Хатынь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д вёска Вілейка
дапаўненьне
Радок 29: Радок 29:
}}
}}


[[Файл:Khatyn - Villages.jpg|значак|300пкс|Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.]]
'''Хатынь''' — колішняя вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («[[118-ы шуцманшафт батальён]]») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.
'''Хатынь''' — колішняя вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («[[118-ы шуцманшафт батальён]]») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.


Радок 62: Радок 61:
Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году — праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу — Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.
Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году — праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу — Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.


Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місцеві формування німецької армії та поліції у Райхскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обергрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.
Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місьцеві формуваньня німецької армії та поліції у Райскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обергрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.


== Сьпіс ахвяраў ==
== Сьпіс ахвяраў ==
Радок 68: Радок 67:


Усяго 149 чалавек (зь іх 75 дзяцей), 26 двароў:
Усяго 149 чалавек (зь іх 75 дзяцей), 26 двароў:
<div class="references-small" style="-moz-column-count:3; column-count:3; -webkit-column-count:3; font-size:12px;">

* I
* I
** Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 г.н.) — 46 гадоў
** Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 г.н.) — 46 гадоў
Радок 244: Радок 243:
** Слонская Хрысьціна Максімаўна (1895 г.н.) — 48 гадоў
** Слонская Хрысьціна Максімаўна (1895 г.н.) — 48 гадоў
** Сакалоўскі Пётр Леановіч (1933 г.н.) — 10 гадоў
** Сакалоўскі Пётр Леановіч (1933 г.н.) — 10 гадоў
</div>


== Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» ==
== Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» ==
{{Панарама|Khatyn Panorama.jpg|900px|Від асноўнай часткі мэмарыяльнага комплексу (ад уваходу)|text-align=center}}
У [[1967]]—[[1969]] гадах на месцы вёскі ўзьвялі мэмарыяльны комплекс плошчай 50 [[гектар]]аў, што паўтараў пляніроўку былой вёскі і ўлучаў Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У [[1970]] годзе за распрацоўку мэмарыялу архітэктары [[Юры Градаў]], [[Валянцін Занковіч]], [[Леанід Левін]] і скульптар [[Сяргей Селіханаў]] атрымалі Ленінскую прэмію. Адкрыцьцё адбылося [[5 ліпеня]] 1969 году<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 70-годзьдзя Хатынскай трагедыі|спасылка=http://news.belta.by/by/print?id=710107|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=20 сакавіка 2013|дата доступу=27 сакавіка 2013}}</ref>.

У памяць беларускіх вёсак, зьнішчаных нацыстамі ў гады [[Другая сусьветная вайна|апошняй вайны]], у студзені 1966 году было прынятае рашэньне аб стварэньні ў Лагойскім раёне мэмарыяльнага комплексу «Хатынь». У сакавіку 1967 быў аб'яўлены конкурс на стварэньне праекту мэмарыяла. У конкурсе перамог калектыў архітэктараў: Ю[[Юры Градаў]], [[Валянцін Занковіч]], [[Леанід Левін]], скульптар народны мастак [[БССР]] [[Сяргей Селіханаў|С. Селіханаў]]{{Заўвагі|Усе чацьвёра атрымалі Ленінскую прэмію.}}. Урачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося [[5 ліпеня]] [[1969]] году<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 70-годзьдзя Хатынскай трагедыі|спасылка=http://news.belta.by/by/print?id=710107|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=20 сакавіка 2013|дата доступу=27 сакавіка 2013}}</ref>.

[[Файл:Khatyn - Villages.jpg|значак|300пкс|Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.]]
Мэмарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс плошчай 50 [[гектар]]аў месьціцца на месцы Хатыні, паўтараючы пляніроўку былога селішча ўлучаўчы Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У цэнтры кампазыцыі мэмарыялу знаходзіцца шасьцімэтровая бронзавая скульптура «Няскораны чалавек» зь мёртвым дзіцём на руках. Побач злучаныя гранітныя пліты, што сымбалізуюць дах адрыны, у якім былі спаленыя жыхары вёскі. На брацкай магіле зь белага мармуру — Вянок памяці. На ім — наказ загінулых жывым:
{{цытата|<poem>
Людзі добрыя, памятайце:
Любілі мы жыцьцё, і Радзіму, і вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак абярнуцца ў мужнасьць вашу і сілу,
Каб змаглі вы зацьвердзіць навечна мір і спакой на зямлі.
Каб ад сёньня нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыцьцё не канала!
</poem>{{Арыгінал|ru|<poem>
Люди добрые, помните:
любили мы жизьнь, и Родину нашу, и вас, дорогие.
Мы сгорели живыми в огне.
Наша просьба ко всем:
Пусть скорбь и печаль обернутся в мужество ваше и силу,
Чтобы смогли вы утвердить навечно мир и покой на земле.
Чтобы отныне нигде и никогда в вихре пожаров жизьнь не умирала!
</poem>}}}}

== Галерэя ==
<center>
<gallery perrow=6>
Файл:hatyn_1.JPG
Файл:hatyn_2.JPG
Файл:hatyn_12.JPG
Файл:Khatyn - Villages.jpg
Файл:Khatyn - Wall.jpg
Khatyn - Eternal Flame.jpg
</gallery>
</center>


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 22:03, 28 лютага 2015

Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Файл:Khatyn Memorial, Belarus.jpg
Аўтар манумэнта — скульптар С. Селіханаў
Месцазнаходжаньне Беларусь
Закрыты 22 сакавіка 1943
Геаграфічныя каардынаты 54°20′10″ пн. ш. 27°56′26″ у. д. / 54.33611° пн. ш. 27.94056° у. д. / 54.33611; 27.94056Каардынаты: 54°20′10″ пн. ш. 27°56′26″ у. д. / 54.33611° пн. ш. 27.94056° у. д. / 54.33611; 27.94056
Мэмарыяльны музэй «Хатынь» на мапе Беларусі
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
khatyn.by

Хатынь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. 22 сакавіка 1943 году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («118-ы шуцманшафт батальён») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.

У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.

Напярэдадні трагедыі

21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атраду Дзядзі Васі (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок Плешчаніц. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку Лагойску выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі Дзядзі Васі, ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узводу Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі Казыры, што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.

Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, які быў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 1936 году і быў асабіста знаёмы з Гітлерам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.

118-ы шуцманшафт батальён

Асноўны артыкул: 118-ы шуцманшафт батальён

118-s шуцманшафт батальён быў сфармаваны у чэрвені 1942 году ў раёне Кіеву ў асноўным з ваеннапалонных Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА), якія трапілі ў Кіеўскі кацёл, а таксама мясцовых жыхароў[1]. Камандаваў батальёнам ураджэнец Кубані, былы маёр Войска Польскага Канстантын Смоўскі, начальнік штабу — былы кадравы афіцэр, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узводу — былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім "шэфам" 118-га ахоўнага батальёну быў маёр паліцыі Эрых Кернэр. У канцы 1942-га 118 батальён быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі .

Дзеяньні ў Хатыні былі не адзінымі ў «паслужным» сьпісе батальёну. 13 траўня Васюра узначальваў баявыя дзеяньні супраць партызанаў у раёне сяла Дальковічы. 27 траўня батальён праводзіць карную апэрацыю ў сяле Осаві, дзе былі расстраляныя 78 чалавек. Далей карная апэрацыя «Котбус» на тэрыторыі Менскай і Віцебскай абласьцей — расправа над жыхарамі вёскі Вілейкі; зьнішчэньне жыхароў вёскі Макоўе і Ўборак, расстрэл 50 габрэяў ля сяла Камінская Слабада. За гэтыя «заслугі» гітлераўцы надалі Васюры званьне лейтэнанта і ўзнагародзілі двума мэдалямі.

У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне.

Спаленьне вёскі і жыхароў

Жыхары вёскі нічога ня ведалі аб ранішнім інцыдэнце, у адказ на які быў ужыты прынцып калектыўнага пакараньня, які парушае правілы і звычаі вядзеньня вайны.

Па загадзе Кэрнэра і Смоўскага паліцаі пад кіраўніцтвам Васюры сагналі ўсех жыхароў Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем’і: так, напрыклад, у сям’і Ёсіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям’і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх — сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча зь вёскі Юркавічы і Хрысьціну Слонскую зь вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў аблажылі саломай, аблілі бэнзінам, перакладчык-паліцай Луковіч падпаліў яго. Дакладна вядома, што ў ачапленьні падчас карнай апэрацыі стаяў прынамсі і адзін зь мясцовых паліцаяў, нейкі Іван Петрычук зь Плешчаніц.

Драўляны хлеў хутка заняўся. Пад націскам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і ўпалі дзьверы, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Згарэлі ў вогнішчы і былі расстарляныя 149 жыхароў вёскі, зь іх 75 дзяцей маладзейшыя за 16 год. Сама вёска была зьнішчана цалкам.

Дзьве дзяўчыны — Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч — цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзьці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі Хварасьцені Каменскага сельсавету. Пазьней і гэта вёска была спаленая, і абедзьве дзяўчыны загінулі.

Двое дзяцей, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі, якія знаходзіліся ў падпаленым хляве засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой. Дзіця, параненанае ў руку, праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў зь вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасьля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме. Яшчэ траім — Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу — таксама ўдалося схавацца.

З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Ёсіф Ёсіфавіч Камінскі (1887-1973). Зь яго словаў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі атрады нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Ёсіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мэмарыяльным комплексе.

Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году — праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу — Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.

Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місьцеві формуваньня німецької армії та поліції у Райскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обергрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.

Сьпіс ахвяраў

У адпаведнасьці з Актам камісіі Лагойскага выканкаму райсавету народных дэпутатаў ад 26 траўня 1969 году ўстаноўлена дата і час спаленьня вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 году а другой дня, а таксама сьпіс спаленых мірных жыхароў:

Усяго 149 чалавек (зь іх 75 дзяцей), 26 двароў:

  • I
    • Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 г.н.) — 46 гадоў
    • Жалабковіч Ганна Вікенцеўна (1905 г.н.) — 38 гадоў
    • Жалабковіч Сьцяпан (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Жалабковіч Ганна (1929 г.н.) — 14 гадоў
    • Жалабковіч Сафія (1933 г.н.) — 10 гадоў
  • II
    • Жалабковіч Пётар Антонавіч (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Жалабковіч Стэфаніда Аляксееўна (1903 г.н.) — 40 гадоў
    • Жалабковіч Вольга (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Жалабковіч Станіслаў (1929 г.н.) — 14 гадоў
    • Жалабковіч Раіса (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Жалабковіч Лідзія (1934 г.н.) — 9 гадоў
  • III
    • Жалабковіч Раман Сьцяпанавіч (1881 г.н.) — 62 гады
    • Жалабковіч Стэфаніда Іванаўна (1892 г.н.) — 51 год
    • Жалабковіч Віктар (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Жалабковіч Галіна (1935 г.н.) — 8 гадоў
  • IV
    • Бараноўскі Ёсіф Іванавіч (1899 г.н.) — 44 гады
    • Бараноўская Ганна Вікенцеўна (1906 г.н.) — 37 гадоў
    • Бараноўскі Мікалай (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Бараноўскі Станіслаў (1929 г.н.) — 14 гадоў
    • Бараноўскі Ўладзімер (1931 г.н.) — 12 гадоў
    • Бараноўскі Генадзь (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Бараноўская Леаніда (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Бараноўская Марыя (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Бараноўская Сафія (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Бараноўская Алена (1936 г.н.) — 7 гадоў
  • V
    • Навіцкі Аляксандар Раманавіч (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Навіцкая Аляксандра (1901 г.н.) — 42 гады
    • Навіцкі Леанід (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Навіцкі Яўген (1930 г.н.) — 13 гадоў
    • Навіцкая Марыя (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Навіцкая Ганна (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Навіцкі Канстантын (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Навіцкі Антон (1939 г.н.) — 4 гады
    • Навіцкі Міхаіл (1941 г.н.) — 2 гады
  • VI
    • Бараноўская Сафія (1895 г.н.) — 48 гадоў
    • Бараноўская Ванда (1918 г.н.) — 25 гадоў
    • Бараноўская Ганна (1926 г.н.) — 17 гадоў
    • Бараноўскі Мікалай (1937 г.н.) — 6 гадоў
  • VII Дом згарэў без жыхароў
  • VIII
    • Жыдовіч Савелі Казімеравіч (1905 г.н.) — 38 гадоў
    • Жыдовіч Алена Антонаўна (1908 г.н.) — 35 гадоў
    • Жыдовіч Сьцяпан (1931 г.н.) — 12 гадоў
    • Жыдовіч Казімер (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Жыдовіч Адам (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Жыдовіч Мікалай (1935 г.н.) — 8 гадоў
    • Жыдовіч Вячаслаў (1936 г.н.) — 7 гадоў
    • Жыдовіч Міхаіл (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Жыдовіч Марыя Антонаўна (1883 г.н.) — 60 гадоў
  • IX
    • Камінскі Іван Ёсіфавіч (1892 г.н.) — 51 год
    • Камінская Вольга Антонаўна (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Камінскі Вячаслаў (1924 г.н.) — 19 гадоў
    • Камінская Марыя (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Камінскі Станіслаў (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Камінская Ганна (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Камінская Юзэфа (1938 г.н.) — 5 гадоў
  • X
    • Камінская Адэля (1890 г.н.) — 53 гады
    • Камінская Ядвіга (1922 г.н.) — 21 год
    • Камінскі Адам (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Камінскі Міхаіл (1930 г.н.) — 13 гадоў
    • Камінская віляць (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Кункевіч Антон (1912 г.н.) — 31 год
  • XI
    • Жалабковіч Іван Іванавіч (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Жалабковіч Сафія Антонаўна (1907 г.н.) — 36 гадоў
    • Жалабковіч Уладзімер (1922 г.н.) — 21 год
    • Жалабковіч Алена (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Жалабковіч Леаніда (1939 г.н.) — 4 гады
    • Жалабковіч Міхаіл (1941 г.н.) — 2 гады
    • Жалабковіч Марыя (1885 г.н.) — 58 гадоў
    • Яскевіч Іван Антонавіч (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Яскевіч Юлія Іванаўна (1913 г.н.) — 30 гадоў
    • Яскевіч Сафія (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Яскевіч Алена (1935 г.н.) — 8 гадоў
    • Яскевіч Ганна (1939 г.н.) — 4 гады
    • Яскевіч Міхаіл (1941 г.н.) — 2 гады
  • XII
    • Іотка Казімер Феліксавіч (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Іотка Алена Сьцяпанаўна (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Іотка Марыя (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Іотка Альберт (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Іотка Станіслава (1931 г.н.) — 12 гадоў
    • Іотка Дамінік (1936 г.н.) — 7 гадоў
    • Іотка Рэгіна (1937 г.н.) — 6 гадоў
    • Іотка Сьцяпан (1939 г.н.) — 4 гады
    • Іотка Юзэфа (1941 г.н.) — 2 гады
  • XIII
    • Жалабковіч Эўфрасіньня Іванаўна (1883 г.н.) — 60 гадоў
    • Жалабковіч Ёсіф (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Жалабковіч Вольга (1909 г.н.) — 34 гадоў
  • XIV
    • Іотка Іван Аляксандравіч (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Іотка Анастасія Сьцяпанаўна (1908 г.н.) — 35 гадоў
    • Іотка Казімер (1935 г.н.) — 8 гадоў
    • Іотка Юзэфа (1939 г.н.) — 4 гады
  • XV
    • Рудак Марыя Іванаўна (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Мірановіч Стэфаніда Кліменцеўна (1875 г.н.) — 68 гадоў
  • XVI
    • Дражынская Юзэфа Антонаўна (1911 г.н.) — 32 гады
    • Дражынская Валянціна (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Дражынская Міхаліна (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Доўгель Антон Антонавіч (1888 г.н.) — 55 гадоў
    • Доўгель Барыс (1933 г.н.) — 10 гадоў
  • XVII
    • Мірановіч Ёсіф Ёсіфавіч (1899 г.н.) — 44 гады
    • Мірановіч Фёкла Мікалаеўна (1901 г.н.) — 42 гады
    • Мірановіч Ніна (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Мірановіч Фёдар (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Мірановіч Пётар (1937 г.н.) — 6 гадоў
    • Мірановіч Васіль (1940 г.н.) — 3 гады
    • Мірановіч Алена (1941 г.н.) — 2 гады
  • XVIII
    • Карабан Канстантын Усьцінавіч (1897 г.н.) — 46 гадоў
    • Карабан Марыя (1900 г.н.) — 43 гады
    • Карабан Леакадзія (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Карабан Надзея (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Карабан Канстантын (1939 г.н.) — 4 гады
  • XIX
    • Федаровіч Ганна Сідараўна (1892 г.н.) — 51 год
  • XX
    • Карабан Пётр Васілевіч (1914 г.н.) — 29 гадоў
    • Карабан Алена Гаўрылаўна (1925 г.н.) — 18 гадоў
  • XXI
    • Карабан Юлія Амбросіеўна (1878 г.н.) — 65 гадоў
    • Карабан Ёсіф (1918 г.н.) — 25 гадоў
    • Карабан Марыя (1923 г.н.) — 20 гадоў
    • Карабан Ганна (1923 г.н.) — 20 гадоў
    • Карабан Віктар (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Карабан Уладзімер (1941 г.н.) — 2 гады
  • XXII
    • Яскевіч Антон Антонавіч (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Яскевіч Алена Сідараўна (1895 г.н.) — 48 гадоў
    • Яскевіч Віктар (1922 г.н.) — 21 год
    • Яскевіч Ванда (1923 г.н.) — 20 гадоў
    • Яскевіч Вера (1924 г.н.) — 19 гадоў
    • Яскевіч Надзея (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Яскевіч Уладзіслаў (1936 г.н.) — 7 гадоў
    • Яскевіч Толік (1943 г.н.) — 7 тыдняў
  • XXIII
    • Рудак Стэфаніда Антонаўна (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Рудак Зінаіда (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Рудак Аляксандар (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Рудак Рэгіна (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Рудак Антон (1938 г.н.) — 5 гадоў
  • XXIV
    • Рудак Ёсіф Іванавіч (1874 г.н.) — 69 гадоў
    • Рудак Праскоўя Іванаўна (1877 г.н.) — 66 гадоў
    • Рудак Міхаіл Ёсіфавіч (1905 г.н.) — 38 гадоў
    • Рудак Хрысьціна (1912 г.н.) — 31 год
    • Рудак Сафія (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Рудак Хрысьціна (1940 г.н.) — 3 гады
  • XXV
    • Федаровіч Ёсіф Сідаровіч (1889 г.н.) — 54 гады
    • Федаровіч Пятрунэля Амбросіеўна (1894 г.н.) — 49 гадоў
    • Федаровіч Марыя (1922 г.н.) — 21 год
    • Федаровіч Антон (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Федаровіч Ёсіф Ёсіфавіч (1913 г.н.) — 30 гадоў
    • Федаровіч Юлія Антонаўна (1913 г.н.) — 30 гадоў
    • Федаровіч Кацярына (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Федаровіч Ганна (1940 г.н.) — 3 гады
  • XXVI
    • Клімовіч Антон Максімавіч (1890 г.н.) — 53 гады
    • Клімовіч Юлія (1922 г.н.) — 21 год
    • Клімовіч Антон (1926 г.н.) — 17 гадоў
    • Слонская Хрысьціна Максімаўна (1895 г.н.) — 48 гадоў
    • Сакалоўскі Пётр Леановіч (1933 г.н.) — 10 гадоў

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»

Від асноўнай часткі мэмарыяльнага комплексу (ад уваходу)
Від асноўнай часткі мэмарыяльнага комплексу (ад уваходу)

У памяць беларускіх вёсак, зьнішчаных нацыстамі ў гады апошняй вайны, у студзені 1966 году было прынятае рашэньне аб стварэньні ў Лагойскім раёне мэмарыяльнага комплексу «Хатынь». У сакавіку 1967 быў аб'яўлены конкурс на стварэньне праекту мэмарыяла. У конкурсе перамог калектыў архітэктараў: ЮЮры Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, скульптар народны мастак БССР С. Селіханаў

. Урачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося 5 ліпеня 1969 году[2].

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.

Мэмарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс плошчай 50 гектараў месьціцца на месцы Хатыні, паўтараючы пляніроўку былога селішча ўлучаўчы Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У цэнтры кампазыцыі мэмарыялу знаходзіцца шасьцімэтровая бронзавая скульптура «Няскораны чалавек» зь мёртвым дзіцём на руках. Побач злучаныя гранітныя пліты, што сымбалізуюць дах адрыны, у якім былі спаленыя жыхары вёскі. На брацкай магіле зь белага мармуру — Вянок памяці. На ім — наказ загінулых жывым:

«

Людзі добрыя, памятайце:
Любілі мы жыцьцё, і Радзіму, і вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак абярнуцца ў мужнасьць вашу і сілу,
Каб змаглі вы зацьвердзіць навечна мір і спакой на зямлі.
Каб ад сёньня нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыцьцё не канала!

»

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Д000279

Хатыньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў