Хаўмэя (карлікавая плянэта): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Радок 32: Радок 32:


[[Катэгорыя:Карлікавыя плянэты Сонечнай сыстэмы]]
[[Катэгорыя:Карлікавыя плянэты Сонечнай сыстэмы]]

{{Link FA|cs}}
{{Link FA|en}}

Вэрсія ад 21:28, 9 сакавіка 2015

Хаўмэя і спадарожнікі (малюнак)

(136108) Хаўмэякарлікавая плянэта, плютоід, транснэптунавы аб’ект (ТНА)[1]. Паводле дадзеных астраномаў з Палямарскай абсэрваторыі (Каліфорнія), мае памер, параўнальны з памерам Плютону, моцна выцягнутую форму і пэрыяд кручэньня вакол сваёй восі каля 4 гадзін. Мае 2 спадарожнікі з пэрыядамі звароту 18 і 49 сутак. Названая ў гонар гавайскай багіні ўрадлівасьці і дзетараджэньня[2].

Гісторыя

Аб’ект быў адкрыты ў 2005 годзе[3], 29 ліпеня 2005 году яму быў прысвоены папярэдні парадкавы нумар 2003 EL61 («2003» азначала дату адкрыцьця гішпанскімі дасьледчыкамі[4]). 7 верасьня 2006 году аб’ект быў занесены ў афіцыйны каталёг малых плянэт як (136108) 2003 EL61.

На званьне першаадкрывальнікаў гэтага аб’екта прэтэндавалі дзьве групы астраномаў: з Гішпаніі і ЗША. Міжнародны астранамічны зьвяз абраў імя, прапанаванае амэрыканцамі. 17 верасьня было абвешчана аб прысваеньні аб’екту імя Хаўмэя і прысваеньні яму статусу карлікавай плянэты[5].

Характарыстыкі

Агульная маса сыстэмы Хаўмэя вызначана па арбітах спадарожнікаў і складае 28% масы сыстэмы Плютону.

Вельмі хуткае кручэньне Хаўмэя павінна скажаць яе форму. Сапраўды, у Хаўмэя назіраюцца ваганьні яркасьці. Хоць прычынай гэтых ваганьняў можа быць неаднароднасьць паверхні (як у Плютону, у якога адхіленьні ў яркасьці дасягаюць 35%), для Хаўмэя прычынай зьмены яркасьці зьяўляецца, хутчэй за ўсё, яе выцягнутая форма[6]. Можна выказаць здагадку, што сярэдняя шчыльнасьць Хаўмэя вышэй, чым у яе суседзяў па поясе Койпэра — да 3 г/см³.

У гэтым выпадку памеры Хаўмэя — каля дыямэтра Плютону «ўздоўж» і ў два разы менш — «папярок», і Хаўмэя займае трэцяе або чацьвертае месца сярод транснэптунавых аб’ектаў пасьля Эрыса, Плютону і, магчыма, Макемаке.

Спэктар Хаўмэя паказвае, што яе паверхня, як і паверхня Харону, пакрыта пераважна вадзяным лёдам.

Магчыма, гэты «ваўчок» пояса Койпэра нарадзіўся ў выніку сутыкненьня двух нябесных цел. Большая частка лёгкіх кампанэнтаў (мэтан і вадзяны лёд) пасьля ўдару часткова зьнікла, часткова была выкінутая ў навакольную прастору і пасьля ўтварыла два спадарожнікі (магчыма, будуць адкрыты яшчэ спадарожнікі). Гіпотэза сутыкненьня ўскосна пацьвярджаецца тым, што на падобных арбітах абарочваюцца яшчэ як мінімум тры ТНА меншага памеру з аналягічнымі Хаўмэя спэктрамі — магчыма, «аскепкі» Хаўмеа і зруйнаваў пасьля ўдару аб’екта дыямэтрам каля 1600 км. Два іншыя ТНА-спадарожнікі, якія раней лічыліся «аскепкамі», маюць чырвоны колер і таму не адносяцца да ўдзельнікаў гэтага катаклізму. Пошук «аскепкаў» працягваецца.

У 2009 годзе доктар Пэдра Ласэрда (Pedro Lacerda) з Каралеўскага ўнівэрсытэту ў Бэлфасьце паведаміў пра тое, што на паверхні Хаўмэя каляровыя анамаліі — буйныя плямы, якія маюць чырвонае адценьне ў бачным дыяпазоне. Прырода і паходжаньне дадзенага аб’екта дакладна не ўстаноўлена. Меркавана гэта можа быць вобласьць навалы нейкіх мінэралаў ці арганічных злучэньняў[6]. Па іншай гіпотэзе «чырвоная пляма» ўяўляе сабой сьлед ад сутыкненьня Хаўмэя зь іншым нябесным целам[7].

Спадарожнікі

Дыямэтар большага спадарожніка (Хііяка) — каля 350 км, пэрыяд абарачэньня — 48,9 сутак, радыус арбіты — 49,9 тыс. км. Другі спадарожнік (Намака) прыкладна ўдвая менш першага, зьвяртаецца вакол Хаўмэя па арбіце зь вялікай паўвосьсю 25,6 тыс. км з пэрыядам 18 сутак.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. ^ News Release — IAU0807: IAU names fifth dwarf planet Haumea (анг.)
  2. ^ 136108 Haumea (2003 EL61) (анг.) // JPL Small-Body Database Browser, California Institute of Technology
  3. ^ Дакладней, Хаўмэя была адкрыта групай дасьледчыкаў Калтэха ў Паломарскай абсэрваторыі 28 сьнежаня 2004, і ў ліпені 2005 году групай з гішпанскай абсэрваторыі Сьера Нэвада. Аб палеміцы з нагоды даты і прыярытэту адкрыцьця гл. en:Controversy over the discovery of Haumea.
  4. ^ IAUC 8577: 2003 EL_61, 2003 UB_313, 2005 FY_9; C/2005 N6 (анг.)
  5. ^ Хаумеа из внешней части Солнечной системы (рас.)
  6. ^ а б Представлено описание карликовой планеты Хаумеа (рас.) // Компьюлента
  7. ^ На планете Хаумеа открыто большое красное пятно (рас.) // Мембрана