Гэльсынгборг: розьніца паміж вэрсіямі
д выдаленая Катэгорыя:Гарады Швэцыі; дададзеная Катэгорыя:Гэльсынгборг з дапамогай HotCat |
д Removing Link GA template (handled by wikidata) |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
{{Link FA|sv}} |
{{Link FA|sv}} |
||
{{Link GA|de}} |
Вэрсія ад 14:46, 9 сакавіка 2015
Гэльсынгборг | |||||
Helsingborg | |||||
Выгляд на цэнтар Гэльсынгборгу з Унутранага порту. | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1085 | ||||
Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
97 122 25,29 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°3′ пн. ш. 12°43′ у. д. / 56.05° пн. ш. 12.717° у. д.Каардынаты: 56°3′ пн. ш. 12°43′ у. д. / 56.05° пн. ш. 12.717° у. д. | ||||
Гэльсынгборг на мапе Швэцыі Гэльсынгборг | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Гэльсынгборг (па-швэдзку: Helsingborg) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндзкапе, цэнтар аднайменнай камуны.
Назва
Назва гораду паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузейшае месца праліву Эрэсунд, і «borg» — замак.
Гісторыя
Гэльсынгборг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Скандынавіі, лічыцца што забудова ў форме невялікай фартэцыі існавала тут ужо ў X стагодзьдзі.
Адам Брэменскі ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 траўня 1085 году Гэльсынгборг згадваецца ў лісьце дацкага караля Кнута Сьвятога — гэтая дата й зьяўляецца афіцыйнаю датай заснаваньня гораду. У XII стагодзьдзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расьці й у XIV стагодзьдзі Гэльсынгборг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў Даніі. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ й Блекінге набыў швэдзкі кароль Магнус Эрыксан, аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль Вальдэмар Атэрдаг зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагодзьдзях значнасьць Гэльсынгборгу паменшылася са зьяўленьнем на супрацьлеглым беразе Эрэсунду замка Кронборг у горадзе Гэльсынгёр. У 1658 годзе Гэльсынгборг пераходзіць Швэцыі й у бліжэйшыя паўстагодзьдзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасьці, у 1710 годзе, у часе Вялікай Паўночнай вайны тут швэдзкая армія Магнуса Стэнбока перамагла датчанаў.
У XIX стагодзьдзі горад паступова пачынае расьці. У 1892 годзе Гэльсынгборг і Гэльсынгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады й дасёньня. У 1921 годзе ў Гэльсынгборгу адчыніў свае дзьверы першы ў Швэцыі гарадзкі тэатар, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў Інгмар Бэргман. 15 верасьня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль Густаў VI Адольф.
Выдатныя мясьціны
- Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
- Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
- Фахвэркавы Дом Якаба Гансэна (1641).
- Ратуша (1887)
- Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі лесьвіцамі
- Помнік Магнусу Стэнбоку
Вонкавыя спасылкі
Гэльсынгборг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў