Мустафа Кемаль Ататурк: розьніца паміж вэрсіямі
д Removing Link GA template (handled by wikidata) |
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
{{Прэм’ер-міністры Турэччыны}} |
{{Прэм’ер-міністры Турэччыны}} |
||
{{Прэзыдэнты Турэччыны}} |
{{Прэзыдэнты Турэччыны}} |
||
{{Link FA|el}} |
|||
{{Link FA|eo}} |
|||
{{Link FA|es}} |
|||
{{Link FA|pt}} |
Вэрсія ад 18:13, 9 сакавіка 2015
Мустафа Кемаль Ататурк | |
Файл:General Mustafa Kemal.jpg | |
Файл:Emblem of the President of Turkey.svg 1-ы Прэзыдэнт Турэцкае рэспублікі | |
---|---|
29 кастрычніка 1923 — 10 лістапада 1938 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Ісмэт Інёню |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 траўня 1881 Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя |
Памёр: |
10 лістапада 1938 Стамбул, Турэччына |
Партыя: | |
Сужэнец: | Латыфэ Ушаклагіль |
Дзеці: | Сабіга Гёкчэн[d], Юлькю Адатэпэ[d], Абдурахім Тунджак[d], Афэт Інан[d], Зэхра Айлін[d], Рукіе Эркін[d], Нэбіле Ірдэлп[d] і Сыгыртмач Мустафа[d] |
Бацька: | Алі Рыза-эфэндзі |
Маці: | Зюбэйдэ-ханым |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Мустафа́ Кема́ль Атату́рк (па-турэцку: Mustafa Kemal Atatürk; 19 траўня 1881, Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя — 10 лістапада 1938, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітык, генэрал, заснавальнік і першы прэзыдэнт (1923—1938) Турэцкае Рэспублікі.
Ататурк скасаваў канчаткова разбураную ў выніку Першае сусьветнае вайны Асманскую імпэрыю, што прайснавала да таго ўжо 6 стагодзьдзяў, абвесьціў рэспубліку, ажыцьцявіў шматлікія радыкальныя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і культурныя рэформы. Ён дамогся пераводу турэцкае мовы з арабскай пісьменнасьці на лацінку, забараніў традыцыйную вопратку.
Мустафа Кемаль нарадзіўся ў Салёніках (цяпер у Грэцыі) ў 1881 годзе (пазьней абраў сабе датай нараджэньня дзень пачатку барацьбы за незалежнасьць Турэччыны — 19 траўня). У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне зь італійцамі ў Лібіі, у 1913 — у Другой Балканскай вайне. Праявіў сябе падчас Першае Сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» (па-турэцку: Kuva-i Milliye), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).
Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым алькагалізмам. У Турэччыне склаўся культ асобы Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы Леніна ў СССР.
Вонкавыя спасылкі
Мустафа Кемаль Ататурк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў