Флярэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі
д Рэдагаваньні 123.118.209.232 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Dymitr |
д Removing Link GA template (handled by wikidata) |
||
Радок 82: | Радок 82: | ||
{{Link FA|it}} |
{{Link FA|it}} |
||
{{Link GA|eo}} |
|||
{{Link GA|is}} |
Вэрсія ад 03:05, 9 сакавіка 2015
Флярэнцыя | |||||
| |||||
Плошча: | 102.41 км² | ||||
Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
368,362 3,596.9 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 055 | ||||
Паштовы індэкс: | 50121-50145 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°47′ пн. ш. 11°15′ у. д. / 43.783° пн. ш. 11.25° у. д.Каардынаты: 43°47′ пн. ш. 11°15′ у. д. / 43.783° пн. ш. 11.25° у. д. | ||||
Флярэнцыя на мапе Італіі Флярэнцыя | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Флярэ́нцыя (па-італьянску: Firenze або Fiorenza) — горад у італьянскім рэгіёне Таскана, на рацэ Арно. Насельніцтва 366 000 чалавек. Горад-музэй, адзін з самых знакамітых і старажытных культурных цэнтраў у Эўропе, часта званы радзімай італьянскага Рэнэсансу або «Атэнамі Італіі».
Геаграфія
Гісторыя
Флярэнцыю заснаваў у 59 да н. э. Юліюс Цэзар на месцы старажытнага этрускага паселішча. У 774 горад увайшоў у Тасканскае княства, сталіцай якога тады была Люка. Каля 1000 году сталіцай дзяржавы сталася ўжо Флярэнцыя. Залаты век флярэнтыйскага мастацтва пачаўся менавіта ў гэты час. У 1013 годзе было распачата будаўніцтва базылікі Сан-Маніята. Зьнешні выгляд баптыстэрыя быў перапрацаваны ў раманскім стылі паміж 1059 і 1128 гадамі. У гэты пэрыяд у заняпадзе знаходзіўся асноўны канкурэнт Флярэнцыі горад Піза, які ў 1284 годзе трываў паразу ад Генуі, а ў 1406 годзе быў далучаны да складу Флярэнтыйскай дзяржавы.
З XI стагодзьдзя было значным гандлёвым і эканамічным цэнтрам, галоўным чынам дзякуючы сукнаробстве, з 1115 году горад ёсьць незалежнай камунай. Ад 1252 году Флярэнцыя біла залаты флярын, які стаў агульнаэўрапейскай валютай. З XIV стагодзьдзя тут узьніклі мануфактуры. У XIV—XVI стагодзьдзях Флярэнцыя была адным з цэнтраў італьянскага Адраджэньня, больш за ўсё вядомай Флярэнтыйскай школай жывапісу.
У XV стагодзьдзі Флярэнцыя была адным з найбуйнейшых гарадоў Эўропы, маючы значныя эканамічныя посьпехі. Аднак жыцьцё ня было ідылічным для ўсіх жыхароў, сярод мяшчанаў меліся значныя адрозьненьні ў ступені багацьця[1]. У гэты час Козыма Мэдычы, пачынальнік знакамітага роду, паступова стаў самым магутным і заможным чалавекам у горадзе. Хоць горад афіцыйна базаваўся на дэмакратычным духу, Козыма паступова атрымаў кантроль над горадам, маючы сур’ёзны банкаўскі бізнэс. Козыма успадкаваў ягоны сын П’ера, якога потым зьмяніў унук Козыма, Лярэнца ў 1469 годзе. Лярэнца шчодра ставіўся да дзеячаў мастацтва, менавіта ягоная апека дазволіла раскрыцца Мікелянджэлё, Леанарда да Вінчы й Сандра Батычэльлі.
У 1532 годзе Флярэнтыйская дзяржава займала значныя тэрыторыі з гарадамі Піза, Ліворна і іншымі, стаўшы герцагствам, а з 1569 году — Вялікім герцагствам Тасканскім. У 1801—1807 гадох Флярэнцыя была сталіцай каралеўства Этрурыя, залежнага ад напалеонаўскай Францыі. З 1860 году знаходзілася ў складзе Сардынскага каралеўства, якое з 1861 году стала Італьянскім каралеўствам, у 1865—1871 гадох горад нават быў сталіцай аб’яднанага Італьянскага каралеўства. У 1871 годзе сталіца была перанесена ў Рым. У 1943 годзе места было акупавана нямецкімі войскамі, але ўсё роўна яно стала адным з цэнтраў руху Супраціву. У жніўні 1944 году была вызвалена партызанамі й ангельска-амэрыканскімі войскамі.
Дэмаграфія
Па стане на 2009 год 87,46% насельніцтва гораду складалі італьянцы. Паводле ацэнак у месце пражываюць каля 6 тысячаў кітайцаў[2]. Найбуйнейшая група імігрантаў зьяўляюцца эўрапейцамі, сярод якіх вылучаюцца румыны і альбанцы, і складаюць 3,52% насельніцтва. Імігранты з Усходняй Азіі (у асноўным кітайцы і філіпінцы) складаюць: 2.17%, з Амэрыкі (у асноўным пэруанцы) — 1.41%, з Паўночнай Афрыкі (у асноўным мараканцы) — 0,9%[3].
Культура
Крыніцы
- ^ Pallanti, Giuseppe (2006). Mona Lisa Revealed: The True Identity of Leonardo's Model. Florence, Italy: Skira. pp. 17, 23, 24. ISBN 88-7624-659-2.
- ^ Chinese immigrants to Italy build no ordinary Chinatown. Chicago Tribune
- ^ Statistiche demografiche ISTAT. Demo.istat.it.
Вонкавыя спасылкі
Флярэнцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Florence Travel Guide. (анг.)
- Рэнэсанс у Флярэнцыі. (анг.)
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |