровае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах разбураюцца, вышынёй ад 0,5 м да 10 м, у асобных месцах наладжаныя берагавыя замацаваньні[1].

Азёрнасьць вадазбору нязначная (менш за 1%), у большасьці сваёй гэта невялікія азёры.

Рэльеф

Вярхоўі вадазбору ракі ў межах Смаленскага і Аршанскага ўзвышшаў, правабярэжжа сярэдняй часткі высокай плыні на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, левабярэжжа на Аршанска-Магілёўскай раўніне, што на поўдні пераходзіць у нізіну Беларускага Палесься. На поўдні ад Рагачова па левабярэжжы ракі цягнецца Прыдняпроўская нізіна.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Найбольш прыпаднятая паўночная частка ўяўляе складаную сыстэму буйнаўзгорыстых марэнавых узвышшаў (Аршанскае, Менскае), якія чаргуюцца са слабаўвагнутымі, часта забалочанымі нізінамі і моцна падзеленымі плятопадобнымі дзялянкамі. Адносныя вышыні асобных узгоркаў вагаюцца ад 30—50 да 120 м. Цэнтральная частка, якая ахоплівае вадазборы рэчак Бярэзіна і Сож, пераважна раўнінная, месцамі сустракаюцца хвалістыя і дробнаўзгорыстыя дзялянкі дновай марэны з адноснымі вышынямі 5—30 м. Левабярэжжа да места Жлобін моцна падзеленае далінамі, ярамі, бэлькамі і прыпаднятае адносна правабярэжжы на 40—60 м. Паўднёвая частка вадазбору зьвязаная зь дзюнава-грудкаватымі пясковымі ўтварэньнямі вышынёй 5—8 м і асобнымі моцна размытымі марэнавымі грудамі, узвышшамі і градамі вышынёй да 10—60 м над навакольнай мясцовасьцю.

Расьліннасьць

Значную частку тэрыторыі (каля 25%) займаюць лясныя масівы, разьмяшчэньне іх нераўнамернае. Вялікія масівы знаходзяцца на вадазборах правабярэжных прытокаў (рака Бярэзіна, рака Друць). Левабярэжжа аблесенае значна менш. Лясы тут сустракаюцца параўнальна невялікімі дзялянкамі, найбольшыя зь іх засяроджваюцца ў нізоўі Сажа. Лясы мяшаныя, асноўныя пароды — хвоя, елка, дуб.

Жывёльны сьвет

Гаспадарчая дзейнасьць

Дняпро з даўніх часоў меў вялікае значэньне як транспартная артэрыя, што злучае Балтыйскае мора з Чорным. Дняпром праходзіла асноўная частка шляху з варагаў у грэкі. З XII ст. праз качэўнікаў у нізоўях ракі пачынае губляць сваё значэньне як міжнародны гандлёвы шлях — суднаходзтва Дняпром ажыцьцяўлалася толькі ў высокай плыні. У сярэдзіне XVIII ст., па ліквідацыі Крымскага ханства, суднаходзтва зноў аднавілася на ўсёй плыні. Да XX ст. унізкай плыні суднаходзтву заміналі парогі, якія былі ўзарваныя ў 1930-я. Цяпер басэйн Дняпра злучаецца з басэйнамі іншых рэчак (Дзьвіна, Нёман, Вісла), Бярэзінскай воднай сыстэмай, Агінскім каналам, Дняпроўска-Бужанскім каналам.

На вадазборы праводзіліся мэліярацыйныя працы, у выніку якіх на 1 студзеня 2006 мэліяраваныя каля 14% плошчы басэйну, здадзеныя ў эксплюатацыю каля 38500 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. У большай ступені мэліярацыйныя працы (асушваньне) праводзілася ў басэйнах прытокаў ракі Дняпра: Друць (11%), Дабосна (28%), Бярэзіна (15%), Ведрыч (25%), Сож (11%)[2].

Гідранімія

Большасьць дасьледнікаў лічаць паходжаньне гдроніму «Дняпро» сармацкім і выводзяць яго ад выразу дану апара, што азначае задняя рака (адносна Днястра). Іншыя лічаць, што назва ракі паходзіць ад каранёў дан (дон), што значыць вада, рака і пр (прс) (прыкладна пырскі), якія ўтвараюцца парогамі ў нізкай плыні.

Іншыя вядомыя назвы Дняпра: Барыстэн (па-грэцку: Βορυσθένης — паўночная рака), згадваецца ў працах старажытнагрэціх гісторыкаў Герадота, Страбона і ў некаторых старажытнарымскіх (Плінія Старэйшага), хаця ў рымскіх працах пераважае назва Данапрыс. Славутыч — Славянская, мэтафарычная назва часоў Русі. Вар (відаць, ад імя індаэўрапейскага бога вады Варуна), гунская назва ракі, ад яе паходзіць печанеская назва Варух або Варуч. Буры-Чай (ад імя бога вайны Барын-Буры, які, паводле паданьня, адпачываў на гэтай рацэ), старажытнабулгарская назва. па-турэцку: Узу — доўгая. Элтэкс, назва, якая ўжывалася ў сярэднявечнай Італіі.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.

Вонкавыя спасылкі

Дняпросховішча мультымэдыйных матэрыялаў