Валюта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Радок 37: Радок 37:
[[Катэгорыя:Валюты| ]]
[[Катэгорыя:Валюты| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

{{Link GA|de}}

Вэрсія ад 03:47, 9 сакавіка 2015

Гішпанскія пэсэты

Валю́та (ад італ. valuta — цана, вартасьць) — грашовая адзінка, якая выкарыстоўваецца як сродак разьліку ў гандлёвых апэрацыях. Таксама можа ўжывацца для адзначэньня грашовых адзінак менавіта замежных дзяржаваў, а таксама як тып грашовае сыстэмы дзяржавы (залатая валюта, папяровая валюта). Валютай, як правіла, зьяўляюцца манэты і банкноты пэўнай дзяржавы, якія зьяўляюцца фізычным аспэктам нацыянальнай грашовай масы. Іншая частка грашовай масы краіны складаецца з банкаўскіх дэпазытаў (дэпазытных грошай), уласнасьць на якую можа быць перададзена з дапамогай чэкаў, дэбэтавых картак або іншых формаў грашовых перакладаў. Дэпазытныя грошы і валюта зьяўляюцца грашыма ў тым сэнсе, што яны ўдваёх зьяўляюцца дапушчальнымі ў якасьці сродку плацяжу[1].

Гістарычна ў якасьці валюты выкарыстоўвалі золата, срэбра і іншыя мэталы, якія маюць уласны кошт абмену. Зараз ролю валюты выконваюць у асноўным крэдытна-папяровыя грошы, кошт якіх вызначаецца заканадаўча. На тэрыторыі дзяржавы ейная валюта абвяшчаецца заканадаўствам законным плацежным сродкам, то бок абавязковым для прыёму любой аплаты. Адмова ад такога прыёму зьяўляецца парушэньнем закону.

Клясыфікацыя валютаў

Навука клясыфікуе валюты па шэрагу прыметаў:

  • па адносінах да дзяржавы-эмітэнта
    • нацыянальная
    • замежная
    • калектыўная (як прыклад – эўра)
  • па мажлівасьці абмену на іншую валюту
  • па суадносінах валютных курсаў
    • моцная/цьвёрдая (то бок устойлівая да свайго намінала й курсам іншых валютаў)
    • кволая/мяккая
  • па тэрміну дзеяньня
    • заўсёдная
    • часовая
  • па ступені карыстаньня
    • рэзэрвовая
    • вядучыя сусьветныя валюты

Крыніцы

  1. ^ Bernstein, Peter (2008) [1965]. «Chapters 4–5». A Primer on Money, Banking and Gold (вид. 3rd). Hoboken, NJ: Wiley. ISBN 978-0-470-28758-3. OCLC 233484849.

Вонкавыя спасылкі

Валютасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Грошы