Кітайская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not good
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Радок 48: Радок 48:
[[Катэгорыя:Мовы Кітаю]]
[[Катэгорыя:Мовы Кітаю]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

{{Link FA|mk}}

Вэрсія ад 18:33, 9 сакавіка 2015

Кітайская мова
中文
Файл:Map of sinitic languages full-en.svg, Map of sinitic languages-ca.svg
Ужываецца ў Кітай, Тайвань, Сынгапур, Малайзія, Філіпіны ды інш.
Рэгіён Усходняя Азія, Паўднёва-Усходняя Азія ды інш.
Колькасьць карыстальнікаў каля 1.176 мільярда
Клясыфікацыя Сына-тыбэцкая сям'я
  • Сыніцкая галіна
    • Кітайская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Кітаі,
Кітайскай Рэспубліцы (Тайвань),
Сынгапуры,
Ва (непрызн. утварэньне, М'янма)
Дапаможная мова ў Канадзе, Малайзіі, ЗША
Пісьмо кітайскае пісьмо, традыцыйныя кітайскія герогліфы[d] і спрошчанае кітайскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-1 zh
ISO 639-2(Б) chi
ISO 639-2(Т) zho
ISO 639-3 zho
Сыніцкія мовы на мапе ўсходняга Кітаю.

Кіта́йская мова (中文 — [чжунвэнь], або 汉语/漢語 [ханьюй]) — адна з мовай сыніцкае галіны сына-тыбэцкае моўнае сям’і, альбо, у выпадку клясыфікацыі астатніх кітайскіх моваў як дыялектаў кітайскай, мова ў складзе непасрэдна сына-тыбэцкае сям’і. Зьяўляецца афіцыйнай мовай КНР, Тайваню і Сынгапуру. На ёй размаўляюць звыш 1 млрд чалавек, для 900 млн чал. зь іх кітайская мова зьяўляецца роднай.

Кітайская зьяўляецца адной з 6 афіцыйных і працоўных моваў ААН. Гістарычна гэта мова народнасьці хань, якая дамінуе ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90% насельніцтва краіны, асабліва ў цэнтральных частках усходу краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі (на Сынгапуры складаючы больш 75% насельніцтва); значная кітайская дыяспара расьсеяная па ўсім сьвеце. На кітайскай мове размаўляюць таксама вызначаныя часткі некаторых не-кітайскіх народаў Кітаю, якія гістарычна зазналі кітаізацыю (напрыклад, туцьзя); асобныя народы перайшлі на яе ў значнай ступені або амаль поўнасьцю (маньчжуры).

Гісторыя

Кітайская мова зьяўляецца адной з самых старажытных зь цяпер існых моваў. Таксама яна валодае самой старажытнай з ужывальных у цяперашні час пісьменнасьцю, што ўзьнікла каля 13-га стагодзьдзя да н. э.[1]. Падобную герагліфічную пісьменнасьць, адаптаваную з кітайскай мовы, выкарыстоўвае японская мова, раней падобныя пісьмовасьці выкарыстоўвалі карэйская й віетнамская; апрача іх кітайскія герогліфы маюць або мелі ва ўжытку некаторыя малаколькасныя народы Кітаю. Складзены ў 93 годзе кітайскі слоўнік «Шавэнь цзэцзы» налічваў 9353 герогліфы. Слоўнік пачатку 18 ст. «Кансі Цзыцьзянь», складзены пры імпэратары Кансі, зьмяшчаў 49 тыс. знакаў. На 2009 год кітайская пісьменьнасьць налічвала звыш за 60 тыс. герогліфаў. Пры гэтым у кітайскіх школах вывучаецца толькі 4 тыс. герогліфаў, хоць чытаньне газэтаў, часопісаў і літаратуры вымагае веданьня 6 тыс. знакаў[2]. Некаторыя рэгіёны, напрыклад Ганконг, могуць мець некаторыя ўласныя, адрозныя ад кантынэнтальных герогліфы.

Дыялектныя групы

У кітайскай мове вылучаецца 7 дыялектных групаў: паўночная (北, самая шматлікая — звыш 800 млн носьбітаў), (吴), сян (湘), гань (贛/赣), хака (客家), юэ (粤), мінь (閩/闽 — у тым ліку тайваньская), у, часам вылучаецца таксама мова/дыялект цьзінь. Дыялекты адрозьніваюцца фанэтычна (што замінае міждыялектным зносінам, дарма што дыялекты зьвязаныя рэгулярнымі гукавымі адпаведнасьцямі), лексыкай, збольшага граматыкай, аднак асновы іх граматыкі і слоўнікавага складу адзіныя. Шэрагам некаторых лінгвістаў дыялекты кітайскае мовы могуць лічыцца асобнымі мовамі, асабліва ў залежнасьці ад краіны, у якой разглядаюцца дыялекты.

Сродкам зносінаў носьбітаў розных дыялектаў служыць нарматыўная кітайская мова, якая ў Кітаі завецца путунхуа (普通话/普通話), у Сынгапуры хуаюй (华语/華語) у Ганконгу і Тайвані — гаюй (国语/國語), паміж імі існуюць малаважныя адрозьненьні ў фанэтыцы, на пісьме ў путунхуа і хуаюй выкарыстоўваюцца скарочаныя гіерогліфы, а ў гаюй — поўнае напісаньне гіерогліфаў. Пры крайняй неабходнасьці можна дамагчыся, каб цябе зразумелі, напісаўшы герогліфы на паперы або намаляваўшы іх рукой у паветры. Літаратурная мова абапіраецца на паўночныя дыялекты, на паўночных дыялектах, у тым ліку, заснаваныя гаюй і хуаюй, нягледзячы на тое, што, напрыклад, на Тайвані распаўсюджаныя ўласныя дыялекты кітайскае мовы.

Фанэтычная норма — пэкінскае вымаўленьне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі было створана большасьць клясычных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хака).

Адукацыя

З улікам росту маштабаў і ўплыву кітайскай эканомікі ва ўсім сьвеце, кітайская мова пачала набіраць папулярнасьць у ЗША і стала ўсё больш папулярным прадметам дасьледаваньня сярод моладзі ў заходнім сьвеце[3].

Крыніцы

  1. ^ З гісторыі кітайскай пісьменнасьці // Міжнароднае радыё Кітаю, 16 верасьня 2009 г. Праверана 28 студзеня 2014 г.
  2. ^ Асаблівасьці кітайскай герагліфікі // Міжнароднае радыё Кітаю, 16 верасьня 2009 г. Праверана 28 студзеня 2014 г.
  3. ^ How hard is it to learn Chinese?. BBC News

Вонкавыя спасылкі

Кітайская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў