Хатынь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Музэй
{{Каардынаты|54.334493|27.944069|выяўленьне=загаловак|фармат=гхс|region:BY_type:landmark}}
|Назва = Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»
|Выява = Khatyn Memorial, Belarus.jpg
|Апісаньне выявы = Аўтар манумэнта — скульптар [[Сяргей Селіханаў|С. Селіханаў]]
|Адрас = [[Беларусь]], [[Менская вобласьць]], [[Лагойскі раён]]
|Шырата градусаў = 54
|Шырата хвілінаў = 20
|Шырата сэкундаў = 10
|Даўгата градусаў = 27
|Даўгата хвілінаў = 56
|Даўгата сэкундаў = 26
|Пазыцыя подпісу на мапе = зьлева
|Водступ подпісу на мапе =
|Commons =
|Сайт = http://www.khatyn.by
}}
{{Лякалізацыйная мапа Беларусі
|Беларусь
|label=Хатынь
|lat_deg=54 |lat_min=19 |lat_sec=48
|lon_deg=27 |lon_min=57 |lon_sec=00
|position=right
|width=300
|float=right
}}

[[Файл:Khatyn - Villages.jpg|значак|300пкс|Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.]]
[[Файл:Khatyn - Villages.jpg|значак|300пкс|Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.]]
'''Хатынь''' — колішняя вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («[[118-ы шуцманшафт батальён]]») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.
'''Хатынь''' — колішняя вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («[[118-ы шуцманшафт батальён]]») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.

Вэрсія ад 17:58, 25 лютага 2015

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»
Файл:Khatyn Memorial, Belarus.jpg
Аўтар манумэнта — скульптар С. Селіханаў
Месцазнаходжаньне
Адрас Беларусь, Менская вобласьць, Лагойскі раён
Закрыты 22 сакавіка 1943
Геаграфічныя каардынаты 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27Каардынаты: 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27
Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на мапе Беларусі
Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»
Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»
Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»
khatyn.by


Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.

Хатынь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. 22 сакавіка 1943 году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («118-ы шуцманшафт батальён») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.

У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.

Напярэдадні трагедыі

21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атраду Дзядзі Васі (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок Плешчаніц. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку Лагойску выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі Дзядзі Васі, ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узводу Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі Казыры, што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.

Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, які быў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 1936 году і быў асабіста знаёмы з Гітлерам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.

118-ы шуцманшафт батальён

Асноўны артыкул: 118-ы шуцманшафт батальён

118-s шуцманшафт батальён быў сфармаваны у чэрвені 1942 году ў раёне Кіеву ў асноўным з ваеннапалонных Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА), якія трапілі ў Кіеўскі кацёл, а таксама мясцовых жыхароў[1]. Камандаваў батальёнам ураджэнец Кубані, былы маёр Войска Польскага Канстантын Смоўскі, начальнік штабу - былы кадравы афіцэр, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узводу - былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім "шэфам" 118-га ахоўнага батальёну быў маёр паліцыі Эрых Кернэр. У канцы 1942-га 118 батальён быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі .

Дзеяньні ў Хатыні былі не адзінымі ў «паслужным» сьпісе батальёну. 13 траўня Васюра узначальваў баявыя дзеяньні супраць партызанаў у раёне сяла Дальковічы. 27 траўня батальён праводзіць карную апэрацыю ў сяле Осаві, дзе былі расстраляныя 78 чалавек. Далей карная апэрацыя «Котбус» на тэрыторыі Менскай і Віцебскай абласьцей - расправа над жыхарамі вёскі Вілейкі; зьнішчэньне жыхароў вёскі Макоўе і Ўборак, расстрэл 50 габрэяў ля сяла Камінская Слабада. За гэтыя «заслугі» гітлераўцы надалі Васюры званьне лейтэнанта і ўзнагародзілі двума мэдалямі.

У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне.

Спаленьне вёскі і жыхароў

Жыхары вёскі нічога ня ведалі аб ранішнім інцыдэнце, у адказ на які быў ужыты прынцып калектыўнага пакараньня, які парушае правілы і звычаі вядзеньня вайны.

Па загадзе Кэрнэра і Смоўскага паліцаі пад кіраўніцтвам Васюры сагналі ўсех жыхароў Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем'і: так, напрыклад, у сям'і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям'і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх - сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча зь вёскі Юркавічы і Хрысьціну Слонскую зь вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў аблажылі саломай, аблілі бэнзінам, перакладчык-паліцай Луковіч падпаліў яго. Дакладна вядома, што ў ачапленьні падчас карнай апэрацыі стаяў прынамсі і адзін зь мясцовых паліцаяў, нейкі Іван Петрычук зь Плешчаніц.

Драўляны хлеў хутка заняўся. Пад націскам дзесяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і ўпалі дзьверы, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Згарэлі ў вогнішчы і былі расстарляныя 149 жыхароў вёскі, зь іх 75 дзяцей маладзейшыя за 16 год. Сама вёска была зьнішчана цалкам.

Дзьве дзяўчыны - Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч - цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзьці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі Хварасьцені Каменскага сельсавету. Пазьней і гэта вёска была спаленая, і абедзьве дзяўчыны загінулі.

Двое дзяцей, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі, якія знаходзіліся ў падпаленым хляве засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой. Дзіця, параненанае ў руку, праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў зь вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасьля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме. Яшчэ траім - Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу - таксама ўдалося схавацца.

З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі (1887-1973). Зь яго слоў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі атрады нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Іосіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мэмарыяльным комплексе.

Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году - праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу - Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.

Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місцеві формування німецької армії та поліції у Райхскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обергрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.

Сьпіс ахвяраў

У адпаведнасьці з Актам камісіі Лагойскага выканкаму райсавету народных дэпутатаў ад 26 траўня 1969 году ўстаноўлена дата і час спаленьня вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 году а другой дня, а таксама сьпіс спаленых мірных жыхароў:

Усяго 149 чалавек (зь іх 75 дзяцей), 26 двароў:

  • I
    • Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 г.н.) - 46 гадоў
    • Жалабковіч Ганна Вікенцеўна (1905 г.н.) - 38 гадоў
    • Жалабковіч Сьцяпан (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Жалабковіч Ганна (1929 г.н.) - 14 гадоў
    • Жалабковіч Сафія (1933 г.н.) - 10 гадоў
  • II
    • Жалабковіч Пётар Антонавіч (1898 г.н.) - 45 гадоў
    • Жалабковіч Стэфаніда Аляксееўна (1903 г.н.) - 40 гадоў
    • Жалабковіч Вольга (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Жалабковіч Станіслаў (1929 г.н.) - 14 гадоў
    • Жалабковіч Раіса (1932 г.н.) - 11 гадоў
    • Жалабковіч Лідзія (1934 г.н.) - 9 гадоў
  • III
    • Жалабковіч Раман Сьцяпанавіч (1881 г.н.) - 62 гады
    • Жалабковіч Стэфаніда Іванаўна (1892 г.н.) - 51 год
    • Жалабковіч Віктар (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Жалабковіч Галіна (1935 г.н.) - 8 гадоў
  • IV
    • Бараноўскі Ёсіф Іванавіч (1899 г.н.) - 44 гады
    • Бараноўская Ганна Вікенцеўна (1906 г.н.) - 37 гадоў
    • Бараноўскі Мікалай (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Бараноўскі Станіслаў (1929 г.н.) - 14 гадоў
    • Бараноўскі Ўладзімер (1931 г.н.) - 12 гадоў
    • Бараноўскі Генадзь (1932 г.н.) - 11 гадоў
    • Бараноўская Леаніда (1932 г.н.) - 11 гадоў
    • Бараноўская Марыя (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Бараноўская Сафія (1934 г.н.) - 9 гадоў
    • Бараноўская Алена (1936 г.н.) - 7 гадоў
  • V
    • Навіцкі Аляксандар Раманавіч (1896 г.н.) - 47 гадоў
    • Навіцкая Аляксандра (1901 г.н.) - 42 гады
    • Навіцкі Леанід (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Навіцкі Яўген (1930 г.н.) - 13 гадоў
    • Навіцкая Марыя (1932 г.н.) - 11 гадоў
    • Навіцкая Ганна (1934 г.н.) - 9 гадоў
    • Навіцкі Канстантын (1938 г.н.) - 5 гадоў
    • Навіцкі Антон (1939 г.н.) - 4 гады
    • Навіцкі Міхаіл (1941 г.н.) - 2 гады
  • VI
    • Бараноўская Сафія (1895 г.н.) - 48 гадоў
    • Бараноўская Ванда (1918 г.н.) - 25 гадоў
    • Бараноўская Ганна (1926 г.н.) - 17 гадоў
    • Бараноўскі Мікалай (1937 г.н.) - 6 гадоў
  • VII Дом згарэў без жыхароў
  • VIII
    • Жыдовіч Савелі Казімеравіч (1905 г.н.) - 38 гадоў
    • Жыдовіч Алена Антонаўна (1908 г.н.) - 35 гадоў
    • Жыдовіч Сьцяпан (1931 г.н.) - 12 гадоў
    • Жыдовіч Казімер (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Жыдовіч Адам (1934 г.н.) - 9 гадоў
    • Жыдовіч Мікалай (1935 г.н.) - 8 гадоў
    • Жыдовіч Вячаслаў (1936 г.н.) - 7 гадоў
    • Жыдовіч Міхаіл (1938 г.н.) - 5 гадоў
    • Жыдовіч Марыя Антонаўна (1883 г.н.) - 60 гадоў
  • IX
    • Камінскі Іван Ёсіфавіч (1892 г.н.) - 51 год
    • Камінская Вольга Антонаўна (1896 г.н.) - 47 гадоў
    • Камінскі Вячаслаў (1924 г.н.) - 19 гадоў
    • Камінская Марыя (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Камінскі Станіслаў (1932 г.н.) - 11 гадоў
    • Камінская Ганна (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Камінская Юзэфа (1938 г.н.) - 5 гадоў
  • X
    • Камінская Адэля (1890 г.н.) - 53 гады
    • Камінская Ядвіга (1922 г.н.) - 21 год
    • Камінскі Адам (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Камінскі Міхаіл (1930 г.н.) - 13 гадоў
    • Камінская віляць (1932 г.н.) - 11 гадоў
    • Кункевіч Антон (1912 г.н.) - 31 год
  • XI
    • Жалабковіч Іван Іванавіч (1904 г.н.) - 39 гадоў
    • Жалабковіч Сафія Антонаўна (1907 г.н.) - 36 гадоў
    • Жалабковіч Уладзімер (1922 г.н.) - 21 год
    • Жалабковіч Алена (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Жалабковіч Леаніда (1939 г.н.) - 4 гады
    • Жалабковіч Міхаіл (1941 г.н.) - 2 гады
    • Жалабковіч Марыя (1885 г.н.) - 58 гадоў
    • Яскевіч Іван Антонавіч (1904 г.н.) - 39 гадоў
    • Яскевіч Юлія Іванаўна (1913 г.н.) - 30 гадоў
    • Яскевіч Сафія (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Яскевіч Алена (1935 г.н.) - 8 гадоў
    • Яскевіч Ганна (1939 г.н.) - 4 гады
    • Яскевіч Міхаіл (1941 г.н.) - 2 гады
  • XII
    • Іотка Казімер Феліксавіч (1896 г.н.) - 47 гадоў
    • Іотка Алена Сьцяпанаўна (1898 г.н.) - 45 гадоў
    • Іотка Марыя (1925 г.н.) - 18 гадоў
    • Іотка Альберт (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Іотка Станіслава (1931 г.н.) - 12 гадоў
    • Іотка Дамінік (1936 г.н.) - 7 гадоў
    • Іотка Рэгіна (1937 г.н.) - 6 гадоў
    • Іотка Сьцяпан (1939 г.н.) - 4 гады
    • Іотка Юзэфа (1941 г.н.) - 2 гады
  • XIII
    • Жалабковіч Эўфрасіньня Іванаўна (1883 г.н.) - 60 гадоў
    • Жалабковіч Ёсіф (1904 г.н.) - 39 гадоў
    • Жалабковіч Вольга (1909 г.н.) - 34 гадоў
  • XIV
    • Іотка Іван Аляксандравіч (1904 г.н.) - 39 гадоў
    • Іотка Анастасія Сьцяпанаўна (1908 г.н.) - 35 гадоў
    • Іотка Казімер (1935 г.н.) - 8 гадоў
    • Іотка Юзэфа (1939 г.н.) - 4 гады
  • XV
    • Рудак Марыя Іванаўна (1898 г.н.) - 45 гадоў
    • Мірановіч Стэфаніда Кліменцеўна (1875 г.н.) - 68 гадоў
  • XVI
    • Дражынская Юзэфа Антонаўна (1911 г.н.) - 32 гады
    • Дражынская Валянціна (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Дражынская Міхаліна (1938 г.н.) - 5 гадоў
    • Доўгель Антон Антонавіч (1888 г.н.) - 55 гадоў
    • Доўгель Барыс (1933 г.н.) - 10 гадоў
  • XVII
    • Мірановіч Ёсіф Ёсіфавіч (1899 г.н.) - 44 гады
    • Мірановіч Фёкла Мікалаеўна (1901 г.н.) - 42 гады
    • Мірановіч Ніна (1925 г.н.) - 18 гадоў
    • Мірановіч Фёдар (1934 г.н.) - 9 гадоў
    • Мірановіч Пётар (1937 г.н.) - 6 гадоў
    • Мірановіч Васіль (1940 г.н.) - 3 гады
    • Мірановіч Алена (1941 г.н.) - 2 гады
  • XVIII
    • Карабан Канстантын Усьцінавіч (1897 г.н.) - 46 гадоў
    • Карабан Марыя (1900 г.н.) - 43 гады
    • Карабан Леакадзія (1928 г.н.) - 15 гадоў
    • Карабан Надзея (1933 г.н.) - 10 гадоў
    • Карабан Канстантын (1939 г.н.) - 4 гады
  • XIX
    • Федаровіч Ганна Сідараўна (1892 г.н.) - 51 год
  • XX
    • Карабан Пётр Васілевіч (1914 г.н.) - 29 гадоў
    • Карабан Алена Гаўрылаўна (1925 г.н.) - 18 гадоў
  • XXI
    • Карабан Юлія Амбросіеўна (1878 г.н.) - 65 гадоў
    • Карабан Ёсіф (1918 г.н.) - 25 гадоў
    • Карабан Марыя (1923 г.н.) - 20 гадоў
    • Карабан Ганна (1923 г.н.) - 20 гадоў
    • Карабан Віктар (1925 г.н.) - 18 гадоў
    • Карабан Уладзімер (1941 г.н.) - 2 гады
  • XXII
    • Яскевіч Антон Антонавіч (1896 г.н.) - 47 гадоў
    • Яскевіч Алена Сідараўна (1895 г.н.) - 48 гадоў
    • Яскевіч Віктар (1922 г.н.) - 21 год
    • Яскевіч Ванда (1923 г.н.) - 20 гадоў
    • Яскевіч Вера (1924 г.н.) - 19 гадоў
    • Яскевіч Надзея (1934 г.н.) - 9 гадоў
    • Яскевіч Уладзіслаў (1936 г.н.) - 7 гадоў
    • Яскевіч Толік (1943 г.н.) - 7 тыдняў
  • XXIII
    • Рудак Стэфаніда Антонаўна (1898 г.н.) - 45 гадоў
    • Рудак Зінаіда (1925 г.н.) - 18 гадоў
    • Рудак Аляксандар (1932 г.н.) - 11 гадоў
    • Рудак Рэгіна (1934 г.н.) - 9 гадоў
    • Рудак Антон (1938 г.н.) - 5 гадоў
  • XXIV
    • Рудак Ёсіф Іванавіч (1874 г.н.) - 69 гадоў
    • Рудак Праскоўя Іванаўна (1877 г.н.) - 66 гадоў
    • Рудак Міхаіл Ёсіфавіч (1905 г.н.) - 38 гадоў
    • Рудак Хрысьціна (1912 г.н.) - 31 год
    • Рудак Сафія (1938 г.н.) - 5 гадоў
    • Рудак Хрысьціна (1940 г.н.) - 3 гады
  • XXV
    • Федаровіч Ёсіф Сідаровіч (1889 г.н.) - 54 гады
    • Федаровіч Пятрунэля Амбросіеўна (1894 г.н.) - 49 гадоў
    • Федаровіч Марыя (1922 г.н.) - 21 год
    • Федаровіч Антон (1925 г.н.) - 18 гадоў
    • Федаровіч Ёсіф Іосіфавіч (1913 г.н.) - 30 гадоў
    • Федаровіч Юлія Антонаўна (1913 г.н.) - 30 гадоў
    • Федаровіч Кацярына (1938 г.н.) - 5 гадоў
    • Федаровіч Ганна (1940 г.н.) - 3 гады
  • XXVI
    • Клімовіч Антон Максімавіч (1890 г.н.) - 53 гады
    • Клімовіч Юлія (1922 г.н.) - 21 год
    • Клімовіч Антон (1926 г.н.) - 17 гадоў
    • Слонская Хрысьціна Максімаўна (1895 г.н.) - 48 гадоў
    • Сакалоўскі Пётр Леановіч (1933 г.н.) - 10 гадоў

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»

У 19671969 гадах на месцы вёскі ўзьвялі мэмарыяльны комплекс плошчай 50 гектараў, што паўтараў пляніроўку былой вёскі і ўлучаў Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У 1970 годзе за распрацоўку мэмарыялу архітэктары Юры Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў атрымалі Ленінскую прэмію. Адкрыцьцё адбылося 5 ліпеня 1969 году[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Д000279

Хатыньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў